четверг, 22 ноября 2018 г.

Апошні ашмянскі павятовы маршалак

Аляксандр Антонавіч Дабжынскі (Aleksander Dobrzyński).
Нарадзіўся прыкладна ў 1875 годзе, магчыма ў Адэсе, у сям'і знакамітага пракурора Антона Францавіча Дабжынскага (1844-1897). Вядома, што Аляксандр меў брата Віктара і сястру Вольгу.
Аляксандр Дабжынскі (фотаздымак з сайта bohdanowka.neostrada.pl)
Прыкладна ў 1890-ых гг. Дабжынскія набылі ў Ашмянскім павеце маёнтак Лоша з фальваркам Устрань (каля Астраўца), а таксама маёнтак Багданаўка з фальваркам Пярлова Гара (каля Крэва).

З "Памятных кніжак" можна даведацца, што Аляксандр Дабжынскі працяглы час выконваў абавязкі земскага начальніка 3-га ўчастка Ашмянскага павета (узгадваецца ў кніжках за 1905-13 гг.).

А 9 верасня 1913 г. Дабжынскі быў прызначаны ашмянскім павятовым прадвадзіцелям дваранства (маршалкам). 
З газеты "Виленскія губернскія вѣдомости" 21.09.1913 №75
Трэба адзначыць, што Дабжынскі быў католікам, а пасля паўстання 1863-64 гг. на гэтай пасадзе былі толькі праваслаўныя (акрамя Мацвея Ахматовіча, які быў магаметанінам).

Адначасова Дабжынскі выконваў абавязкі старшыні павятовага з'езда, павятовай землеўпарадкавальнай камісіі і гарадскога дабрачыннага таварыства.

Але быў маршалкам ён нядоўга, бо хутка пачалася 1-ая сусветная і Дабжынскі адправіўся на вайну. А сям'я яго з'ехала ў Адэсу да родных жонкі.

І толькі ў 1922 г. яны вярнуліся ў свой маёнтак Багданаўка. 

Пасля вяртання Аляксандр быў абраны прэзідэнтам Саюзу Зямян (Związku Ziemian) і  выконваў гэту функцыю да сваёй смерці.

Жонкай Аляксандра была Марыя з Балінскіх, якая пражыла каля ста гадоў (памерла ў 1986 г.). Мелі яны 5 дзяцей: Софія (1910-1997), Усевалад (1912-1983), Вацлаў (1919-?), Алена? і Ірына (1926-2010). Больш інфармацыі пра іх сям'ю можна знайсці на сайце bohdanowka.neostrada.pl

13 чэрвеня 1929 г. Аляксандр Дабжынскі здзейсніў самагубства ў сваім маёнтку Багданаўка. Прычына - нервовы зрыў.
З газеты "Kurjer Wileński" 26.06.1929 №143

четверг, 8 ноября 2018 г.

Дзе знаходзіцца сядзіба Стругача

Пра сядзібу Стругача неаднаразова пісалі карэспандэнты розных газет і сайтаў. І амаль паўсюль адзначаюць, што знаходзіцца яна ў вёсцы Будзёнаўка (да 1949 г. - вёска Святы Дух).
Сядзіба Стругача, фотаздымак 2011 г.
Але насамрэч тэрыторыя былога маёнтка Стругача адміністрацыйна адносіцца да горада Ашмяны. Да 2011 г. сядзіба мела адрас - пасёлак Школьны (які ўваходзіў у склад горада), а пасля таго, як была праведзена рэарганізацыя элементаў вулічна-дарожнай сеткі, атрымала адрас - вуліца Стругача Л.Д.
фрагмент карты 2008 г.
фрагмент карты 2015 г.
І ў той час, калі ўладальнікамі маёнтка былі Стругачы, гэта тэрыторыя не адносілася да вёскі Святы Дух, а быў гэта маёнтак Панавелішкі, побач з аднайменным засценкам.
фрагмент карты 1930-ых гг.
Для пацвярджэння таксама можна прывесці тэлефонныя даведнікі часоў Польскай Рэспублікі, дзе адрас Абрама Стругача - maj. Panawieliszki.
І у кнізе "Памяць. Ашмянскі раён" ў апісанні ашмянскай школы-інтэрнат для глухіх дзяцей напісана наступнае: "...адкрыта ў кастрычніку 1944 г. у былым панскім маёнтку Панавелішкі (уладальнікі Стругачы)..."

Знік тапонім Панавелішкі адносна нядаўна, бо яшчэ на тапаграфічнай карце канца 1970-ых гг. ён прысутнічае.
фрагмент тапаграфічнай карты 1979 г.
Яшчэ можна дадаць, што Панавелішкі, таксама як Повішні, Міхалконі і Моргі, у часы Расійскай імперыі былі засценкамі, дзе жылі ашмянскія мяшчане і адміністрацыйна гэтыя населеныя пункты адносіліся да горада Ашмяны. 

вторник, 6 ноября 2018 г.

