У кнізе "Powiat Oszmiański" Чэслаў Янкоўскі эмацыянальна напісаў пра тое, што здарылася з маёнткам Гейстуны, калі яго набылі ад Адынцоў Бабраўніцкі і Кураловіч. Янкоўскі ўзгадвае толькі прозвішчы новых уладальнікаў але з іншых крыніц можна пра іх даведацца падрабязней. Бабраўніцкі Францішак нарадзіўся ў 1851 г. у Гальшанах у сям'і мяшчан Яна і Цеафілы з Маслоўскіх. Кураловіч Дамінік (1852-1924) паходзіў з вёскі Пятровічы, яго бацькі: сяляне Вінцэнт і Людвіка з Рогеляў. У 1881 г. Дамінік Кураловіч ажаніўся с малодшай сястрой Францішка Бабраўніцкага Марыянай (нар. у 1863 г.), такім чынам яны і парадніліся.
Урывак з "Powiat Oszmiański". Пераклад з польскай мовы (у перакладзе магчымы памылкі):
"...Божа мілы, што сталася з Гейстунамі! Знішчэнне і знявага.
Новыя ўладальнікі сядзібы Адынцоў падзялілі яе
паміж сабою. Селянін і незаконны саветнік Бабраўніцкі, асоба, пра якую лепш
прамаўчаць, узяў сабе сам двор. Яго швагер Кураловіч пабудаваўся тут жа пад сядзібным
садам, павысякаўшы бярозавы гай, які раней быў на гэтым месцы.
Мемарыяльны, старасвецкі жылы дом з тыповым дахам,
з двума флігелямі з тылу, практычна цалкам знішчаны. Новы ўласнік Гейстун размясціўся
толькі ў некалькіх пакоях злева, аддаўшы правы бок дома ў непадзельнае ўладанне
сваім парабкам и свінням. Праз цэнтральны ганак, адбываецца бесперапыннае шэсце
цялят, авечак і парасят; вокны забіты дошкамі, дзверы саскочылі з завес; за
домам, паміж флігелямі, кучы гною і смецця.
Двор у Гейстунах. Фотаздымак зроблены ў ліпені 1894 г. Вясной 1895 дом згарэў дашчэнту |
Пайшлі ў сад. Алеі і шпалеры павыразаны. Старыя
ліпы, дыяметрам у сярэднім больш за аршын, ляжаць паваленыя сякерай; наўкол
тарчаць пні. Новаму гаспадару спатребіліся ліпы, клёны і ясені для рамонту гаспадарчых
прыстасаванняў.
Засталася толькі, прынамсі пакуль, альтанка ў
глыбіні саду, пад ценю якой, калісьці стаяла каляска аўтара “Барбары” і “Феліцыты”,
дзе раней ахвотна гутарылі яго школьныя сябры, найперш з Барун, а пасля з
Вільні, якія з’яжджаліся падчас вакацый ў Гейстуны, каб наведаць свайго
прыяцеля. Нядоўга і гэта альтанка будзе шумець над фруктовымі дрэвамі гейстунскага саду. Ведаючы пра ашчаднасць пана Бабраўніцкага, ён не дапусціць, каб такі цэнны
капітал, як ліпа, марнаваўся бы проста так. Таксама, клапатлівы гаспадар, які
дбае аб прыгожым выглядзе сваёй новай уласнасці, абяцае, што жылы дом, гэта “старая
халупа”, будзе знесены вясной наступнага года (1895). І на яго месцы будзе
пабудавана новая велічная рэзідэнцыя, з рэштак прададзенага пасля набыцця
Гейстун лесу. Можа і лепей,
што дом, сцены якога столькі памятаюць, знікне цалкам і пойдзе на дровы. Прынамсі,
спыніцца гэты здзек.
Напалеон Орда маляваў гэты дом з натуры і змясціў
яго ў сваім альбоме, аднак малюнак, як зрешты многія рэпрадукцыі Орды, атрымаўся
не зусім дакладным; гейстунскі дом у альбоме Орды выглядае як быццам мураваны,
а форма тыповага даху значна зменена..."
Малюнак Напалеона Орды |