Паводле газеты "Виленские губернские ведомости"
Упершыню пра асвятленне горада Ашмяны ўзгадваецца ў пратаколе пасяджэння ашмянскай гарадской думы, якое адбылося 12.01.1884г. На падставе рашэння гэтага пасяджэння асвятленне адбывалася ажно да 1894 г., пасля асвятленне гарадоў ажыццяўлялася паводле п.10 ст.138 новага Гарадскога палажэння.
Асвятленне горада здавалася ў арэнду з таргоў. Новы падрадчык (пачыная не пазней з 1898г.) выбіраўся гарадскім самакіраванням кожны год 10-11 лютага, а кантракт пачынаўся з 1 сакавіка.
Штогадовы расход на асвятленне горада
На некаторых старых фотаздымках і малюнках можна ўбачыць як выглядалі гарадскія ліхтары (але вялікай ўпэўненасці ў гэтым няма, бо большасць выяў не вельмі якасныя, ды ліхтары гэтыя маглі быць не гарадскімі, а прыватнымі):
?Газапальны ліхтар на Рыначнай плошчы
|
?Газапальны ліхтар на вул. Гальшанскай
|
|
Газавы ліхтар на Рыначай плошчы
|
?Газавы ліхтар каля будынка казначэйства
|
?Газавы ліхтар на вул. Жупранскай
|