Ашмянскія мяшчане. Мацкойці

-- 1/х Франц (жена – Марьяна Будай)
-------------------------------------------------------------------
2/1 Франц (р.~1804, ум.25.11.1856, Ошмяны, 1-й брак 11.07.1826, Ошмяны, жена – Петронелла Петрович р.~1810, ум.13.05.1850, Ошмяны, 2-й брак 21.01.1851, Ошмяны, жена – Богумила Шпиглинская р.~1817, ум.14.05.1857, Ошмяны. Родители жены – Игнатий Ш. и Марьяна)
свид.: Юзеф Славецкий, Юстин Ходорович
свид.: Михаил Чекановский, Илья Высоцкий, Викентий Романовский, Иосиф Гришкевич
3/1 Катерина-Марьяна-Ядвига-Тереза (р.29.09(3.10).1809, Ошмяны)
к/р: Франц Славецкий и Тереза Ходорович
4/1 Анна (р.6(22).04.1812, Ошмяны)
к/р: Франц Славецкий и Тереза Ходорович
-------------------------------------------------------------------
5/2 Матвей-Франц (р.7(18).09.1827, Ошмяны, брак 12.11.1850, Ошмяны, жена – Уршуля Горская р. ~1830. Родители жены – Франц Г. и Анна Юркевич)
к/р: Антон Барановский и Кристина Ходорович
свид.: Юстин Ходорович, Доминик Ходорович, Томаш Александрович, Иосиф Мушинский
6/2 Петр (р. ~1829, ум.25.05.1874, Ошмяны, 1-й брак 19.05.1859, Ошмяны, жена – Анеля Былинская р. ~1834. Родители жены – Валентий Б. и Юзефа Клечинская. 2-й брак 9.09.1862, Ошмяны, жена – Бенедикта Можейко р.~1834/37, ум.18.11.1879, Ошмяны. Родители жены – Франц М. и Каролина)
свид.: Михаил Чекановский, Илья Высоцкий, Ян Литорович, Иосиф Матусевич
свид.: Франц и Михаил Гришкевич, Андрей Познаский, Петр Лапуць
7/2 Андрей (р.16(25).09.1829, Ошмяны)
к/р: Адам Ходорович и Теодора Носович
8/2 Виктория-Анастасия (р.27(28).02.1832, Ошмяны, ум.27.01.1841, Ошмяны)
к/р: Томаш Жуковский и Катерина Гришкевич; Михаил Чекановский и Каролина Голенбевская
9/2 Франтишка (р.6(12).08.1834, Ошмяны, ум.8.12.1836, Ошмяны)
к/р: Адам Сульжицкий? и Анна Сакович; Викентий Петрович и Бенедикта Кубилович
10/2 Антонина (р.29.08(5.09).1837, Ошмяны, брак 12.11.1857, Понавелишки, муж – Ян Литорович р. 19(20).10.1816г., Ошмяны, ум.18.05.1863г., Понавелишки. Родители мужа – Андрей Л. и Антонина Куликовская)
к/р: Юзеф Ган и Элеонора Чекановская; Франц Гришкевич и Марьяна Чекановская
свид.: Адам Яцкевич, Адам Ходорович, Михаил Чекановский.
11/2 София (р.16(24).03.1840, Ошмяны, брак 13.08.1863, Понавелишки-Ошмяны, муж – Мартин Литорович р.6(14).11.1826. Родители мужа – Андрей Л. и Антонина Куликовская)
к/р: Франц Грицкевич и Цецилия Ган; Игнатий Петрович и София Гриневич
свид.: Адам Яцкевич, Иосиф Буткевич, Юстин Ходорович, Антон Куликовский
12/2 Кристина (р.16(18).04.1843, Ошмяны)
к/р: Михаил Чекановский и Катерина Гришкевич
13/2 Марьяна (р.8(14).10.1851, Ошмяны, брак 23.01.1872, Понавелишки-Ошмяны, муж – Александр Литорович р.9(23).01.1851г., Поновелишки. Родители мужа – Ян Л. и Марьяна Масальская)
к/р: Франц Гришкевич и Ева Юшкевич (жена Доминика)
свид.: Адам Яцкевич, Андрей Инкус, Михаил Сальманович, Мартин Бальцевич
14/2 Осип (р.21(22).11.1853,Ошмяны, брак 12.02.1878, Ошмяны, жена – Франтишка Высоцкая р.28.09(9.10).1854, Ошмяны. Родители жены – Илья В. и Анеля Масальская)
к/р: Михаил Чекановский и Франтишка Деречинская; Доминик Юшкевич и Катерина Гришкевич
свид.: Михаил Чекановский, Болеслава Гринцевич, Адам Высоцкий, Леопольд Андриевский, Викентий Высоцкий, Андрей Андриевский, Иван Стельман
15/2 Екатерина (р.8(10).05.1856, Ошмяны, ум.28.01.1860, Ошмяны)
к/р: Иосиф Саманевич и Ева Кубалевич
-------------------------------------------------------------------
16/5 Теофил (р.4(5).11.1851, Ошмяны, ум.22.06.1852, Ошмяны)
к/р: Франц Закржевский (губ.сек.) и Юзефа Бернацкая (жена Викентия)
17/6 Петр (р.15(15).02.1860, Ошмяны)
к/р: Адам Пашкевич и Владислава Мекинина
18/6 Петр-Доминик (р.27(27).02.1863, Ошмяны)
к/р: Иван Литванович и Катерина Гришкевич
19/6 Марьяна (р.1864, ум.28.12.1874, Ошмяны)
20/6 Анна (р.15(17).04.1867, Ошмяны)
к/р: Мартин Бальцевич и Каролина Бересневич
21/6 Юлиан-Казимир (р.8(14).01.1873, Ошмяны)
к/р: Михаил Мочульский и София Литорович (жена Мартина)
22/14 Марьяна (р.10(11).12.1878, Ошмяны)
к/р: Адам Высоцкий и Франц Стельман
23/14 Бронислава (р.21(22).08.1881, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Марьяна Лисперинович (дев.)
24/14 Доминик (р.20(22).12.1883, Ошмяны)
к/р: Фома Пенявский и Катерина Яцкевич (жена Ивана)
25/14 Виталий (р.15.03.1886, Ошмяны)
к/р: Адам Высоцкий и Констанция Верцинская (жена Александра)

суббота, 1 сентября 2018 г.

