воскресенье, 26 октября 2014 г.

Міжваенная архітэктура Ашмянаў (Частка I)

У кнізе Шамрука А.С. "Архитектура Беларуси XX - начала XXI в.: эволюция стилей и художественных концепций", 2007 г. ў раздзеле "Постконструктивизм 1934-1941 гг. как переходный этап от конструктивизма к послевоенному историзму и самостоятельный стилевой феномен" узгадваецца наступнае:
"Неоклассические тенденции, близкие постконструктивисткому направлению восточных областей, прослеживаются в архитектурном решении административных зданий в Ошмянах. Центральный ризалит здания по ул. Советская, 64 (1935 г.) акцентирован сдвоенными пилястрами стилизованного ионического ордера и завершен высоким аттиком. Входной портик здания по ул. Советская, 23 (1930-е гг.) решен характерными Ар Деко пилонами со стилизованными капителями и завершен фигурным фронтоном, декорированным лопатками и круглым проемом".
Вышэй узгаданныя пабудовы гэта былое стараства (1) і будынак каледжа (2):


1) У 1935 г. быў пабудаваны новы будынак ашмянскага стараства. Таксама тут месцілася турма. У часы Польскай Рэспублікі адрас будынка быў - вул. Пілсудскага, 60.


Сёння тут знаходзіцца цэнтр дзіцячай творчасці, былы Дом піянераў.

2) Адзін з будынкаў ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа ("капуста"):


3) На вул. Пілсудскага ў міжваенны час быў пабудаваны вялікі будынак, які праіснаваў нядоўга і таму інфармацыі пра яго няшмат. Цікавым з'яўляецца тое, што гэта хутчэй за ўсё адзіны 3-х павярховы будынак у Ашмянах пабудаваны ў даваенны час. Знаходзіўся ён прыкладна ў раёне сённяшняй плошчы перад Домам Саветаў.

Ніжэй змешчана прыкладны схематычны малюнак будынка. Схема зроблена паводле фотаздымка з суполкі ў Facebook "Oshmana, Oszmiana, Oshmyana"



Да вайны гэты будынак належыў пані Пляўгавай. Пасля вайны тут спачатку месцілася школа медыцынскіх сясцёр, пазней - медыцынскае вучылішча. Пасля у будынку быў універмаг. Прыкладна ў сяр. 1970-ых гг. пры пабудове Дома Саветаў будынак быў знесены.

Комментариев нет: