Фотаздымак 1930-ых гг. ашмянскай гарадской электрастанцыі:
Інфармацыя пра электрастанцыю паводле кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":
Будаўніцтва электрастанцыі ў Ашмянах адносіцца да 1918 г.. калі немцы перавезлі яе з ракі Лоша (20 тыс. вольт, устаноўлена на месцы млына, знішчанага ў час баявых дзеянняў). У 1919 г., калі немцы пакінулі Ашмяны, электрастанцыя была ў рабочым стане, але не працавала з-за адсутнасці змазачных матэрыялаў (студзень - красавік). У 1936 г. уваходзіла ў лік 5 электрастанцый, якія існавалі ў Ашмянскім павеце. Акрамя яе электрастанцыі працавалі пры дражджавым заводе (160 кВт), у Гальшанах (8 кВт, уладальнік Малкіс), у Смаргоні (44 кВт, дзяржаўная), у Солах (8 кВт, пры млыне Левіна).
Будынак гарадской гідраэлектрастанцыі, які захаваўся да нашых дзён (каля Барунскага моста, на левым беразе Ашмянкі), быў пабудаваны ў 1927 г. 31.3.1931 г. устаноўлена новая турбіна; 1.4.1931 г. - 627 абанентаў, працяг лініі 9 км 171 м. У 1940 г. электрастанцыя выпрацавала 182 тыс. кВт*гадз электраэнергіі (у 1936 г. - 95 тыс. кВт*гадз).
У гады Вялікай Айчыннай вайны гарадская электрастанцыя была пашкоджана нязначна, і 22.7.1944 г. уведзена ў строй. Працавала да красавіка 1959 г. Пасля яе закрыцця горад і раён пачаў забяспечваць электраэнергіяй Ашмянскі ўчастак электрасетак. Апошні дырэктар электрастанцыі - В.С. Гусь.
Фотаздымкі пасляваенных гадоў з ашмянскай суполкі ў ok.ru