четверг, 11 декабря 2025 г.

Фотагісторыя (8)

У сеціве ўжо даўно быў змешчаны фотаздымак часоў ІІ сусветнай вайны, які быў зроблены ў Ашмянах. На першым плане здымка бачны нямецкія грузавікі, якія стаяць на абочыне, а побач з імі вайскоўцы і мясцовыя людзі.

На здымку быў вадзяны знак з капірайтам KLUVIK ARCHIVES. Але ён быў выдалены з дапамогай dewatermark.ai, каб лепей разгледзіць фота
Не адразу, але ўсё ж такі атрымалася вызначыць, што за месца на здымку. На заднім плане справа можна разгледізць уваход у будынак былога казначэйства.
Былое казначэйства (зараз тут мэблевая крама). Паштоўка часоў І сусветнай вайны з кнігі Ўладзіміра Ліхадзедава "Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе"
А ў цэнтры фотаздымка бачны бляшаны дах гаспадарчай пабудовы, якая захавалася да нашых гадоў.
Атрымліваецца на фотаздымку Конскі рынак.
На аэраздымку 1944 г. жоўтым колерам пазначана месца, адкуль быў зроблены фотаздымак.

четверг, 13 ноября 2025 г.

Дом Софьи Стругач в Вильнюсе

В Вильнюсе на перекрестке проспекта Гедимина и улицы А.Стульгинскиса находится дом, который в межвоенный период принадлежал жене Абрама Стругача Софье. Сейчас в этом здании размещается Министерство юстиции Литовской Республики.

Дом по адресу проспект Гедимина 30 (фотография с сайта vle.lt)
В конце 1930-ых гг. к нему был пристроен доходный дом Абрама Стругача, про который уже раннее была опубликована статья (ссылка). Ниже на изображении дом Софьи Стругач подсвечен синим цветом, а доходный дом Абрама - красным.
Изображение с сайта 3d.vilnius.lt
Во времена Российской империи адрес этого дом был Георгиевский проспект 28. Когда Вильнюс оказался в Польской Республике проспект был переименован в улицу Адама Мицкевича.

Софья Стругач приобрела этот дом в 1920 году у генерал-майора Авксентия Степановича Иванова (1842-1923), которому принадлежало имение Солы в Ошмянском уезде.
Dziennik Urzędowy Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich. r. 2, 1920 nr. 43
Причиной, почему дом купила именно Софья, а не Абрам, видимо было то, что её муж в это время находился в Саратове, куда он эвакуировал свой дрожжевой завод из города Лиды.

Также на сайте jewishgen.org недавно были опубликованы записи о домовладельцах Вильнюса, где Софья и Абрам Стругач указаны владельцами недвижимости по адресу Мицкевича 28.
jewishgen.org
Так же в этих записях несколько раз упоминается дом Абрама Стругача по адресу Мицкевича 11 (современный адрес проспект Гедимина 9). В начале ХХ в. этот большой дом принадлежал графу Николаю Дмитриевичу Мавросу. Но пока недостаточно данных, что бы подтвердить, что Стругачу действительно принадлежала эта недивижимость
 Дом по адресу проспект Гедимина 9 (фотография с сайта vz.lt)

В 1938 г. в газете Dziennik Wileński в полицейской хронике было сообщено, что у Софьи Стругач по адресу ул. Мицкевича 28 была совершена кража.
Dziennik Wileński R.22, nr 18 (19 stycznia 1938)

воскресенье, 5 октября 2025 г.

Дом Адэлі Гедгаўд

У пачатку ХХ ст. адна самых вялікіх нерухомасцяў у Ашмянах належыла Адэлі з Герберскіх Гедгаўд. Гэту маёмасць яна атрымала ў спадчыну ад сваёй бабкі Францішкі Герберскай. Паводле спісаў ашмянскіх гаспадароў, якія публікаваліся ў газеце "Виленские губернские ведомости" перад выбарамі ў гарадское самакіраванне, ёй належыў участак, кошт якога складаў больш чым 2000 руб. Сярод хрысціанскага насельніцтва горада, больш было толькі ў некалькіх чалавек.

Дакладна невядома, але з вялікай верагоднасцю можна вызначыць, дзе знаходзілася гэта нерухомасць. Адрас дома Адэлі ў міжваенны часы атрымалася адшукаць у "Wileński Przegląd Prawniczy" - вул. Пілсудскага дом №19.