Ашмянскія мяшчане. Куніцкія

-- 1/х Юстин (бургомистр, р.~1785, ум.17.11.1825, брак 10.07.1804, Ошмяны, жена – Магдалена Церашкевич)
свид.: Казимир Чекановский, Антон Чекановский
-------------------------------------------------------------------
2/1 Марьяна-Анна (р.15(19).07.1808, Ошмяны, ?брак 6.02.1827, Ошмяны, муж – Матвей Литорович)
к/р: Франц Мацкойць и Виктория Ходорович
3/1 Ян (р.3(7).05.1814, Ошмяны)
к/р: Казимир Чекановский и Антонина Савицкая
4/1 Катерина (р.1(4).05.1815, Ошмяны, брак 13.02.1838, Понавелишки-Ошмяны, муж – Викентий Буткевич р. ~1815. Родители мужа – Ян Б. и Констанция Литорович)
к/р: Яков Бородич и Анеля Церашкевич
свид.: Франц Мацкойць, Доминик Ходорович, Томаш Жуковский
5/1 Антон-Исидор (р.22(28).03.1818, Ошмяны, 1-й брак 25.08.1840, Ошмяны, жена – Элеонора Жуковская р.~1814/20, ум.6.11.1849, Ошмяны. Родители жены – Томаш Ж. и Гертруда Гасперович. 2-й брак 5.03.1850, Ошмяны-Окменеи, жена – Анна Будай р.1827. Родители жены – Викентий Б. и Виктория Гриневич)
к/р: Михаил Опанович и Марьяна Чекановская
свид.: Юстин Сакович, ? Буткевич
свид.: Андрей Ходорович, Андрей Церашкевич, Франц Бересневич
6/1 Анеля (р.1(7).08.1821, Ошмяны, ум.16.01.1859, Ошмяны, брак 26.11.1839, Ошмяны, муж – Андрей Ходорович (бургомистр) р.~1808. Родители мужа – Антон Х. и Катерина Куликовская)
к/р: Казимир Чекановский и Марьяна Чекановская
свид.: Андрей Литорович, Доминик Ходорович, Франц Мацкойць
7/1 Казимир=Антон (р.17(17).02.1825, Ошмяны)
к/р: Казимир Чекановский и Марьяна Пахлевич?
-------------------------------------------------------------------
8/5 Юстин (р.21(25).01.1842, Ошмяны)
к/р: Андрей Ходорович и Элеонора Чекановская; Франц Яцкевич и Анна Якович, Викентий Буткевич и Петронелла Мацкойць, Адам Рутковский и Розалия Жуковская
9/5 Адам (р.3(6).02.1844, Ошмяны, брак 25.01.1870, жена – Анна Куликовская р.1852. Родители жены – Антон К. и Анна Яцкевич)
к/р: Андрей Ходорович и Марциана Жуковская; Габриель Еднач и Марьяна Яцкевич
свид.: Илья Высоцкий, Петр Бересневич, Адам Яцкевич, Игнатий Чекановский
10/5 Марьяна (р.1(8).04.1846, Ошмяны, брак 6.02.1866, Ошмяны, муж – Казимир Буткевич р.1843. Родители мужа – Антон Б. и Марьяна Шиманская)
к/р: Андрей Ходорович и Элеонора Чекановская; Ежи Ходорович и Розалия Жуковская
свид.: Михаил Чекановский, Андрей Церашкевич, Франц Буткевич, Осип Барковский
11/5 Николай (р.7(13).02.1849, Ошмяны)
к/р: Адам Родзевич (секр. ошм.полиц) и Элеонора Чекановская (супруга Михаила); Франц Игнатович и Марциана Жуковская (вд.)
12/5 Юзеф (р.21.12.1851(1.01.1852), Ошмяны)
к/р: Андрей Ходорович и Марьяна Игнатович (супруга Франца)
13/5 Героним-Мартин (р.13(29).11.1853, Ошмяны, ум.8.11.1859, Ошмяны)
к/р: Андрей Ходорович и Элеонора Чекановская; Ксаверий Сакович и Каролина Церашкевич, Викентий Буткевич и Дорота Продкинова, Флориан Литорович и Кристина Будай
14/5 Барбара-Ева (р.18(26).12.1856, Ошмяны)
к/р: Юзеф Локуциевский и Марьяна Игнатович (супруга Франца); Николай Суходольский и Марьяна Литорович (супруга Яна)
15/5 Мария (р.1856, ум.16.07.1857, Ошмяны)
16/5 Илья (р.21(24).07.1858, Ошмяны)
к/р: Томаш Волкановский и Марьяна Игнатович
17/5 Анна (р.2(8).01.1860, Ошмяны)
к/р: Игнатий Мечень и Богумила Меченева
18/5 Стефания (р.1(12).12.1862, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Юзефа Чекановская
19/5 Антонина (р.13(17).06.1865, Ошмяны)
к/р: Франц Савицкий и Марьяна Игнатович
20/5 Юлия (р.20(21).05.1868, Ошмяны)
к/р: Павел Яцкевич и Франтишка Стельман
21/5 Иван (р.16(18).02.1871, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Марьяна Тышко (супруга Михаила); Петр Бересневич и Анна Церашкевич (дев.)
-------------------------------------------------------------------
22/9 Михалина (р.28(28).09.1870, Ошмяны, ум.7.07.1871, Ошмяны)
к/р: Петр Бересневич и Екатерина Михаловская (супруга Иосифа)
23/9 Мария (р.4(16).07.1872, Ошмяны, ум.17.07.1873, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Юлия Острейко (супруга Осипа)
24/9 Валериан (р.29.04(5.05).1874, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Михалина Шемет (супруга Фердинанда)
25/9 София-Анна (р.11(18).09.1876, Ошмяны, ум.17.09.1876, Ошмяны)
к/р: Игнатий Жебровский и Анна Перепечко (супруга Флориана)
26/9 Владислав (р.19(31).10.1877, Ошмяны)
к/р: Петр Бересневич и Екатерина Буткевич (дев.)
27/9 Осип (р.7(10).10.1880, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Эльжбета Богданович
28/9 Антон (р.21(28).03.1883, Ошмяны)
к/р: Павел Яцкевич и Анна Перепечко (супруга Флориана)
29/9 Станислав (р.6(13).05.1886, Ошмяны)
к/р: Людвик Куликовский и София Яцкевич (дев.)

воскресенье, 12 августа 2018 г.

Ашмянскія мяшчане. Высоцкія

"Ашмянскія мяшчане" - гэта серыя пастоў, якая будзе прысвечана генеалогіі найбольш значных мяшчанскіх каталіцкіх сем'яў. Інфармацыя збіралася з метрычных кніжак ашмянскага касцёла, якія можна паглядзець на сайце FamilySearch.org. Каб пазбегнуць вялікай колькасці памылак пры перакладзе імёнаў, генеалагічная інфармацыя будзе падавацца на рускай мове.

Пачынаецца серыя з дзвюх сем'яў Высоцкіх. Хутчэй усяго яны не былі роднымі, але яны парадніліся праз шлюб Марыаны і Юзэфа Высоцкіх.

