суббота, 7 марта 2020 г.

Сям'я Стругач

Лейба Давідавіч Стругач (нар. 1842 - пам. 14.02.1906) - заснавальнік буйнога вінакурна-драждавога завода ў Ашмянах.

Паходзіў Лейба Стругач з Мінска, а прыкладна ў 1870-ых гг. ён пераехаў у Ашмяны, адкуль была яго жонка Гінда Камянецкая (нар. ~1842 - пам. пасля 1923).
Бацькі Гінды - Камянецкія Моўша Гершонавіч (нар. ~1820) і Хана Моўшаўна (нар. ~1820).
Менавіта ў хаце цесця, Лейба Стругач і распачаў вінакурную дзейнасць. 
У Гінды было некалькі братоў і сясцёр: Фрума (нар. ~1834), Гершон (нар. ~1839), Хая (нар. ~1844/5), Тонька (нар. ~1850) і Захарі (нар. ~1853).

Справу Лейбы Стругача працягнулі два яго сыны - Абрам і Давід. Яшчэ вядома, што ў Лейбы і Гінды была дачка Хая.

● Абрам Лейбавіч Стругач (нар. ~1868/9 - пам. ~1941)
Абрам Стругач (фотаздымак з кнігі "Pamiętnik Zjazdu Gospodarczego w Oszmianie w dniu 11 października 1931 r.")
1-я жонка - Кейля Моўшаўна Бройда (нар.~1871/73) з мястэчка Рось
шлюб 26.06.1892 у Вільне, развод 04.02.1910 у Аранах
Запіс аб шлюбе Абрама Стругача і Кейлі Бройда
Запіс аб разводзе Лейбы Стругача і Кейлі Бройда
2-я жонка - Соня Левін (нар. ~1894 - пам. ~1941) са Слоніма.
мелі дзяцей:
сын Леон (нар. ~1912 - пам. ~1941). Пра Леона Стругача вядома, што ў 1930 г. скончыў ашмянскую гімназію, а пасля вучыўся ў політэхнічным ўніверсітэце (г. Вена).
дачка Ліда (нар. 10.03.1914 - пам. ~1941), муж - Хананья Перэльман з Вільні.

Пра забойства Абрама Стругача чытайце па спасылцы.

● Хая (Ганна) Лейбаўна Евнін (нар. Стругач) (нар. 1882 - пам. 1955) - была піяністкай. Пахавана на могілках Данскога манастыра ў Маскве.
муж - Маркус Цальковіч Евнін (нар. 1871 - пам. снежань 1919 у Ніжнім Ноўгарадзе) - урач.
шлюб 28.08.1901 у Вільне
Запіс аб шлюбе Маркуса Евніна і Хаі Стругач
Жылі з мужам у Ніжнім Ноўгарадзе.
Мелі дзяцей:
Міра (нар. 23.07.1903 - пам. 1946). Пахавана на могілках Данскога манастыра ў Маскве.
Алена (нар. 31.07.1910 - пам. 1998) - літаратуразнаўца. Падрабязней чытайце на сайце modfrancelit.ru

● Давід Лейбавіч Стругач (нар. ~1883 - пам. ~1941) - інжынер.
жонка - Элла (Этла) Авербух (нар. ~ 1900). Дачка Мендэля і Фрыды.
шлюб 19.08.1923 у Вільне. 
развод 14.10.1931 у Новай Вілейке.
сын - Леон (нар. 1926).

У ашмянскім краязнаўчым музеі ёсць фотаздымак, які падпісаны "Л.Д. Стругач сярод рабочых дражджавога завода. Ашмяны. Пач. ХХ ст.". Але, хутчэй усяго, гэты здымак 1920-30-ых гг.
У радзе, дзе людзі сядзяць на крэслах, чацвёрты злева (мужчына ў белым) - гэта Абрам Стругач, пасярэдзіне (з бабачкай) - Давід.