суббота, 30 июля 2016 г.

План цэнтра Ашмянаў 1866 г.

План быў падрыхтаваны для будаўніцтва Васкрасенскай царквы, таму цэнтральным аб'ектам плана з'яўляецца тэрыторыя скасаванага дамініканскага кляштара на месцы якога і была пабудавана царква.

План зроблены паводле здымкаў Таццяны Лаўрыновіч (oszmianszczyna.pl)

пятница, 15 июля 2016 г.

Ашмянскае гарадское (павятовае) вучылішча

(паводле Памятных кніжак Віленскай губерні)

Заснавана ў 1865 г. як 2-х класнае павятовае вучылішча. З 1901 г. перероблена ў  гарадское (3-х класнае), а ў 1910 г. - стала 4-х класным. З 1.01.1913 г. - пераназвана ў вышэйшае пачатковае. Размяшчалася (апошнія гады) ў двух будынках на вул. Гальшанскай (хаты Парфяновіч і Дэмбінскай). З пачаткам 1-ай сусветнай вайны Памятныя кніжкі не вяліся, і таму лёс вучылішча малавядомы.
Колькасць вучняў:
1877 - 51, 1879 - 60, 1890 - 58, 1892 - 58, 1893 - 58, 1895 - 75, 1896 - 75, 1897 - 75, 1898 - 75, 1900 - 79, 1901 - 75, 1903 - 180, 1905 - 112, 1907 - 132, 1908 - 150, 1911 - 136, 1912 - 142, 1913 - 150, 1914 - 130.

Службовыя асобы вучылішча:

Ганаровы наглядчык:
(22.09.1893 - 1914) Аляксандр Аляксандравіч Аляксандраў (Александр Александрович Александров) - скончыў Віленскае рэальнае вучылішча. За час знаходжання на пасадзе падняўся ў ранге ад калежскага рэгістратара (XIV) да калежскага саветніка (VI).

Настаўнікі-інспектры (да 1901 г. - штатныя наглядчыкі і настаўнікі рускай мовы і гісторыі):
(17.08.1865 - 1876) Сямён Іванавіч Бароўскі (Семён Иванович Боровский)  - меў мядаль уціхамірніка польскага мяцяжу 1863-64 гг. Падняўся ад тытулярнага саветніка (IX) да надворнага саветніка (VII).
(5.09.1876 - 10.1876) Іван Іванавіч Самойлавіч (Иван Иванович Самойлович) - калежскі асэсар (VIII). Заўвага: адзіны з штатных наглядчыкаў хто вёў матэматыку і геаграфію.
(1.10.1876 - 1885) Пётр Вісарыёнавіч Рупышаў (Пётр Виссарионович Рупышев) - кавалер ордэна Св.Станіслава III ст. Падняўся ад тытулярнага саветніка (IX) да надворнага саветніка (VII).
(1.09.1885 - 1891) Леў Дзяменц'евіч Гараскевіч (Лев Дементьев Гараскевич) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1880, атрымаў званне настаўнік гарадского вучылішча. Падняўся ад тытулярнага саветніка (IX) да калежскага асэсара (VIII).
(20.07.1891 - 1906) Павел Гаўрылавіч Мардвілка (Павел Гаврилович Мордвилко) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1883. Падняўся ад тытулярнага саветніка (IX) да надворнага саветніка (VII).
(1.07.1902(6) - 1908) Іван Людвікавіч Міхалковіч (Иван Людвикавич Михалкович) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1889 г., надворны саветнік (VII).
(11.01.1908 - 1911) Міхаіл Паўлавіч Стэльмаховіч (Михаил Павлович Стельмахович) - скончыў Маскоўскі настаўніцкі інстытут, калежскі асэсар (VIII).
(1.10.1911 - 1914) Аляксандр Зіноўевіч Мулярчык (Александр Зиновьевич Мулярчик) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, калежскі асэсар (VIII).

