среда, 28 мая 2014 г.

Нацыянальны склад насельніцтва

Па выніках перапісу насельніцтва 2009 г.
Ашмянскі раён:

Усяго
%
Мужчыны
Жанчыны
Гарадское
насельніцтва
Сельскае
насельніцтва
32 411
100
15 364
17 047
14 813
17 598
Беларусы
29 071
89,69
14 009
15 062
13 089
15 982
Палякі
1 910
5,89
705
1 205
843
1 067
Рускія
971
3,00
411
560
630
341
Украінцы
144
0,44
65
79
86
58
Цыганы
83
0,26
43
40
38
45
Літоўцы
53
0,16
29
24
30
23
Татары
46
0,14
29
17
45
1
Армяне
38
0,12
22
16
15
23
Малдаване
11
0,03
6
5
-
11
Яўрэі
8
0,02
4
4
8
-
Латышы
5
0,02
3
2
3
2
Немцы
4
0,01
3
1
-
4
Удмурты
3
0,01
1
2
2
1
Узбекі
3
0,01
1
2
3
-
Мардва
2
0,01
2
-
-
2
Башкіры
2
0,01
2
-
2
-
Чувашы
1
0,00
-
1
1
-
Карэлы
1
0,00
1
-
-
1
Таджыкі
1
0,00
1
-
-
1
Лезгіны
1
0,00
-
1
-
-
Казахі
1
0,00
-
1
-
1
Марыйцы
1
0,00
-
1
1
-
няма дадзеных
51
0,16

Дарэчы, Ашмянскі раён займае 2-ое месца ў Гродзенскай вобласці па удзельнай вазе беларусаў (1-е месца - Карэлічскі раён 94,8%) і цыганоў (1-е - Воранаўскі раён 0,3%).

вторник, 27 мая 2014 г.

"Яўрэйская" карта Ашмянаў

Даваенны план г. Ашмяны, намаляваны па памяці былой жыхаркай горада Нюшай Сольц:


1) Вялікая сінагога; 2) Дом рабіна; 3) Ратуша; 4) Тэатр; 5) Паліцыя; 6) Турма; 7) Бальніца;
8) Школа "Тарбут"; 9) Лазня; 10) Сірочы дом; 11) Талмуд-Тора; 12) Польская народная школа; 13) Банк; 14) Яўрэйская школа (ідыш); 15) Пошта; 16) Аптэка; 17) Дом Вакса; 18) Суд; 19) Царква; 20) Касцёл;
21) Рыначная плошча; 22) Крамы; 23) Вул. Віленская; 24) Вул. Запольная; 25) Вул. Засечнік (пазней Польная, Аўдзеева); 26) Вул. Міцкевіча; 27) Вул. Папярэчная; 28) Фабрыка Стругача; 29) Гарадскі сад;
30) Вул. Гальшанская; 31) Рэчка Ашмянка; 32) Вул. Барунская; 33) Конскі рынак; 34) Мост;
35) Вул. Жупранская.

суббота, 17 мая 2014 г.

Легендарны заснавальнік Ашмянаў

Шмат якія населеныя пункты былі заснаваны легендарнымі князямі, якія не маюць гістарычнага пацверджання. Напрыклад, у Гальшанаў - Гольша, у Трабаў - Трабус. Ёсць такі князь і ў Ашмянаў - Крумпь, ён жа Кумпь, Кумпий, Грумпь, Грумпий, Кгрумпь, Кгрумпий, Трумъпий, Grumpi, Grumpis, Kumpi.

У Хроніцы Быхаўца паведамляецца: "И потом умре князь великий Монтвилл жомоитский, и по нем сел на Великом княжении Жомоитском сын его Викинт. А другой вышереченный сын его Ердивилл имел княжити на Новогрудку и на всих тых вышереченных городах, и подовал панам своим, которыи с ним были вышли, островы (и) пущи. Кгрумпию дал остров коло реки Ошмены, которое зовется нонечи Ошмена, и все прилежачее к Ошмене, што ныне князи и панове в повете Ошменском держат. А Еикшеви дал остров, который по нем назван есть Еикшишки, и все прилежачее к повету Еикшишскому. А Кгровжу дал остров дал остров, который его именем назван Кгровжишки, и весь повет, прилежачи ку Кгровжишкам. И с Кгрумпия народился Кгаштовт, а с Еикша народился Довоин, а з Кгровжа народился Монвид".

У іншых летапісах амаль даслоўна паўторана гэта паведамленне (толькі часам замест Вікінта і Ердзівілла называюцца Неманас і Скірмант). Храналагічна прывязаць яго немагчыма - яшчэ ў мінулым стагоддзі была даказана поўная храналагічная недарэчнасць генеалагічнай паслядоўнасці вялікіх князёў і іх сваякоў, якая прыводзіцца ў гэтых летапісах, аж да княжання Міндоўга (сярэдзіна XIII ст.).

Таксама ўзгадваецца, што Грумпь з Колюмнов да такога як атрымаў у валоданне Ашмяны удзельнічаў у паходе Скілмонта, сына Монтвіна, на спустошеную Батыям Рускую зямлю.

Ёсць звесткі, што сынам Крумпя быў Гаштольд (Кгаштолт) герба "Калюмны" які лічыцца родапачынальнікам рода Гаштольдаў. Ён з'яўляўся гетманам вялікага княза Гедзіміна і першым віленскім ваяводай (старостай). Узгадваецца, што яго бацька Крумпь быў злоўлены ад немцаў на Кунасове (магчыма сённяшні Каўнас). Паводле радавых паданняў Гаштольдаў іх роданачальнікі былі некалі князямі ў Ашмяне.

Па іншым сумніўным звесткам гетман літоўскага войска Грумпіс нарадзіўся прыкладна ў 1215 г. і меў двух сыноў: Сурмінас (1250-1315) і з невядомым імем (каля 1250-1313). Ад першага  з іх нарадзіўся Метвікас (1280-1323?), які быў бацькам Гаштольда (пасля хросту Пётр), ад якога і пачынаюць род Гаштольды. Паводле той жа Хроніцы Быхаўца, Пётр Гаштольд быў першым у Літве хто прыняў рымскую веру.