Каб зразумець наколькі значнымі і ўплывовымі былі Высоцкія, дастаткова прывесці той факт, што два прадстаўнікі гэтага роду ўзначальвалі ашмянскае самакіраванне амаль усю 2-ю палову ХІХ ст. Ілья Высоцкі быў бургамістрам Ашмянаў (у 40-60-ых гг.), а яго сын Адам быў кіраўніком ашмянскага гарадскога самакіравання больш за 30 год (1871-1903). 
Вядома, што Высоцкія мелі дом на Жупранскім завулку і таксама ім належыў фальварак Альхоўка каля Ашмянаў. Яшчэ Адам Высоцкі валодаў гарбарняй.

-- 1/х Антон (ум. до 1859, жена – Кристина Лашинская р.~1769, ум.24.11.1859 от старости, Ошмяны)
-------------------------------------------------------------------
2/1 Кристина-Барбара (р.13(14).10.1809, Ошмяны)
к/р: Симон Василевский и Катерина Мядюльская
3/1 Марьяна (р.25(27).08.1811, Ошмяны, ?муж – Иосиф Высоцкий)
к/р: Викентий Сидорович и Анеля Шиманская
4/1 Анеля (р.9(11).08.1814, Ошмяны, ум.14.12.1827, Ошмяны)
к/р: Адам Бартошевич и Анна Гергинова
5/1 Ева (р.14(22).02.1817, Ошмяны)
к/р: Казимир Чекановский и Анна Ивашкова
6/1 Илья-Матвей (р.6(9).03.1819, Ошмяны, ум.2.02.1883, брак 15.11.1842, Ошмяны, жена – Анеля Масальская р.1823, ум.1901. Родители жены – Франц М. и Катерина Голенбевская)
к/р: Томаш Лашинский и Марьяна Сидорович?
свид.: Михаил Чекановский, Иосиф Андрулкевич, Михаил Ходорович, Томаш Леневич
-------------------------------------------------------------------
7/6 Антон (р.20(20).11.1843, Ошмяны, ум.3.01.1844, Ошмяны)
к/р: Михаил Ходорович и Магдалена Уссова
8/6 Адам (р.23(26).05.1845, Ошмяны, жена – Марьяна Чекановская р.1848. Родители жены – Михаил Ч. и Элеонора Мицкевич)
к/р: Валерий Малиновский и граф. Анастасия Мендоза
*учился в Свентянской гимназии
9/6 Катерина (р.19(30).11.1847, Ошмяны, брак 2.03.1869, Ошмяны, муж – Иван Яцкевич р.1843. Родители мужа – Франц Я. и Марьяна Церашкевич)
к/р: Михаил Чекановский и Анеля Ходорович (жена Андрея); Иосиф Буткевич и Каролина Церашкевич (жена Андрея), Викентий Окушко и Каролина Буткевич (жена Юрия), Викентий Лашинский и Матрона? Квятковская (жена Николая)
свид.: Павел Яцкевич, Адольф Гурский, Иван Стишевский, Адам Высоцкий, Иван Ивашкевич
10/6 Иосиф (р.10(17).03.1850, Ошмяны, ум.14.11.1850, Ошмяны)
к/р: Станислав Разводовский и Антонина Ходорович (жена Михаила)
11/6 Анна (р.15(16).02.1852, Ошмяны, брак 13.11.1879, Ошмяны, муж – Иосиф Пашкевич р. ~1847. Родители мужа – Юрий П. и Розалия Буткевич)
к/р: Франц Игнатович и Марьяна Сидорович (жена Станислава)
свид.: Адам Высоцкий, Иван Яцкевич, Леонард Андриевский
12/6 Франтишка (р.28.09(9.10).1854, Ошмяны, брак 12.02.1878, Ошмяны, муж – Иосиф Мацкойць р.1853. Родители мужа – Франц М. и Богумила Шпиглинская)
к/р: Антон Куницкий и Марьяна Игнатович
свид.: Михаил Чекановский, Болеслав Гринцевич, Адам Высоцкий, Леопольд Андриевский, Викентий Высоцкий, Андрей Андреевский, Иван Стельман
13/6 Каролина (р.18.04(19.05).1857, Ошмяны, брак 27.01.1880, Ожалеи-Ошмяны, муж – Марцеллий Пашкевич р.1839. Родители мужа – Семен П. и Агата Кроликовская)
к/р: Андрей Каминский и Изабела Савицкая; Михаил Ходорович и Франтишка Лашинская
свид.: Адам Высоцкий, Фома Волкановский, Валерий Круликовский
-------------------------------------------------------------------
14/8 Мария-Юзефа (р.8(10).03.1877, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Эмилия Радванская (дворянка, жена Иосифа)
15/8 Чеслав (р.19(19).04.1879, Ошмяны)
к/р: Михаил Чекановский и Анеля Высоцкая
16/8 Феликс (р.30(31).05.1880, Ошмяны)
к/р: Леонард Волчаский (городской врач) и Эмилия Радванская (дворянка)
17/8 Ядвига (р.15(20).09.1881, Ошмяны, муж – Игнатий Хашковский (ошм. гор. судья))
к/р: Илья Высоцкий и Юлиана Волчаская (жена Казимира отст.полковника.)
18/8 Петр (р.6(7).07.1884, Ошмяны)
к/р: Адам-Петр Жебровский (надв.сов., бывш. бухгалтер ошм. казначейства) и Эмилия Гаврилкевич (жена Казимира)
*врач в Ошмянах (диплом получил в 1913), арестован в 1944, как социально-опасный элемент.
Возможно имел сына Адама (выпускник ошмянской гимназии, тоже был врачем).
19/8 Чеслава (р.~1887)

Помнік з магілы Ільі і Анэлі Высоцкіх

-- 1/х Иосиф (р.~1805, ум.12.05.1850, Ошмяны, жена – Марьяна Высоцкая)
-------------------------------------------------------------------
2/1 Яков (р.18(24).07.1832, Ошмяны)
к/р: Осип Пашкевич и Розалия Голенбевская
3/1 Викентий (р.4(13).02.1834, Ошмяны, брак 5.05.1859, Ошмяны, жена – Анна Данишевская р.1835. Родители жены – Франц Д. и Анеля Кубилович)
к/р: Томаш Лашинский и София Володкевич; Антон Андриевский и Катерина Данишевская
свид.: Томаш Волкановский, Антон Винцкевич, Михаил Ходорович, Андрей Андриевский
4/1 Виктория (р.1(8).11.1836, Ошмяны)
к/р: Матвей Стефанский и Дорота Адкачинова; Яков Томялойть и Схоластика Пашкевич
5/1 Каетана (р.2(13).08.1839, Ошмяны, ум.13.03.1841, Ошмяны)
к/р: Томаш Лашинский и Дорота Адкачинова; Яков Данишевский и Анеля Шиманская
6/1 Доминик (р.31.06(2.07).1842, Ошмяны)
к/р: Яков Буткевич и Анеля Шиманская; Антон Лашинский и Анна Анксова?
7/1 Казимир (р.7(8).03.1851, Ошмяны)
к/р: Томаш Локуциевский и Розалия Лашинская (жена Антона)
-------------------------------------------------------------------
8/3 Антон (р.23(23).02.1860, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Антонина Ходорович; Андрей Андриевский и Розалия Андриевская
9/3 Иосиф (р.31.05(10.06).1862, Ошмяны, ум.20.07.1862, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Констанция Андриевская
10/3 Ян (р.11(17).06.1863, Ошмяны)
к/р: Викентий Окушко и Анеля Высоцкая
11/3 Яков (р.1(7).05.1867, Ошмяны, ум.23.08.1930)
к/р: Георгий Мястовский и Антонина Савицкая (жена Юстина)
12/3 Барбара (р.4(7).12.1869, Ошмяны)
к/р: Адам Высоцкий и Марьяна Волк (жена Арсения); Иван Яцкевич и Паулина Мястовская

воскресенье, 5 августа 2018 г.

Міжваенная архітэктура Ашмянаў. Дадатак

На вуліцы Савецкай д. 64 ёсць незвычайны будынак, фасад якога зроблены з бутавага камення. Зараз тут знаходзіцца ашмянскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Дакладную інфармацыю пра час будаўніцтва і пра першапачатковае назначэння гэтага будынка я нідзе не сустракаў. Але па асобным фактам, можна выказаць здагадку, што гэты будынак быў узведзены ў 1938 г. і знаходзілася тут страхавая кампанія PZUW (гэтая кампанія дзейнічая ў Польшчы і сёння).

З газеты Kurjer Wilńeski мы можам даведацца, што у студзені 1938 г. у Ашмянах было скончана будаўніцтва новага будынка страхавой кампаніі PZUW (Powszechny Zakład Ubezpieczeń Wzajemnych). 23 сакавіка ён быў уведзены ў эксплуатацыю. Будаўніцтва ажыццяўлялась, на той час, па сучаснай тэхналогіі і каштавала 70 тыс. злотых. 
Kurjer Wileński №10 11.01.1938
Kurjer Wileński №84 26.03.1938
У тэлефонных даведніках таго часу, можна знайсці месцазнаходжанне PZUW. У даведніку за 1939 г. адрас кампаніі быў ul. Piłsudskiego 47a Да ўвода ў эксплуатацыю новага будынка, PZUW знаходзіўся на ul. Święduska 10, что вядома з папярэдніх тэлефонных даведнікаў.

Да будаўніцтва PZUW участак па адрасе ul. Piłsudskiego 47a належыў Апалоніі Рыгораўне Чарнаруцкай.
Wileński Przegląd Prawniczy 1937 №1
Улічваючы, што паліцыя знаходзілася па адрасу ul. Piłsudskiego 55, то будынак цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прыкладна і мог мець нумар 47а.
У газеце Kurjer Wileński адзначана, што будынак узведзены па сучасным тэхналогіям. І сапраўды, у той час пабудовы з бутавага каменя былі папулярнымі. Для прыклада можна ўзгадаць будынак пажарнай аховы, узведзены ў 1938 г. ў вёсцы Аславеняты (у той час знаходзілася на тэрыторыіі Ашмянскага павета).
Пажарнае дэпо ў Аславенятах, пераробленае ў касцёл (фотаздымак Сяргея Яраховіча, globustut.by)

вторник, 31 июля 2018 г.

Маёнтак Лэйлубка

Недалёка ад горада Ашмяны (менш чым кіламетр) знаходзіцца былы маёнтак Лэйлубка (іншая назва Стэцкоўшчына). Захаваўся нават сядзібны дом.
Сядзіба (фотаздымак з сайта sindom.by)
Размешчана Лэйлубка на аднайменнай рэчцы, якая з'яўляецца прытокам ракі Ашмянкі. Вёска Лэйлубка знаходзіцца на правым беразе рэчкі, а маёнтак - на левым. 

Тапонім "Лэйлубка" балцкага паходжання і цікава, што ў перакладзе з літоўскай мовы "Liel upe" - гэта "Вялікая рака".

Паводле Літоўскай мэтрыкі за 1690 г. і вопісу ашмянскага дэканата за 1784 г. Лэйлубка знаходзілася ў валоданні ашмянскіх ксяндзоў дамініканаў. У 1798 г. маёнтак належыў Трацэўскаму.

У кнізе "Список волостей и сельских обществ по мировым участкам Виленской губернии 1874 года" адзначана, што Лэйлубка належыла Крычынскаму. Крычынскія - татарскі шляхецкі род, на тэрыторыі Ашмянскага павета Крычынскія валодалі такімі маёнткамі, як Абадзішча, Каськовічы, Ластаі, Папялевічы, Равы і інш.

Інфармацыя аб уладальніках Лэйлубкі, якой падзяліўся Уладзімір Прыхач:
Адным з уладальнікаў Лэйлубкі быў Аляксандр Осіпавіч (сын Османа) Крычынскі. Нарадзіўся ён у 1823 г., быў афіцэрам уланаў расійскага войска, сябрам шляхецкай апекі, земскім суддзёй Ашмянскага павета, выбіраўся у ашмянскае гарадское самакіраванне. Тройчы быў жанаты, ад апошняй жонкі Гэлены з Базарэвічаў меў сына Аляксандра і дачку Гэлену. Па спадчыне маёнтак перайшоў спачатку яго сыну Аляксандру, а пасля яго смерці ў 1905 г. Лэйлубкай стала валодаць дачка Гэлена, якая выйшла замуж за намесніка пракурора Віленскага акруговага суда ў 1923-29 гг. Канстанціна Сулькевіча (1888-1940?). Канстанцін і Гэлена Гозман-Сулькевічы мелі дачку Ніну.

