среда, 11 июня 2014 г.

У гонар каго названы вуліцы Ашмянаў

Большасць вуліц і завулкаў Ашмянаў атрымалі сваі назвы ў пасляваенныя гады. Гістарычных назваў засталося вельмі мала (Гальшанская, Барунская). На сённяшні дзень большасць вуліц і завулкаў горада названы ў гонар знакамітых людзей.

Для пачатку узгадаем людзей, якія маюць дачыненне да Ашмянаў або ашмянскага края:
Доўгі час жыў у Кушлянах (Ашмянскі павет, зараз Смаргонскі раён) і пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі раён) адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч (1840-1900), яго імя таксама носіць ашмянскі краязнаўчы музей. У Балванішках (сёння Зялёны Бор, Ашмянскі раён) жыла сям'я Зыгмунда Мінейкі (1840-1925), у яго гонар была пераназвана былая вул. Лугавая. Лёс гэтых двух дзеячаў спачатку развіваўся амаль аднолькава: абодва нарадзіліся ў адзін год, навучаліся ў Віленскай гімназіі, удзельнічалі ў паўстанні 1863-64 гг. (Мінейка быў кіраўніком паўстання ў Ашмянскім павеце), пасля чаго былі вымушаны пакінуць радзіму. Пасля Багушэвіч стаў вядомым адвакатам і пісьменнікам, а Мінейка выехаўшы ў Еўропу быў інжынерам, археолагам, вайскоўцам і шмат кім іншым.
Нядаўна з'явілася вуліца ў гонар Лейбы Давідавіча Стругача (1842-1906), які заснаваў буйны вінакурны завод (зараз дражжавы) у Ашмянах. Захавалася таксама яго сядзіба ў Панавелішках (зараз тэрыторая Ашмянаў), пахаваны ён на ашмянскіх яўрэйскіх могілках.
На тэррыторыі Ашмянскага ўезда (зараз Валожынскі раён) нарадзіўся і савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (1877-1926).
Францішак Багушэвіч
Зыгмунд Мінейка

Лейба Стругач
(здымка няма)
Фелікс Дзяржынскі
Міхаіл Вікенцьевіч Голяс (1892-1941) нарадзіўся ў застенку Повішні каля Ашмянаў. З'яўляўся сакратаром Ашмянскага падпольнага райкома КПЗБ, пасля сакратар гарсавета, старшыня Ашмянскага сельсавета, выбраны дэпутатам раёнага Савета. Яго імя сёння носіць былая вул. Водная.
Лётчыкі Аляксандр Мікалаевіч Аўдзееў (1906-1941) і Пётр Піліпавіч Страленка (1913-1941) 25 чэрвеня 1941 здзейснілі вогнены таран на тэрыторыі Ашмяншчыны. У іх гонар былі пераназваны былыя вуліцы Польная і Павяжская, адпаведна.
Аляксандр Аляксандравіч Камінскі (1919-1943) - падпольшчык і партызан, удзельнічаў у забойстве мінскага бургамістра, да вайны быў участковым оперупаўнаважаным Ашмянскага раённага аддзела міліцыі. Яго імем была названа вул. Новая, таксама ў горадзе ёсць мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Уладзімір Іванавіч Тубеліс (1911-1955) і Васілій Аляксеевіч Чаркасаў - кіраўнікі партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ашмянскага раёна. Тубеліс таксама з'яўляўся сакратаром Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Сяргей Уладзіміравіч Залатароў (1967-1986) і Сяргей Віктаравіч Клінцэвіч (1968-1988) - вайскоўцы з Ашмяншчыны, якія загінулі ў Афганістане.
Міхаіл Голяс
Аляксандр Аўдзееў
Пётр Страленка
Аляксандр Камінскі
Уладзімір Тубеліс
Васілій Чаркасаў
Сяргей Залатароў
Сяргей Клінцэвіч
Ёсць таксама некалькі вуліц, якія названы у гонар знакамітых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Дарэчы, жонка Якуба Коласа нарадзілася ў Ашмянах. З часоў яшчэ Польскай Рэспублікі ў Ашмянах існуе вуліца Адама Міцкевіча, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Янка Купала
Якуб Колас
Максім Багдановіч
Адам Міцкевіч
Астатнія вуліцы і завулкі горада носяць імёны літаратурных дзеячаў Аляксандра Пушкіна, Антона Чэхава, Мікалая Астроўскага, Уладзіміра Маякоўскага, Максіма Горкага, Мікалая Чэрнышэўскага, рэвалюцыянера Мікалая Баўмана, генерала-фельдмаршала Міхаіла Кутузава, героя грамадзянскай вайны Васілія Чапаева, савецкага дзяржаўнага дзеяча Сяргея Кірава, лётчыкаў і касманаўтаў Валерыя ЧкалаваЮрыя ГагарынаУладзіміра Камарова і Ўладзіміра Сярогіна, герояў Вялікай Айчыннай вайны Зоі Касмадзем'янскаі, Алега Кашавога (у Ашмянах таксама ёсць іх помнікі) і Дзмітрыя Карбышава.
Аляксандр Пушкін
Антон Чэхаў
Мікалай Астроўскі
Уладзімір Маякоўскі
Максім Горкі

Мікалай Чэрнышэўскі
Міхаіл Кутузаў
Мікалай Баўман
Васілій Чапаеў
Сяргей Кіраў
Валерый Чкалаў
Юрый Гагарын
Зоя Касмадзем'янская
Алег Кашавы
Дзмітрый Карбышаў
Уладзімір Камароў
Уладзімір Сярогін
Па планах павіны з'явіцца яшчэ вуліцы у гонар пахаванага ў Гародніках (Ашмянскі раён) знакамітага польскага хіміка Анджэя Снядэцкага (1768-1838), аўтара "Powiat Oszmiański", які нарадзіўся ў Палянах (Ашмянскі раён) Чэслава Янкоўскага (1857-1921) і загінулага ў Афганістане Эдуарда Эдуардавіча Кеда (1967-1987). Дарэчы, вуліцы Янкоўскага (сённяшняя Піянерская) і Снядэцкага (яго імя таксама насіла гімназія) існавалі ў Ашмянах у часы Польскай Рэспублікі.
Анджэй Снядэцкі
Чэслаў Янкоўскі
Эдуард Кеда

вторник, 3 июня 2014 г.

Структура насельніцтва па роднай мове, 1897 г.

Паводле, Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.

Ашмянскі ўезд
г. Ашмяны
Мова
Мужчыны
Жанчыны
Разам
Мужчыны
Жанчыны
Разам
УСЯГО
115162
118397
233559
3691
3523
7214
Вялікаруская
2974
2500
5474
574
238
812
Маларуская
19
12
31
6
2
8
Беларуская
92408
94344
186752
1006
975
1981
Польская
1915
2166
4081
221
304
525
Літоўская
4305
4449
8754
4
4
8
Латышская
8
9
17
2
0
2
Нямецкая
39
50
89
6
5
11
Цыганская
14
15
29
-
-
-
Яўрэйская
13401
14804
28205
1839
1993
3832
Татарская
48
22
70
29
-
29