пятница, 31 марта 2017 г.

Стогоддзе паўстання 1831

16 кветня 1931 г. ў Ашмянах урачыста адзначалі стогоддзе ашмянскага паўстання 1831 г. Па горадзе вывесілі да паловы апушчаныя сцягі. Ва ўсіх храмах Ашмянаў прайшлі жалобныя набажэнствы.

У 11 гадзін адбылася імша ў ашмянскім касцёле, дзе сабралася моладзь, прадстаўнікі ўраду і ўлады на чале са старастам Віктарам Сушынскім. Ксёндз пробашч Валяр'ян Голяк адслужыў жалобнае набажэнства па загінуўшых ашмянцах 1831 г., а вікарый ксёндз Ян Мяноўскі агласіў ўрачыстую казань, пачаўшы словамі Пілігрымскага літання Адама Міцкевіча "...Przez męczeństwo obywateli Oszmiany, wyrzniętych w kościołach Pańskich i w domach, wybaw nas Panie!..."


У ашмянскай сінагозе ў 9 гадзін рабін Шмульсан Менар адслужыў малітвы ў прысутнасці дэлегацыі павятовай улады на чале з намеснікам старасты Генрыкам Сільвестровічам. Рэлігійны спеў выканаў ганаровы кантар Хонан Шнэйдар. З прамовай выступілі: рабін Шмульсан і віцэ-бурмістар Адам Стругач.

У царкве жалобнае набажэнства адбылося ў 10 гадзін у прысутнасці намесніка старасты Сільвестровіча, і таксама Юзэфа Зубеля, Каралькевіча і Л.Станкевіча.

Вечарам прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў Народным тэатры Ашмянаў. Хор гімназіі пад кіраўніцтвам А.Неміроўскай выканаў Гімны Польскія, хор дзяўчынак з агульнаадукацыйнай школы (кіраўнік Станіслаў Скаўронскі) праспяваў песні „Warszawianke”, „Żołnierz” і „Hej, Polska nie zgineła”. Вучань гімназіі Чэслаў Фірко дэкламаваў гістарычны верш „Rzeź Oszmiańska”, вучаніцы агульнаадукацыйнай школы Е.Кунцэвіч, А.Корозун і С.Тараскевіч зачыталі вершы „Żołnierz”, „Przeznaczeń chwila” i „Skarga Żmudzinów”.

З навуковым дакладам выступіў Эдвард Шчарбіцкі (браслаўскі школьны інспектар), які пад час сваёй пяцігадовай працы ў Ашмянах, першым распачаў працу над гісторыяй паўстання ў Ашмянскім павеце 1831 г., якая была апублікавана ў „Roczniku Gimnazjum Oszmiańskiego za 1926–27 r.” Выпускнік ашмянскай гімназіі Саламон Левін у сваёй працы "Удзел яўрэяў у ашмянскім паўстанні ў 1831 г." упершыню закранаў тэму ўдзелу яўрэяў у паўстанні на Літве.

Крыніца:
Газета "Słowo" №96 28.04.1931

вторник, 14 марта 2017 г.

Фотагісторыя (6)

Фотаздымак з Zbiory NAC-online. Падрабязней тут - Пажар 1930 года ў Ашмянах



Папярэднія фотагісторыі 1 2 3 4 5

вторник, 7 марта 2017 г.

Прыватная жаночая прагімназія Дуброўскай у Ашмянах

Прыватная 4-х класная, з правамі для навучэнцаў. Знаходзілася на Жупранскай вуліцы ў доме Асвецымскага. Створана ў 1907 г. з прыватнага вучылішча, адкрытага ў 1906 г. Навучэнцаў каля 50-60 чал.

Службовыя асобы прагімназіі:

Зялёным колерам пазначаны асобы, якія таксама працавалі ў гарадскім (павятовым) вучылішчы.


Дарэчы, Марыя Райнольдаўна Касабудская пасля яшчэ працавала ў ашмянскай гімназіі ім. А.Снядэцкага (1920-1931 гг.).

Яшчэ, можна выказаць здагадку, што Яўгенія Васільеўна Каменская - пляменніца жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, якая мела брата Васіля.