пятница, 25 апреля 2014 г.

Капліца ў Маствілішках

У 1795 г. у Маствілішках была збудавана капліца ад ашмянскай парафіі. Храм скасаваны пасля паўстання 1863 г., а праз 3 гады закрыты.

Сёння ў Маствілішках існуе капліца Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Асвечана 15 лістапада 1997 г. гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Пад капліцу з 1996 г. прыстасаваны будынак былой пустуючай школы.

Фота: красавік 2014 г.

среда, 23 апреля 2014 г.

Гальшанская могілкавая капліца

У гэтым годзе адрамантавалі капліцу на могілках каля Гальшан.
Інфарамцыя пра капліцу - lauryn.blog.tut.by

Фота: красавік 2014 г.

вторник, 15 апреля 2014 г.

Фотагісторыя (2)

Фотаздымак з кнігі Oshmana Memorial Book, 1969 г.:
У суполцы facebook Oszmiana ўзгадваецца, што у гэтым будынке знаходзіліся фотамайстэрня Л.Амасовіча (левае акно) і цырульня Давіда Трокеля (правае акно). Там жа адзначана, што адрас будынка - вул. Пілсудскага (раней - Жупранская), але наколькі я ведаю гэта вул. Жалігоўскага (Віленская).