вторник, 3 марта 2015 г.

Герб Ашмянаў 1792 г.

Разважанні наконт сімволікі герба Ашмянаў 1792 г.

Перыяд 1791-92 гг. багаты на выдачу гербаў у Рэчы Паспалітай. Усяго было выдана 74 герба (з іх 55 для населенных пунктаў сучаснай Літвы, 16 - Беларусі, 3 - Польшчы). 
Герб горада Ашмяны зацверджаны 22 мая 1792 г. прывілеем №60 апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. У гэты ж дзень прыняты герб г. Укмерге (Вількамір).

Разгледзім падрабязна элементы герба:

1) Чырвонае цялё
Дакладна вядома, што гэта родавы герб Панятоўскіх (Ciołek). Элементы звязаныя з асобай караля РП нярэдкасныя для гербаў 1791-92 гг. Цялё таксама прысутнічае на гербах Укмерге (выданы ў той жа дзень) і Шаўлі. А Св. Станіслаў (нябесны заступнік караля) - на гербах Цяльшай, Жэжмарай і Пуня.
2) Надпіс на лацінскай мове Memoria Staniclai Augusti. 1792
Гэты надпіс ёсць і на гербе г. Шаўлі. Але чаму менавіта Ашмяны і Шаўлі атрымалі ад караля гэты надпіс застаецца загадкай.

3) Рука з шалямі з воблака
Шалі ёсць таксама на гербах Людвінаваса (у руках Юстыцыі - азначае правасуддзе) і Вабальнінкаса (сімвалізуюць вырошчванне і экспарт ільна).
Ашмянскія шалі магчыма сімвалізуюць адзін з атрыбутаў заступніка ашмянскага парафіяльнага касцёла Св. Міхала Арханёла (шалі ў яго руках - сімвал Страшнага суда), або гэта проста сімвал справядлівасці.
Дарэчы, адлюстраванне святых - адна з самых папулярных тэматыкаў для гербаў таго часу. Выбар святога быў звязаны з нябесным апякуном парафіі, датай выдачі герба і г.д.
Св. Міхал таксама ёсць і на гербе Прывалкаў, але без шаляў.
Іншыя святыя на гербах (пра Св. Станіслава ўжо ўзгадвалася вышэй):
Казімір (Кведарна, Дарсунішкі, Нямунайціс), Юрый (Мар'ямпаль, Прэнай, Угор'е), Ян Непамуцкі (Пільвішкяй, Анікшчяй), Юзаф (Вількія), Антоній (Майшагала), Пётр (Платэляй, Барысаў), Петр і Павел (Сімнас), Габрыэль (Шарашова), Стэфан (Радашковічы), Мацвей (Ялаўка).
4) Шчыт (тарч)
Розная зброя і рыцары прысутнічаюць на шматлікіх гербах 1791-92 гг. і часта яны сімвалізуюць гатоўнасць абараняць са зброяй у руках свабоду свайго горада і ўсёй краіны:
Арогала (шаблі), Жвінгяй (шабля, меч і дзіда), Сударгас (меч і шабля), Гаргждай, Скірснямуне (абодва - меч), Трышкяй (лук са стралой), Акмяне (страла), Вайнутас (гармата), Вейвіржэняй, Йосвяйняй, Людвінавас (усе - вершнік), Даўгай, Шакіна, Кернаве (усе - воін).

воскресенье, 1 марта 2015 г.

Міжваенная архітэктура Ашмянаў (Частка II)

Працяг артыкула Міжваенная архітэктура Ашмянаў (Частка I)

4) Дом для старасты. Архітэктар Станіслаў Мечнікоўскі. Пабудаваны на месцы драўляннай Богаяўленскай царквы. Зараз будынак на рэканструкцыі.
5) Дом на чатыры сям'і тып II-P. Архітэктар таксама Мечнікоўскі. Сёння тут знаходзіцца ваенкамат.
Падрабязней пра гэтыя два будынка можна даведацца ў yozas_gubka

Дом для старасты
Дом на чатыры сям'і (здымак У.Садоўскага)
6) Элекстрастанцыя
Пабудавана каля Барунскага маста на месцы драўляннага млына. Будынак ГЭС пачалі будаваць у 1926 г., а скончына 31 сакавіка 1931 г.

Сучасны выгляд
Фотаздымак 1930-ых гг.
7) Польская школа. Самая маштабная пабудова міжваеннага перыяду.
Тэкст з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":
Школа першапачаткова размяшчалася ў невялікім двухпавярховым драўляным будынку на вуліцы Барунскай. Яна была разлічана на 300 вучняў, а іх налічвалася каля 800. Вучыліся ў дзве змены. Гэта адна з галоўных прычын будаўніцтва новай школы, якое пачалося па рашэнні магістрата ў красавіку 1929 г. на вуліцы Адама Міцкевіча. 21 чэрвеня 1931 г. мураваная школа была здадзена ў эксплуатацыю. На яе адкрыцці прысутнічаў прэзідэнт Польшчы прафесар Ігнацы Масціцкі, у гонар якога школа была названа.
Плошчы новай навучальнай установы хапіла для таго, каб пазней там працавалі дзве агульнаадукацыйныя (паўшэхныя) школы (№1 – дырэктар Ян Канечны, №2 – дырэктар Пеняс). У 1931/32 навучальным годзе ў школе было 650 дзяцей, 15 настаўнікаў. Да вайны ў памяшканнях гэтай школы размяшчалася беларуская сярэдняя школа, у пасляваенны час – сярэдняя школа №1 (да 1998).


На сённяшні дзень будынак не выкарыстоўваецца.


8) Паліцыя
У гады Польскай Рэспублікі Posterunek Policji Państw. w Oszmianie, Piłsudskiego 55.
Зараз тут месціцца Дэпартамент аховы.

понедельник, 9 февраля 2015 г.

Фотагісторыя (3)

Нямецкая паштоўка з Гальшанскай вуліцай (падчас акупацыі - Kronprinzenstrasse) часоў 1-ай Сусветнай вайны:
Да сённяшняга дня са здымка захаваліся касцёл і будынак у левай частцы фота. Гэты будынак і сёння вылучаецца незвычайным разным франтонам над уваходам. Цікава што ў ім знаходзілася.