пятница, 19 декабря 2014 г.

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

На сайце kamunikat.org ёсць электроны варыянт кнігі Зянона Пазьняка "Гутаркі з Антонам Шукелойцем", 2003 г.

Для тых, хто цікавіцца Ашмянамі, асаблівава цікавымі будуць раздзелы "Юнацтва. Забраны край" і "Першыя Саветы 1939-1941", дзе наш зямляк распавядае пра вучобу ў ашмянскай польскай гімназіі, пра адкрыццё першай беларускай сярэдняй школы ў Ашмянах і шмат інш.

вторник, 9 декабря 2014 г.

Герб Ашмянаў 1845 г.

Першая малюнак з памятнай кніжцы Віленскай губерніі на 1846 г., з якога дакумента ўзяты другі малюнак герба невядома, але яго назва выклікая пытанні, так як там прысутнічая год (1840), а афіцыяльна ён быў зацверджаны пазней:


На гербе ў верхняй частцы змешчана "Пагоня", а ў ніжняй нейкая дзіўная істота (па задумцы аўтара - гэта мядзведзь).
З гісторыі герба:
Указам імператара Аляксандра I ад 1 жніўня 1800 г. былі ліквідаваны гербы гарадоў, уключаючы і ашмянскі, які праіснаваў усяго 8 гадоў. Толькі 9 чэрвеня 1845 г. былі "высачайша" зацверджаны гербы гарадоў Віленскай губерні, у тым ліку і герб горада Ашмянаў, які праіснаваў да рэвалюцыі 1917 г.
Пры распрацоўцы сучаснага герба горада ад герба 1845 г. была ўзята форма шчыта (французская). Таксама цікава, што ў гэтым гербе выкарастаны такія самыя колеры як і ў сучасным гербе і сцяге горада.

понедельник, 1 декабря 2014 г.

Шрыфт кафэ "Стары горад"

Шрыфт кафэ "Стары горад" - CyrillicGoth:
Сучасны выгляд будынка кафэ і перад яго перабудовай: