Уладальнікам лесапільні быў ашмянскі мешчанін Механіцкі Хонан Іцкавіч. Заснаваны завод у 1897 г. і праіснаваў як мінімум да 1940-ых гг. Знаходзілася лесапільня ў Акмянеях каля перакрыжавання Гальшанскага тракта і дарогі з Казлінкаў у Повішні.
Фрагмент карты 1915 г. Пазначана як "Пильн." |
Акрамя лесапільні Механіцкі быў яшчэ ўладальнікам паравога млына, які знаходзіўся там жа.
Пазначана як "T." (пол. tartak "лесапільня") |
У міжваенных тэлефонных даведніках адрас лесапільні і млына Хонана Механіцкага - засценак Акмянеі дом 3.
Дарэчы ў міжваенныя часы апроч Механіцкага, лесапільню ў Ашмянах мелі яшчэ і Стругачы.На захад ад Гальшанскай вуліцы знаходзілася сама лесапільня, на ўсход - дамы, у якіх жылі ўладальнікі лесапільні.
Два гэтых будынка захавілся, але адзін з іх амаль рабураны.
Статыстыка па ашмянскай лесапільне з кніжках "Обзор Виленской губернии":
Статыстыка па ашмянскай лесапільне з кніжках "Обзор Виленской губернии":
год
|
колькасць
працаўнікоў |
прадукцыйнасць,
руб. |
1899
|
6
|
2032
|
1900
|
6
|
17000
|
1901
|
6
|
3150
|
1902
|
8
|
4070
|
1903
|
12
|
5000
|
1905
|
10
|
15000
|
1906
|
11
|
15000
|
1907
|
11
|
15000
|
1908
|
15
|
25000
|
1909
|
16
|
18000
|
1910
|
35
|
36290
|
1911
|
35
|
33000
|
Паводле дадзеных за 1938 г. на лесапільне працавала 17 чалавек і мелася 2 лакамабілі, а на паравым млыну было 13 працаўнікоў (саўладальнік млына быў Заблоцкі, які хутчэй усяго быў зяцем Механіцкага).