З кнігі Гашкевіча "Віленская губернія..." вядома, что станам на 1903 г., да маёнтка Лэйлубка (Крычынскага) належыла 150 дзесяцін зямлі і 21 жыхар (13 м., 8 ж.), да млына Лэйлубка (Крычынскага) - 20 дзесяцін і 8 жыхароў (4 м., 4 ж.).


Станам на 1931 г., у в. Лэйлубка (Łejłubka) было 12 хат і 63 жыхара, а ў маёнтку 4 хаты і 32 жыхара.

понедельник, 11 июня 2018 г.

Спонці

Сям'я Спонці была адной з самых багатых у Ашмянах у к. XIX - пач. XX стст. (спасылка).

У Ашмяны Спонці пераехалі ў 1874 г., калі Ігнат-Андрэй Андрэевіч Спонці быў назначаны ўездным спраўнікам ашмянскага паліцэйскага ўпраўлення (з 24 верасня). Апошні раз Ігнат Андрэевіч узгадваецца ў Памятных кніжках у 1881 г., напэўна ў гэтым гаду ён і памёр. 

Таксама вядома, што да Ашмян, Спонці з 9 чэрвеня 1866 г. быў старэйшым абавязковым засядацелям Вілейскага ўезднага паліцэйскага ўпраўлення. З 30 верасня (або кастрычніка) 1868 г. ён выконваў абавязкі станавага прыстава ў тым жа паліцэйскім упраўленні (стан №3, станавая кватэра знаходзілася ў Дунілавічах, а пасля ў Мядзеле). 22 чэрвеня 1871 г. Спонці быў назначаны на пасаду памочніка ўезднага спраўніка ў Свянцянскім паліцэйскім ўпраўленні.

За сваю службу ён атрымаў наступныя ўзнагароды: ордэн Св. Станіслава 2 ст., ордэн Св. Ганны 3 ст., мядаль у памяць вайны 1853-56 гг., мядаль за ўціхаміранне польскага мецяжу 1863-64 гг. і знак Чырвонага Крыжа.

Пасля яго смерці засталася вялікая сям'я: жонка Соф'я Аляксандраўна, сыны Яўген і Аляксандр, дочкі Марыя, Надзежда, Канстанцыя (па мужу Занкевіч) і Людміла (па мужу Скабінская).

Са справаздач ашмянскай гарадской управы можна даведацца, што рашэннем гарадской думы 16 снежня 1885 г. для пажарнага абозу і служак было нанята памяшканне пры ашмянскім уездным паліцэйскім упраўленні за 50 руб. у домаўласніцы Соф'і Спонці.

Можна выказаць здагадку, што будынак паліцэскага ўпраўлення, дзе жыла сям'я Спонці знаходзіўся на вул. Барунскай, бо дзякуючы плану цэнтра Ашмянаў 1866г. вядома, што гэта быў дом паліцэйскага спраўніка.

Фотаздымак з суполкі "ОШМЯНЫ news" у VK

Але найбольшую цікавасць уяўляе старэйшы сын Ігната і Соф'і - Яўген Спонці.


Нарадзіўся ён 13 снежня 1866 г. у мястэчку Дунілавічы (Віленская губ.).
У 1887 гаду скончыў Міхайлаўскае вайсковае вучылішча (Санкт-Пецярбург), пасля чаго служыў у Троіцкім палку ў Вільне, а ў 1889 г. завяршыў ваенную службу.
У 1892-93 гг. арганізаваў сацыял-дэмакратычную группу, якая пазней далучылася да Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Рабочага саюза Літвы.
У 1894-95 гг. адзін з дзеячаў Маскоўскага рабочага саюза.
Аўтар першых агітацыйных лістовак у Маскве.
У 1895 г. разам з Ленінам ездзіў у Швейцарыю для наладжвання сувязяў з групай Пляханава "Освобождение труда".
Вось што ўзгадваецца пра Спонці пад час паездкі ў Швейцарыю ў кнізе з серыі ЖЗЛ "Пляханаў":

"... До этого в Петербурге (в феврале 1895 года) состоялось совещание представителей социал-демократических групп России — было принято решение направить делегатов в Швейцарию для установления связей с группой «Освобождение труда» и организации издания литературы за границей. Сначала в Женеву прибыл московский социал-демократ Е. И. Спонти.
Спонти произвел на Аксельрода и Плеханова двоякое впечатление. С одной стороны, это был искренний, преданный делу пролетариата товарищ, с другой — он слабо разбирался в теоретических работах и все требовал, чтобы члены группы «Освобождение труда», находясь в Швейцарии, вели агитацию в России. В. И. Ульянов объяснил потом Плеханову, что Спонти — выразитель интересов сторонников экономической агитации, то есть борьбы за непосредственные экономические интересы рабочих. Поскольку Спонти в разговоре любил поучать «заграничников», то Плеханов прозвал его шутливо «учитель жизни». Все же Спонти передал Аксельроду для издательской деятельности группы солидную сумму денег..."

У снежні 1895 г. арыштаваны і ў 1897 г. высланы ў Архангельскую губерню.
У снежні 1905 г. удзельнічаў у забастоўцы на чыгунцы, быў арыштаваны і пасаджаны ў турму.
Адышоў з-за хваробы ад рэвалюцыйнай дзейнасці.
З 1915 г. быў памочнікам каморніка ў Ніжагародскай губерні.
У 1918-23 гг. працаваў па сацыялістычным землеўпарадкванні ў Ніжагародскай губерні,  у 1923-25 гг. - у Мінскай губерні.
З 1925 жыў у Мінску (на плошчы Троцкага), дзе і памёр 17 сакавіка 1931 г.

пятница, 4 мая 2018 г.

Гарадское асвятленне ў часы Расійскай імперыі

Паводле газеты "Виленские губернские ведомости"

Упершыню пра асвятленне горада Ашмяны ўзгадваецца ў пратаколе пасяджэння ашмянскай гарадской думы, якое адбылося 12.01.1884г. На падставе рашэння гэтага пасяджэння асвятленне адбывалася ажно да 1894 г., пасля асвятленне гарадоў ажыццяўлялася паводле п.10 ст.138 новага Гарадскога палажэння
Асвятленне горада здавалася ў арэнду з таргоў. Новы падрадчык (пачыная не пазней з 1898г.) выбіраўся гарадскім самакіраванням кожны год 10-11 лютага, а кантракт пачынаўся з 1 сакавіка.

Штогадовы расход на асвятленне горада
На некаторых старых фотаздымках і малюнках можна ўбачыць як выглядалі гарадскія ліхтары (але вялікай ўпэўненасці ў гэтым няма, бо большасць выяў не вельмі якасныя, ды ліхтары гэтыя маглі быць не гарадскімі, а прыватнымі):
?Газапальны ліхтар на Рыначнай плошчы
?Газапальны ліхтар на вул. Гальшанскай
Газавы ліхтар на Рыначай плошчы
?Газавы ліхтар каля будынка казначэйства
?Газавы ліхтар на вул. Жупранскай

суббота, 21 апреля 2018 г.

Ашмянскае гарадское спрошчанае грамадскае кіраванне

У 1893-94 гг. у Віленскай губерні было ўведзена новае Гарадское Палажэнне, у выніку чаго, у Ашмянах гарадская дума была заменена гарадскім спрошчаным грамадскім кіраваннем.

Ніжэй прыведзены спісы ўсіх, хто быў выбраны ў ашмянскае гарадское спрошчанае грамадскае кіраванне (інфармацыя з газеты "Виленские губернские ведомости"):

1894-1898

Список уполномоченных Ошмянского городского упрощенного управления, избранных на четырехлетие с 1894 по 1898 г.
Публикуется на основании 22 ст. инструкции Министра Внутренних Дел об организации городских упрощенных управлений

Уполномоченные:
1. Чекановский Леонард Михайлович
2. Высоцкий Адам Ильич
3. Буткевич Антон Яковлевич
4. Яцкевич Адам Доминикович
5. Буткевич Яков Антонович
6. Мацкойць Иосиф Францевич
7. Чекановский Игнатий Михайлович
8. Сакович Феликс Устинович
9. Высоцкий Викентий Осипович
10. Рутковский Героним Адамович
11. Яцкевич Владислав Павлович
12. Левин Лейзер Гдалевич
Кандидаты:
1. Захаржевский Викентий Осипович
2. Данишевский Яков Францев
3. Янковский Павел Устинов
4. Будай Матвей Викентьев

1899-1903

Окончательный список уполномоченных Ошмянского городского упрощенного общественного управления и кандидатов к ним, избранных на четырехлетие с 1898г., составленный по распоряжению Г. Виленскаго Губернатора, на основании 22 ст. инструкции по организации городских упрощенных управлений.

Уполномоченные:
1. Кричинский Александр Осипович
2. Яцкевич Владислав Павлович
3. Яцкевич Александр Павлович
4. Буткевич Варфоломей Осипович
5. Мицкевич Антон Криштофов
6. Петрович Игнатий Матвеевич
7. Высоцкий Адам Ильич
8. Яцкевич Клементий Иванович
9. Церашкевич Станислав Матеушов
10. Славецкий Клементий Францевич
11. Ган Юрий Варфоломеевич
12. Левин Лейзер Гдальевич
Кандидаты к уполномоченным:
1. Сакович Феликс Устинович
2. Буткевич Антон Яковлевич
3. Литорович Валентин Мартинович
4. Мицкевич Иван Викторович

1904-1908

Окончательный список уполномоченных Ошмянскаго городскаго упрощеннаго общественнаго управления и кандидатов к ним, избранных на четырехлетие с 1904 г., составленный по распоряжению и.д. Виленскаго губернатора г. вице-губернатора на основании 22 ст. инстр. по орган. город. упрощ. управл.

Уполномоченные:
1. Буткевич Антон Яковлев
2. Литорович Валентин Мартинов
3. Ган Юрий Варфоломеев
4. Новогонский Адам Викентьев
5. Мицкевич Матвей Криштофов
6. Церашкевич Станислав Матеушев
7. Лашинский Адам Фомов
8. Яцкевич Адам Домиников
9. Яцкевич Клементий Иванов
10. Мацкойць Иосиф Францев
11. Мицкевич Иван Викторов
12. Стругач Абрам Лейбов
Кандидаты:
1. Буткевич Иван Петров
2. Шиманский Осип Матвеев
3. Андржеевский Антон Игнатьев
4. Высоцкий Викентий Осипов
5. Литорович Александр Иванов
6. Янович Иосиф Исидоров

1909-1913

Окончательный список уполномоченных Ошмянскаго городского упрощеннаго общественнаго управления, избранных, а также назначенных по ст.54 гор. пол. на четырехлетие с 1908 г., составленный по распоряжению Виленскаго Губернатора, на основании 22ст. инструкции по орг. гор. упрощ. управл.

Уполномоченные:
1. Силевич Иван Карлович
2. Андржеевский Антон Игнатьев
3. Церашкевич Станислав Матеушев
4. Мицкевич Матвей Криштофов
5. Буткевич Антон Яковлев
6. Литорович Валентин Мартинов
7. Ган Юрий Варфоломеев
8. Новогонский Адам Викентьев
9. Лашинский Адам Фомов
10. Мацкойць Иосиф Францев
11. Мицкевич Иван Викторов
12. Стругач Абрам Лейбов

1913-1915?

Окончательный список уполномоченных Ошмянскаго городского упрощеннаго общественнаго управления и кандидатов к ним на четырхлетие с 1913 года, составленный по распоряжению г.Виленскаго Губернатора, на основании 22 ст. инстр. по организ. город. упрощ. управл.

Уполномоченные:
1. Силевич Иван Карлович
2. Андржеевский Антон Игнатьевич
3. Литорович Валентий Мартынович
4. Петрович Илья Михайлович
5. Литорович Леонард Мартынович
6. Свирский Людвиг Яковлевич
7. Пашковский Владислав Францевич
8. Марковский Вацлав Теофилович
9. Новогонский Михаил Николаевич
10. Литорович Александр Иванович
11. Яцкевич Андрей Францевич
12. Стругач Абрам Лейбович
Кандидаты:
1. Локутиевский Иван Адамович
2. Еленский Казимир Доминикович

понедельник, 16 апреля 2018 г.

