Показаны сообщения с ярлыком ФОТАГІСТОРЫЯ. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ФОТАГІСТОРЫЯ. Показать все сообщения

среда, 5 апреля 2023 г.

Фотагісторыя (7)

У суполцы Facebook "Oszmiana" даўно быў апублікаваны фотаздымак, часоў ІІ-ой сусветнай вайны, з подпісам "Oszmiana, Verlassener Russen-panzer" ("Ашмяны, пакінуты рускі танк"). На фотаздымку тры нямецкія жаўнеры аглядаюць савецкі танк БТ-7. Танк стаіць на нейкай вуліцы на якой бачны некалькі непрыкметных драўляных будынкаў. Першапачаткова было складана вызначыць, што гэта за месца.

Oszmiana, Verlassener Russen-panzer

У 2021 г. выйшла кніга Ўладзіміра Ліхадзедава "Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе", у якой быў змешчаны цікавы здымак часоў І-ай сусветнай вайны. На гэтым фотаздымку нямецкія салдаты маршыруюць з аркестрам, з чаго можна зрабіць выснову, што  гэта адна з галоўных вуліц горада: Віленская (Жалігоўскага), Жупранская (Пілсудскага), або Гальшанская.

У кнізе здымак падпісаны як "Ашмяны. Кайзераўскія салдаты 1916-1917 гады"
Параўноваючы два гэтых здымка, асабліва фрагмент, які прыведзены ніжэй, можна з вялікай верагоднасцю вызначыць, што яны зроблены на адной вуліцы.
Падобны будынак на двух фотаздымках
На другім фотаздымку звяртае на сябе ўвагу будынак на далёкім плане. Гэта дастаткова распаўсюджаны тып будынка ў Ашмянах, напрыклад, вельмі падобны дом захаваўся на рагу вуліц Гальшанскай і Камсамольскай. Але ўлічваючы іншыя здымкі гэтага месца, было дакладна вызначана, што гэта будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 8 (былая Віленская, пасля Жалігоўскага). 
Будынак з іншага ракурсу
Для апазнавання гэтага месца карысным аказалась відэазапіс Арана Бароўскага 1930-ых гг. Там ёсць некалькі кадраў, якія былі зроблены, напэўна, на вуліца Жалігоўскага.
Склейка некалькіх кадраў з відэазапісу
Нескладана апазнаць, што хатка злева - гэта крайні справа будынак з першага фотаздымка. 
І ўсе пытынні аб тым, дзе быў зроблены гэты здымак зніклі, калі быў апублікаваны яшчэ адзін фотаздымак гэтага танка толькі з іншага ракурса.
Фотаздымак, які быў апублікаваны ў суполцы Facebook "Ашмянская генеалогія/Genealogia oszmiańska" Святланай Чарняк
На заднім плане бачна два будынкі, якія знаходзіліся на перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейская і Міцкевіча. Убачыць іх яшчэ можна на дзвюх здымках часоў І-ай сусветнай вайны.
Ніжэй на аэраздымку 1944 г. пазначаны месца адкуль былі зроблены фотаздымкі, а таксама дзе знаходзіліся будынкі. Большасць хатак, як бачна з аэраздымка, было знішчана падчас ІІ-ой сусветнай вайны. Фрагмент аэраздымка ўзяты з артыкула "5 танковая дивизия, 25 июня 1941 г.,  ч.1" (блог polarfuchs-1.livejournal.com)
Блакітным колерам пазначаны будынкі, якія былі знішчаны, чырвоным - захаваўшыяся

вторник, 14 марта 2017 г.

Фотагісторыя (6)

Фотаздымак з Zbiory NAC-online. Падрабязней тут - Пажар 1930 года ў Ашмянах



Папярэднія фотагісторыі 1 2 3 4 5

воскресенье, 30 октября 2016 г.

