Тэкст з часопіса "Przyjaciel" №31 за 1913 г. (спасылка).
19 верасня ў Ашмянах адбылося асвячэнне аргана, пабудаванага
фірмай пана Бярнацкага з Вільні. Гэтае святочнае мерапрыемства сабрала даволі
шмат парафіян, зацікаўленых гэтай незвычайнай для Ашмян урачыстасцю. Пасля
пабудовы, касцёл стаяў доўгія гады пусткаю, і акрамя сціплых двух бакавых
алтароў літаральна нічога з найнеабходнейшых рэчаў у касцёле не было. Замест
вялікага алтара паставілі на старых прыступках старое абадранае табернакулюм,
старыя мізэрныя ліхтары, а замест аргана — старую фісгармонію, якая фальшыва
брынчэла. Здавалася, што такі стан рэчаў доўга застанецца без змен, тым больш
што парафіяне дзіўна абыякавелі да ўсяго таго, што для касцёла і яго
ўпрыгожання з'яўляецца неабходным.
У такіх абставінах шчаслівым збегам абставін на ашмянскае
пробашчаства быў прызначаны ксёндз Гурскі. Шчыра адданы справе Божай і патрэбам
парафіі, у якой ён нарадзіўся, усёю сілаю сваёй святарскай энергіі ўзяўся за
працу і ў кароткі час зрабіў, можна сказаць, цуд. Першым праявам дзейнасці кс.
Гурскага стаў менавіта новы арган. Незвычайных памераў цудоўная канструкцыя
адразу сведчыць пра магутны інструмент, які ў гэтых рамах змешчаны. Дваццаць
чатыры галасы, размешчаныя ў дзвюх клавіятурах і педалях, з прыгожым характарам
тонаў, ствараюць моцнае, велічнае ўражанне і, без перабольшання кажучы, шкада
такога інструмента для вёскі, бо няшмат касцёлаў у вялікіх, і нават сталічных
гарадах, могуць пахваліцца падобным інструментам.
Урачыстае мерапрыемства распачалося асвячэннем аргана, якое
здзейсніў запрошаны з Вільні ксёндз Макаровіч у суправаджэнні ксяндзоў
Грабоўскага і Мількоўскага. Па завяршэнні абраду мясцовы хор, які быў старанна
падрыхтаваны тутэйшым арганістам панам Боркам, выканаў кантату ў гонар святой
Цэцыліі. Потым адбылася святая імша, чытаная за ахвярадаўцаў, падчас якой для
выпрабавання гучання новага інструмента іграў пан Ян Ляшнеўскі, дырэктар
віленскай «Лютні».
А адзінаццатай гадзіне распачалася ўрачыстая імша, у час
якой была прамоўлена навука пра значэнне гэтага свята і пра абавязак парафіян
супрацоўнічаць з духавенствам дзеля дабра касцёла і нашай святой веры.
Касцёл быў перапоўнены вернікамі, што паказвае, што парафіяне
ўжо абудзіліся з дрымоты, што цікавяцца тым, што ў іх касцёлку робіцца, і
гатовы спяшацца на дапамогу святарам, калі тыя энергічна і разумна бяруцца за
справу.
Акрамя аргана і шматлікіх набытых царкоўных рэчаў, у бягучым
годзе былі ўзведзены два бакавыя алтары, перабудаваны хоры, бо на папярэдніх вялікі
арган не змог б умясціцца, а таксама пабудаваны фальваркавыя гаспадарчыя
пабудовы з каменю — трывалыя і прыгожыя збудаванні, за якія доўгія часы будуць
адчуваць удзячнасць ксяндзу Гурскаму яго наступнікі на ашмянскім пробашчастве.
Урачысты настрой гэтай хвіліны ўзмацнялі прыбылыя з
наваколля святары, а таксама шматлікія прадстаўнікі парафіян, якія ўзялі ўдзел
у абедзе на плябаніі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і
павятовых адміністрацыйных улад, што сведчыла пра добрыя адносіны плябаніі з
усімі коламі.
Dnia 19 września odbyło się w Oszmianie poświęcenie organów
zbudowanych przez firmę p. Biernackiego w Wilnie. Uroczystość ta zgromadziła
sporą liczbę parafjan, zaciekawionych tą niezwykłą, jak na Oszmianę,
uroczystością. Po zbudowaniu kościoła stał on długie lata pustkami i oprócz
skromnych dwóch bocznych ołtarzy literalnie nic z najkonieczniejszych rzeczy w
kościele nie było. Zamiast ołtarza wielkiego ustawiono na starych stopniach
stare obdarłe tabernakulum, stare nędzne lichtarze, a zamiast organów — stara
fischarmonję, brzęczącą fałszywie. Zdawało się, że stan rzeczy długo pozostanie
bez zmiany, tembardziej że parafianie dziwnie jakoś zobojętnieli do tego
wszystkiego, co dla kościoła i jego ozdoby jest konieczne.
Комментариев нет:
Отправить комментарий