У суполцы Facebook "Oszmiana" даўно быў апублікаваны фотаздымак, часоў ІІ-ой сусветнай вайны, з подпісам "Oszmiana, Verlassener Russen-panzer" ("Ашмяны, пакінуты рускі танк"). На фотаздымку тры нямецкія жаўнеры аглядаюць савецкі танк БТ-7. Танк стаіць на нейкай вуліцы на якой бачны некалькі непрыкметных драўляных будынкаў. Першапачаткова было складана вызначыць, што гэта за месца.
Oszmiana, Verlassener Russen-panzer |
У 2021 г. выйшла кніга Ўладзіміра Ліхадзедава "Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе", у якой быў змешчаны цікавы здымак часоў І-ай сусветнай вайны. На гэтым фотаздымку нямецкія салдаты маршыруюць з аркестрам, з чаго можна зрабіць выснову, што гэта адна з галоўных вуліц горада: Віленская (Жалігоўскага), Жупранская (Пілсудскага), або Гальшанская.
У кнізе здымак падпісаны як "Ашмяны. Кайзераўскія салдаты 1916-1917 гады" |
Параўноваючы два гэтых здымка, асабліва фрагмент, які прыведзены ніжэй, можна з вялікай верагоднасцю вызначыць, што яны зроблены на адной вуліцы.
Падобны будынак на двух фотаздымках |
На другім фотаздымку звяртае на сябе ўвагу будынак на далёкім плане. Гэта дастаткова распаўсюджаны тып будынка ў Ашмянах, напрыклад, вельмі падобны дом захаваўся на рагу вуліц Гальшанскай і Камсамольскай. Але ўлічваючы іншыя здымкі гэтага месца, было дакладна вызначана, што гэта будынак на вуліцы Чырвонаармейскай, 8 (былая Віленская, пасля Жалігоўскага).
Будынак з іншага ракурсу |
Для апазнавання гэтага месца карысным аказалась відэазапіс Арана Бароўскага 1930-ых гг. Там ёсць некалькі кадраў, якія былі зроблены, напэўна, на вуліца Жалігоўскага.
Склейка некалькіх кадраў з відэазапісу |
І ўсе пытынні аб тым, дзе быў зроблены гэты здымак зніклі, калі быў апублікаваны яшчэ адзін фотаздымак гэтага танка толькі з іншага ракурса.
Фотаздымак, які быў апублікаваны ў суполцы Facebook "Ашмянская генеалогія/Genealogia oszmiańska" Святланай Чарняк |
На заднім плане бачна два будынкі, якія знаходзіліся на перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейская і Міцкевіча. Убачыць іх яшчэ можна на дзвюх здымках часоў І-ай сусветнай вайны.
Ніжэй на аэраздымку 1944 г. пазначаны месца адкуль былі зроблены фотаздымкі, а таксама дзе знаходзіліся будынкі. Большасць хатак, як бачна з аэраздымка, было знішчана падчас ІІ-ой сусветнай вайны. Фрагмент аэраздымка ўзяты з артыкула "5 танковая дивизия, 25 июня 1941 г., ч.1" (блог polarfuchs-1.livejournal.com)
Блакітным колерам пазначаны будынкі, якія былі знішчаны, чырвоным - захаваўшыяся |
2 комментария:
Танк стоит на ул. Гольшанской(современной), в перспективе поворот налево на ул. Комсомольскую(современное название)…
У меня тоже раньше были предположения, что это улица Гольшанская, потому что там действительно есть очень похожий дом. Но после того как был опубликовано несколько других снимков этого места, я пришел к выводу что это улица Красноармейская. После вашего комментария содержание поста было немного отредактировано, было приведено ещё несколько доказательств, что это улица Красноармейская.
Отправить комментарий