Фотагісторыя (5)

Малюнак Erharda Langkau зроблены ў часы Першай сусветнай вайны:


На малюнку - сучасная вуліца Зарэчная. Падрабязней пра малюнак можна даведацца ў Ашмяны на малюнках Erharda Langkau

А гэта магчыма та самая студня ад якой ідзе жанчына з малюнка:
Традыцыйная GIFка:
Папярэднія фотагісторыі: 1  2  3  4

среда, 6 мая 2015 г.

Фотагісторыя (4)

Фотаздымак 1930-ых гг. ашмянскай гарадской электрастанцыі:
Інфармацыя пра электрастанцыю паводле кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":
Будаўніцтва электрастанцыі ў Ашмянах адносіцца да 1918 г.. калі немцы перавезлі яе з ракі Лоша (20 тыс. вольт, устаноўлена на месцы млына, знішчанага ў час баявых дзеянняў). У 1919 г., калі немцы пакінулі Ашмяны, электрастанцыя была ў рабочым стане, але не працавала з-за адсутнасці змазачных матэрыялаў (студзень - красавік). У 1936 г. уваходзіла ў лік 5 электрастанцый, якія існавалі ў Ашмянскім павеце. Акрамя яе электрастанцыі працавалі пры дражджавым заводе (160 кВт), у Гальшанах (8 кВт, уладальнік Малкіс), у Смаргоні (44 кВт, дзяржаўная), у Солах (8 кВт, пры млыне Левіна).
Будынак гарадской гідраэлектрастанцыі, які захаваўся да нашых дзён (каля Барунскага моста, на левым беразе Ашмянкі), быў пабудаваны ў 1927 г. 31.3.1931 г. устаноўлена новая турбіна; 1.4.1931 г. - 627 абанентаў, працяг лініі 9 км 171 м. У 1940 г. электрастанцыя выпрацавала 182 тыс. кВт*гадз электраэнергіі (у 1936 г. - 95 тыс. кВт*гадз).
У  гады Вялікай Айчыннай вайны гарадская электрастанцыя была пашкоджана нязначна, і 22.7.1944 г. уведзена ў строй. Працавала да красавіка 1959 г. Пасля яе закрыцця горад і раён пачаў забяспечваць электраэнергіяй Ашмянскі ўчастак электрасетак. Апошні дырэктар электрастанцыі - В.С. Гусь.
Фотаздымкі пасляваенных гадоў з ашмянскай суполкі ў ok.ru

понедельник, 9 февраля 2015 г.

Фотагісторыя (3)

Нямецкая паштоўка з Гальшанскай вуліцай (падчас акупацыі - Kronprinzenstrasse) часоў 1-ай Сусветнай вайны:
Да сённяшняга дня са здымка захаваліся касцёл і будынак у левай частцы фота. Гэты будынак і сёння вылучаецца незвычайным разным франтонам над уваходам. Цікава што ў ім знаходзілася.

вторник, 15 апреля 2014 г.

Фотагісторыя (2)

Фотаздымак з кнігі Oshmana Memorial Book, 1969 г.:
У суполцы facebook Oszmiana ўзгадваецца, што у гэтым будынке знаходзіліся фотамайстэрня Л.Амасовіча (левае акно) і цырульня Давіда Трокеля (правае акно). Там жа адзначана, што адрас будынка - вул. Пілсудскага (раней - Жупранская), але наколькі я ведаю гэта вул. Жалігоўскага (Віленская).

четверг, 27 марта 2014 г.

Фотагісторыя (1)

На сайце NAC (Narodowe Archiwum Cyfrowe) ёсць фотаздымак, які падпісаны як "Oszmiana. Kościół św. Michała Archanioła". Але, на маю думку гэта не касцёл Св. Міхала Арханёла, а алтарная частка касцёла францішканаў:
На старым здымку бачны абраз, верагодна Св. Францішка. Цікавым з'яўляецца і тое, што ў гэны час у касцёле францішканаў яшчэ часткова захоўваўся роспіс сценаў.