Запалкавая фабрыка ў мястэчку Вішнева Ашмянскага ўезда была заснавана ў канцы 1880-ых гг. (у розных крыніцах узгадваюцца 1886 або 1888). Першымі яе вядомымі ўладальнікамі был Каплан Шая і Левін Гірш. Пасля ёй валодалі толькі Капланы. У Віленскай губерні таксама існавала запалкавая фабрыка ў м. Эйшышкі (Лідскі ўезда), але да 1909 г. яна зачынілася і ў губерні засталося толькі вішнеўскае прадпрыемства.
Каля 1908 г. вішнеўская фабрыка ад Шаі Селіхавіча Каплана перайшла да Нахіма Давідавіча Ромма. А пасля яна атрымала назву "Электра". Прадпрыемства было не буйное, гадавая вытворчасць была 10-15 тыс. руб. У той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала значна буйнейшыя фабрыкі (паводле зборніка за 1914 г.): "Молнія" ў Мазыры (800 тыс.), "Викторія" ў Барысаве (350 тыс.), "Прогрессъ-Вулканъ" у Пінску (300 тыс.), "Везувій" у Гомелі (250 тыс.).
У вішнеўскай фабрыкі была свая фірмовая этыкетка з лагатыпам. У каталоге запалкавых этыкетак Расійскай імперыі (аўтар А. Малееў, сайт phillumeny.info) ёсць два яе прымеры ў розных колерах.
Этыкеткі (спасылка) |
Вектарная рэканструкцыя этыкеткі |
Пра далейшы лёс фабрыкі не вядома. Хутчэй усяго, яна спыніла сваю дзейнасць пад час 1-ай сусветнай вайны і больш не аднаўлялася.