Сям'я Язэпа Германовіча

Язэп Германовіч (Вінцук Адважны) напісаў вельмі цікавыя ўспаміны пра сваё дзяцінства і сваю сям'ю, а таксама маляўніча апісаў родныя Гальшаны.
Язэп Германовіч - вучань ашмянскай гімназіі
Прачытаць гэтыя ўспаміны ("Мае тата і мама" і "Учора, сягоння, заўтра") можна ў кнізе з серыі Кнігазбор "Вінцук Адважны. Выбраныя творы" (якую можна спампаваць на сайце kamunikat.org).

Бацька Язэпа - Станіслаў, паходзіў з Ковенскай губерні і памёр калі Язэпу было ўсяго 2 гады. Таму дзяцінства Язэпа прайшло ў вялікай сям'і Савіцкіх, адкуль паходзіла яго маці Ганна.

Дзякуючы сайту familysearch.org (дзе змешчаны метрычныя кніжкі) можна знайсці трохі інфармацыі пра сям'ю Савіцкіх з Гальшанаў.

Чорным колерам вылучана галоўная інфармація з мэтрычных кніжак, зялёным - хросныя бацькі і сведкі шлюбу. А блакітным колерам пазначана інфармацыя, якая дададзена з успамінаў Германовіча:

СЯМ'Я САВІЦКІХ

Францішак (нар.4(13).10.1840г., Гальшаны, пам.12.05.1894г., Гальшаны, ад пнеўманіі. Бацькі – Савіцкія Якаў і Кацярына (Вайшнаровіч))
х/б: Ян Дугін (адст. унт.-аф.) і Ганна Савіцкая (жонка Станіслава); асіст.: Антон Савіцкі і Анеля Савіцкая (дзяўч.)

1 шлюб 1.03.1864г., Гальшаны, жонкаМарыана Уркель (нар.27.02(1.03).1838г., Гальшаны, пам.14.03.1871г., Гальшаны. БацькіУркель Ануфры і Кацярына (Наркель))
свед.: Станіслаў Савіцкі, Міхаіл Дубіцкі
Ганна (нар.15(16).03.1865г., Гальшаны, пам.17.10.1918г., Гальшаны, ад пнеўманіі)
х/б: Міхаіл Дубіцкі і Анеля Карыбскаяонка Яна)
шлюб 30.08.1887г., Гальшаны, муж – Станіслаў Германовіч нар.1854г. (Жмуйдкі, Ковенская губерня), пам.24.11.1892г., Гальшаны, ад сухотаў. Бацькі – Германовічі Язэп і Юзэфа (Гружэўская), мелі 7 сыноў)
свед.: Фларыян Дубіцкі, Вінцэнт Буряк, Міхаіл Герман
Мелі дзяцей:
■ Людвіка (нар.30.08(4.09).1888г., Гальшаны)
х/б: Язэп Кунігель і Амелія Жукоўская
■ Язэп (нар.20(27).02.1890г., Гальшаны) – ён жа Вінцук Адважны
х/б: Фларыян Дубіцкі і Амелія Бурак; асіст.: Вінцэнт Бурак і Цэцылія Дубіцкая, Антон Бурак і Антаніна Савіцкая (дзяўч.)
■ Станіслаў (нар.22(26).11.1892г., пам.11.03.1894, Гальшаны, ад коклюша)
х/б: Фларыян Дубіцкі і Анеля Люткевіч (дзяўч.)
Антаніна (нар.20.06(2.07).1867г., Гальшаны, незамужняя, выехала ў Вільню на службу)
х/б: Міхаіл Дубіцкі (адст. унт.-аф.) і Анеля Замбржыцкая (жонка Тамаша)
Канстанцыя (нар.4(18).01.1870г., Гальшаны, памерла дзіцём)
х/б: Франц Воркель і Марыана Дубіцкая (жонка Міхаіла)

2 шлюб 25.04.1871г., Гальшаны, жонка – Анеля Жукоўская (нар.12(18).02.1851г., Гальшаны, выехала ў Амерыку да сына Антона. Бацькі  – Жукоўскія Ігнат і Ганна (Булаўка))
свед.: Станіслаў Савіцкі, Антон Жэгальскі, Язэп Трэцяк
Антон (нар.19(30).01.1872г., Гальшаны, пам.1872г.)
х/б: Антон Хіневіч і Антаніна Трэцяк; асіст.: Язэп Трэцяк і Ізабэла Хіневіч, Антон Міхалоўскі і Каетана Юрэвіч
Антон (нар.17(28).01.1873г., Гальшаны, выехаў у Амерыку, быў краўцом)
х/б: Антон Савіцкі і Антаніна Міхневіч
Марыана (нар.5(9).03.1875г., Гальшаны, муж – Антон Трэцяк, мелі каля 7 дзяцей, усе памерлі малымі)
х/б: Антон Янушкевіч і Караліна Янушкевіч
Пётр (нар.8.01(3.02).1877г., Гальшаны, выехаў у Севастопаль?)
х/б: Язэп Трэцяк і Ганна Янкоўская
Эльжбета (нар.29.03(2.04).1879г., Гальшаны, магчмы памерла дзіцём?)
х/б: Ян Кунігель і Анеля Жукоўскаяонка Яна)
Язэп (нар.20(24).02.1880г., Гальшаны, выехаў у Амерыку, быў краўцом)
х/б: Язэп Страчыцкі і Анеля Жукоўскаяонка Яна)
Ян (нар.8(10).06.1882г., Гальшаны)
х/б: Ян Жукоўскі і Ганна Кунігель (жонка Юзэфа)
Міхаіл (нар.11(15).07.1884г., Гальшаны, пам. пасля 1960г., выехаў у Амерыку)
х/б: Ян Раманоўскі і Марыана Пласкавіцкаязяўч.)
Ядзвіга (нар.26.12.1886г.(1.01.1887г.), Гальшаны, выехала ў Амерыку?)
х/б: Язэп Страчыцкі і Паўліна Пашэль; асіст.: Язэп Пашэль і Кацярына Суранецкая, Вінцэнт Бурак і Ганна Кунігель (дзяўч.)
Алена (р.16(21).03.1891г., Гальшаны, муж - ? Ляшчэвіч; выехалала ў Амерыку)
х/б: Ян Жукоўскі і Цэцылія Дубіцкая
Францішак (нар.1894г., не быў жанаты, выехаў у Амерыку)