Законавучыцелі:
Праваслаўныя:
(9.09.1965 - 1892) Данііл Сцяпанавіч Пятроўскі (Даниил Степанович Петровский) - протаіерэй, кавалер ордэна Св.Ганны III ст.
(15.12.1893 - 1895) Іяан Іяанавіч Канцэвіч (Иоанн Иоаннович Концевич) - свяшчэннік
(16.08.1895 - 1914) Іяан Мікалаевіч Герэнімавіч (Иоанн Николаевич Гереминович) - свяшчэннік, скончыў Літоўскую духоўную семінарыю.
Рыма-каталіцкія:
(2.10.1865 - 1870) Людвік Геранімавіч Касоўскі (Людвик Геронимович Коссовский) - ксёндз.
(3.12.1870 - 1901) Казімір Георгіевіч Сайкоўскі (Казимир Георгиевич Сайковский) - декан, ксёндз, скончыў Віленскую кат. дух. семінарыю.
(14.03.1902 - 1903) Феадосій Жылінскі (Феодосий Жилинский) - ксёндз, скончыў Віленскую кат. семінарыю.
(16.03.1903 - 1905) Эдуард Дакурна (Эдуард Докурно) - ксёндз, скончыў Віленскую кат. дух. семінарыю.
(19.10.1905 - 1909) Юльян Эйдзятовіч (Юльян Эйдзятович) - ксёндз, скончыў Віленскую кат. дух. семінарыю.
(16.10.1910-  1913) Ксаверы Леапольдавіч Баброўскі (Ксаврий Леопольдович Бобровский) - ксёндз, скончыў Віленскую рыма-кат. духоўную семінарыю.

Настаўнікі:
матэматыкі і геаграфіі:
(17.08.1865 - 1866) Аляксандр Чысцякоў (Александр Чистяков)
(31.07.1866 - 1869) Міхаіл Рамуальдавіч Смігельскі (Михаил Ромуальдович Смигельский)
(27.08.1869 - 1873) Фёдар Аляксеевіч Кічын (Фёдор Алексеевич Кичин)
(11.10.1873 - 1876) Іван Іванавіч Цыбушчэнка (Иван Иванович Цыбущенко)
(1.07.1877 - 1881) Васіль Васільевіч Тропін (Василий Васильевич Тропин)
(1.08.1881 - 1882) Міхаіл Першын (Михаил Першин)
(11.08.1882 - 1886 і 10.1889 - 1891) Іван Іванавіч Кабатаў (Иван Иванович Кабатов) - скончыў Іванава-Узнясенскае рэальнае вучылішча.
(1.09.1886 - 1889) Мікалай Осіпавіч Ласковіч (Николай Осипович Ласкович) - атрымаў званне настаўнік гарадского вучылішча.
(13.07.1891 - 1874) Іосіф Варфаламеевіч Шуціла (Иосиф Варфоломеевич Шуцилло) - кавалер ордэна Св.Станіслава III ст., скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1879, калежскі асэсар (VIII).
(16.08.1894 - 1897) Аляксей Вал. Папоў (Алексей Вал. Попов) - атрымаў званне настаўнік гарадского вучылішча, калежскі асэсар (VIII).
(16.10.1897 - 1902) Павел Ілідоравіч Чэрнышоў (Павел Илиодорович Чернышёв (Лиодоров)) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1897.
чыстапісання, чарчэння і малявання:
(17.08.1865 - 1866) Якаў Дынік (Яков Дыник)
(16.07.1866 - 1869) Міхаіл Сяргеевіч Серебрякоў (Михаил Сергеевич Серебряков) - тытулярны саветнік (IX).
(1.07.1869 - 1871) Васіль Міхайлавіч Міхайлаў (Василий Михайлович Михайлов)
(15.11.1871 - 1874) Мікалай Андрыянавіч Табалінаў (Николай Андрианович Тоболинов) - губернскі сакратар (XII).
(14.01.1875 - 1876) Васіль Васільевіч Беляшын (Василий Васильевич Беляшин)
(14.09.1876 - 10.1876) Мікалай Аляксеевіч Васільеў (Николай Алексеевич Васильев)
(15.10.1876 - 1880) Егор Іванавіч Іваноў (Егор Иванович Иванов) - скончыў Маскоўскае Строганаўскае вуч. тэхн. малявання.
(1.11.1880 - 1881) Мікалай Ашмарын (Николай Ашмарин)
(30.08.1882 - 1888) Леанід Аляксандравіч Якабсон (Леонид Александрович Якабсон) - скончыў маскоўскае цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання.
(23.08.1888 - 1891) Аляксандр Аляксандравіч Буйноў (Александр Александрович Буйнов) - скончыў вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Маскоўскага мастацкага таварыства.
(25.11.1891 - 1897) Міхаіл Іонавіч Шутаў (Михаил Ионавич Шутов) - атрымаў званне вуч. маст.
(12.11.1897 - 1898) Уладзімір Аляксандравіч Калашнікаў (Владимир Александрович Калашников)
(1.08.1901 - 1907) Якаў Ільіч Цясто (Яков Ильич Тясто) - скончыў Віленскі настаўніцкі істытут у 1897, калежскі сакратар (X).
Пачыная з Памятных кніжак 1902 г. прадмет настаўнікаў не пазначаны:
(1.08.1902 - 1905) Іван Фёдаравіч Груша (Иван Фёдорович Груша) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут.
(20.09.1903 - 1906) Міхаіл Аврамавіч Іваноў (Михаил Аврамович Иванов) - скончыў Маладзечненскую настаўніцкую семенарыю, звышштатны настаўнік.
(1.07.1905 - 1906) Якаў Іванавіч Бубен (Яков Иванович Бубен) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут.
(1.09.1906) Лаўрэнці Ігнатавіч Каляга (Лаврентий Игнатович Коляго) - скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю.
(1.07.1906 - 1909) Васіль Васільевіч Шыло (Василий Васильевич Шилло) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут.
(1.08.1907 - 1914) Пётр Андрэевіч Гайко (Пётр Андреевич Гайко) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут.
(1.08.1909 - 1911, 1913) Іван Антонавіч Мялешка (Иван Антонович Мелешко) - скончыў Маладзечненскую настаўніцкую семінарыю.
(1913) Міхаіл Перэпечка (Михаил Перепечко) - ст.унтр-аф., настаўнік гімнастыкі.
(16.07.1909 - 1914) Фама Канстанцінавіч Дрэмлюг (Фома Константинович Дремлюг) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Настаўнік аріфмецікі, геаметрыі і фізікі
(16.07.1913 - 1914) Сцяпан Сяргеевіч Трус (Степан Сергеевич Трус) - скончыў Свіслачскую настаўніцкую семінарыю.
(16.08.1913 - 1914) Іван Іванавіч Хамкоўскі (Иван Иванович Хомковский) - скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Настаўнік рускай мовы, гісторыі, чарчэння і гімнастыкі.
(16.07.1913 - 1914) Сцяпан Сяргеевіч Сяргееў (Степан Сергеевич Сергеев) - скончыў Свіслачскую настаўніцкую семінарыю.

Настаўніцы:
(10.02.1910 - 1914) Кацярына Райнольдаўна Касабудская (Екатерина Райнольдовна Коссобудская) - скончыла Віленскую Мар. выш. жаночае вучылішча.
(1910 - 1912) Еўдакія Васільеўна Стэльмаховіч (Евдокия Васильевна Стельмахович)

Штатныя лекары:
(7.03.1891 - 1898, 1900) Канстанцін Васільевіч Андрыяшаў (Константин Васильевич Андрияшев) - скончыў універсітэт Св.Уладзіміра, калежскі асэсар (VIII).
(25.11.1910 - 1914) Пётр Іосіфавіч Браніцкі (Пётр Иосифович Браницкий) - скончыў ваена-медыцынскую акадэмію

Усе службовыя асобы вучылішча былі праваслаўнымі, акрамя каталіцкіх святараў і лекара Браніцкага.

Службовыя асобы ў нагляднай схеме (год паводле памятнай кніжкі):

пятница, 8 июля 2016 г.

Ашмяны па колькасці насельніцтва (2015)

Таксама глядзі Ашмяны па колькасці насельніцтва (2014)

Насельніцтва горада Ашмяны працягвае расці (за год - на 378 чал.). Усяго толькі за адзін год Ашмяны па колькасці насельніцтва апярэдзілі Жыткавічы (15 850 чал.) і Касцюковічы (15 887 чал.). Дарэчы, Ашмяны ў 2015 г. дасягнулі сваёй маскімальной колькасці насельніцтва (дагэтуль максімум быў у 1999 г. - 16 100 чал.).

Калі разглядаць дынаміку насельніцтва за апошняе дзесяцігоддзе (2006-2015 гг.), то Ашмяны займаюць 3-е месца па тэмпам прыросту насельніцтва (пасля Гродна і Астраўца), а 9 з 15 гарадоў Гродзенскай вобласці ўвогуле паменьшылі сваё насельніцтва.