Спасылка на Пачатак вуліцы Жупранская. Частка 1.
Мураваны будынак у цэнтры малюнка захаваўся, усе астатнія даўно пазносілі. На аснове чаго зроблена рэканструкцыя гэтых будынкаў можно паглядзець па спасылках (1 і 2).
Так як вядомы адрасы некаторых суседніх будынкаў з гэтай вуліцы, то нумарацыя гэтых будынкаў хутчэй усяго была наступная:
Калі гэтая нумарацыя правільная, то з дапамогай запісаў у гандлёвым рэестру, тэлефонных даведнікаў і іншых крыніц можна вызначыць каму належылі і чым займаліся ў гэтых дамах.
№11 Кандытарская Мэера Мельніка і прадуктовая крама Розы Арлюк. А з відэазапіса можна дакладна даведацца, што тут была абутковая майстэрня Рэзніка.
Кадр з відэазапісу |
№13 Прадуктовая крама Нохума Шутана і кніжная крама Йоселя Ассірона.
№15 Мануфактурная крама Ісомера Шэйнбера.
№17 Рэстаран і гасцініца Шлёмы Шэлюбскага, магчыма тут была і "Resursa Obywatelska".
№19 Філіял "Centrala Spółdzielni Rolniczo-Handlowych".