У 1894 г. у Расійскай імперыі была ўведзена дзяржаўная манаполія на гандль моцнымі спіртнымі напоямі (па ініцыятыве міністра фінансаў С.Ю. Вітэ). Вінакурні маглі належыць прыватным прадпрынімальнікам, аднак вырабляны імі спірт набываўся казной, праходзіў ачыстку на дзяржаўных складах і прадаваўся ў дзяржаўных вінных крамах.
У Віленскай губерні рэформа набыла моц з 1 чэрвеня 1897 г.
У "Обзоре Виленской губернии за 1896 год" паведамляецца, што ў Віленскай губерні было пабудавана 10 вінных складоў (у гарадах Вільня, Ашмяны, Ліда, Трокі, Свянцяны, Дзісна, Вілейка і мястэчках Глыбокае, Маладзечна, Араны).
Усе вінныя склады Віленскай губерні былі аднатыпнымі.
У "Памятных книжках Виленской губернии за 1899, 1900 и 1901 гг." можна знайсці інфармацыю пра гэтыя склады. Усе яны былі пранумераваны, толькі не ўзгадваецца вінны склад №6, але метадам выключэння можна зрабіць здагадку, што знаходзіўся ён у Вілейцы. Пры гэтым, вінныя склады ў Троках і Дзісне ўзгадваюцца толькі ў кніжцы за 1899 г.
Віленскі вінны склад №1 на вул. Палтаўская, (Vilnius, Panerių g. 47/2) |
Ашмянскі вінны склад №2 |
Лідскі вінны склад №3 |
Свянцянскі вінны склад №5 |
Вілейка (? вінны склад №6) з globus.tut.by |
Маладзечанскі вінны склад №8 (Вілейскі павет) з globus.tut.by |
У Троках быў вінны склад №9, але яго фотаздымак і месцараспалажэнне я не знайшоў.
Дзісенскі вінны склад №10 |
Звесткі па Ашмянскаму віннаму складу з Памятных кніжак:
1899 |
1900 |
1901 |
Але паступова вінныя склады ліквідаваліся і ўжо ў 1909 г. у Віленская губерні было толькі 4 вінных склада (паводле "Список фабриков и заводов Российской Империи")
Былы Ашмянскі вінны склад пасля скасавання быў прыстасаваны пад часовае выпраўленчае адзяленне ашмянскай турмы. Будынак быў перададзены турэмнаму ведамству Акцызным Упраўленнем па распараджэнні міністра фінансаў 17 жніўня 1906 года. Пасля праведзеных неабходных рамонтных прац адзяленне распачало сваю дзейнасць у лістападзе 1908 года. Разлічана на ўтрыманне 175 зняволеных.
Загадчыкамі адзялення былі: Мікалай Адольфавіч Пугаўка (былы начальнік ашмянскай турмы), Якаў Якаўлевіч Крыніцкі і Міхаіл Пятровіч Рудакоў.
Пасля у гэтым будынку месцілася гімназія імя Яна Снядэцкага, затым педагагічнае вучылішча. Зараз тут школа-інтэрнат.