Насельніцтва Ашмянаў павялічвалася не толькі ў выніку натуральнага прыроста і міграцый, але таксама і за кошт таго, што да яго далучаліся суседнія населенныя пункты.
На жаль, калі знікалі населенныя пункты, то забываліся і іх назвы. Але трэба памятаць, што тапонімы маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць.
Ніжэй прыведзена карта горада Ашмяны 1931 г. (складзеная з двух тапаграфічных карт), дзе чырвоным колерам памзначаны сучасныя межы горада (станам на 2007 г.):
З дапамогай гэтай і іншых карт можна знайсці населенныя пункты, якія былі далучаны да Ашмянаў:
Старая Ашмяна, або Францішканы (wieś Stara Oszmiana / Franciszkany). Найбольш старажытная частка Ашмянаў. Падзел Ашмянаў на новыя і старыя адбыўся не пазней чым у 2-гой пал. XV ст. Некаторыя і да сённяшняга дня так называюць гэту частку Ашмянаў (вул. Францішканская, а ў савецкі час - Кастрычніцкая).
Панавелішкі (zaśc. Panawieliszki). Былы маёнтак Стругачоў (захавалася іх сядзіба). Пасля 2-гой сусветнай вайны тут доўгі час знаходзілася школа-інтэрнат для глухіх дзяцей. Працяглы час гэта мясцовасць адносілася да пасёлка Школьны (у межах горада). Сёння - гэта вуліца Л.Д. Стругача.
Казлінкі (zaśc. Koźlinki). Засценак знаходзіўся прыкладна на месцы скрыжавання сучасных вуліц Кірава і Баўмана. Раней у Ашмянах таксама мелася вуліца Казлінская, якая хутчэй за ўсё вяла да засценка.
Малыя Павяжы (wieś Małe Powiaże). На месцы гэтай вёскі сёння сельскагаспадарчае поле. Знаходзілася яна на шляху ў Павяжы. Вуліца якая вяла да яе называлася Павяжская (пераназвана ў Страленка). Цікавым з'яўляецца тое, што ў гэтай невялікай вёсцы пражывалі яўрэі - сем'і Аланскіх і Перскіх.
Загураўшчына (folw. Zagórowszczyzna). Знаходзілася паблізу сучасных ашмянскіх электрычных сетак.
Шэйкі (folw. Szejki). Фальварак месціўся паміж сучаснымі вуліцамі Чкалава і Піянерскай. У канцы 30-ых гг. належыў Буткевічам
Акмяней (zaśc. Okmienieje). Вёска з такой назвай існуе і сёння, але галоўная яе частка раней знаходзілася ў раёне сучасных вуліц Сярогіна, Горкага і завулка Сонечнага.
Таксама можна ўзгадаць некалькі населеных пунктаў, якія знаходзіліся паблізу ад горада, але зніклі:
Моргі (zaśc. Morgi). Старая назва Маргувка (Morgówka). На больш старых нямецкіх і расійскіх картах населены пункт прыкладна на месцы гэтага засценка таксама меў назвы Pautele і Слабада.

Відэтка (folw. Widetka). Знаходзіўся паміж Ашмянамі і Кракоўкай.
Сухая (osada Sucha). Сам населены пункт захаваўся, але сваю назву ён страціў. Затое гэты тапонім перайшоў да назвы зоны адпачынку.