Ёсць цікавае меркаванне, што назва аднаго з сімвалаў Вільні Вострай Брамы мае непасрэдную сувязь з назвай горада Ашмяны. Раней гэтую браму некаторыя мясцовыя жыхары называлі ашмянскай, бо праз яе пралягала дарога да Ашмянаў. А як вядома, найчасцей сустракаецца спроба звязаць тапонім Ашмяны з літоўскім словам "аšmenys", што азначае вастрыё, лязо. Магчыма, нехта пераклаў назву дакладна, як "вастрыё", і з таго часу гэтую браму пачалі называць Вострай (па-польску Ostra Brama).
Вострая брама - адзіная брама гарадской сцяны Вільні, якая захвалася да нашых дзён |
Зразумела, што гэта толькі здагадка, але, напрыклад, як эскурсійная байка яна цікавая. Сучасная назва брамы Аušros vartai ("Брама Світанку").