Wileński Przegląd Prawniczy №2 01.02.1937
Нумарацыя няцотнага бока вуліцы Пілсудскага прыкладна вядома, таму нескладана адшукаць гэты дом на старых здымках. Ніжэй змешчаны здымкі, на якіх будынак пазначаны чырвоным колерам.

Раней на сайце ўжо публікавалася 3D рэканструкцыя гэтага будынка (гл. спасылку). Гэта была непрыкметная аднапавярховая драўляная хата. Але сам участак быў вялікага памера і займаў больш чым 1/4 гектара.

На аэраздымку 1944 г. бачна, што там знаходзілася два вялікіх будынка, некалькі невялікіх  (напэўна гаспадарчых) пабудоў, а з боку сучаснай вуліцы Міцкевіча быў вялікі агарод. Насупраць гэтага дома знаходзіўся так званы "дом пані Пляўгавай" (гл. артыкул пра гэты дом) У савецкія часы на гэтым месцы быў пабудаваны Ўнівермаг.

Адэля-Катажына з Герберскіх Гедгаўд нарадзілася ў 1886 г. у сям'і Вітольда-Юліана Герберскага (4.05.1855, Ашмяны - 22.09.1900, Вільна) і Анэлі фон Кек. Вітольд памёр раней чым яго маці Францішка з Навасельскіх Герберская (1.07.1824, Ашмяны - 9.05.1904, Вільна), таму Адэля Гедгаўд атрымала гэты дом менавіта ад сваёй бабкі. Францішка Герберская была старшай дачкой у вялікай сям'і Францішка Навасельскага і Антаніны Акрэйц (усяго ў іх нарадзілася 10 дзяцей, палова з іх памерла ў маленстве), якія пазней валодалі маёнткам Сільвестрава каля Ашмянаў. У 1844 г. Францішка выйшла за Юліана Герберскага з Латыголі Данюшаўскай парафіі, а ў 1851 г. яна атрымала ад сваіх бацькоў у пасаг гэты дом, якім яна валодала больш за паўстагоддзе, а пасля больш за 30 гадоў ён налыжыў яе ўнучцы Адэле Гедгаўд.

Санктпетербургские сенатские объявления по судебным, распорядительным, полицейским и казенным делам №50 от 21.06.1851

Адэля з Герберскіх Гедгаўд памерла у 1938 г. Некралог ёй быў змешчаны ў адной з віленскіх газет.

Некралог з газеты Kurjer Wileński №24 25.01.1938
Ś. p. Adela Giedgowdowa. Zmarła w Wilnie ś. p. Adela z Herberskich Giedgowdowa, urodzona na Wileńszczyźnie w roku 1886. Ś. p. Adela Giedgowdowa przed wojną, za czasów carskich, uczyła potajemnie języka polskiego i za to była karana i rześladowana przez władze rosyjskie. W Rosji Sow. została aresztowana za prowadzenie Domu Polskiego.
Po powrocie do kraju przjawiała żywą działalność w organizacjach społecznych: Kole Polek, S. M. K., Sodalicji Mariańskiej, Tow. św. Wincenteso a Paulo, prowadziła gospody żołnierskie itp.
Nie lubiła w swej ofiarnej i pełnej poświęcenia pracy społeczno-obywatelskiej rozgłosu.
Ś. p. Adela Giedgowdowa była prawdziwą matką - Polką.

суббота, 23 ноября 2024 г.

Станіслаў Ленартовіч

Станіслаў Ленартовіч (1921-2010) - польскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Не блытаць з іншым Станіславам Ленартовічам (1939-2023), які быў рэжысёрам анімацыйных фільмаў. 

Станіслаў Ленартовіч

Нарадзіўся ён у Ніжагародскай вобласці, дзе яго бацька працаваў на чыгунцы, але дзіцячыя і маладыя гады ён правёў у Ляндварове каля Вільні. Яго маці паходзіла з Крыма, а вось яго бацька Міхал Ленартовіч нарадзіўся каля Ашмянаў.

Міхал Ленартовіч з дзецьмі (Станіслаў сядзіць першы злева). Фотаздымак з фільма "Wędrowiec z Wilna. Stanisław Lenartowicz" (2013).

Міхал Ленартовіч нарадзіўся 21 кастрычніка (2 лістапада) 1879 г. у вёсцы Навасяды ў сям'і сялян Вінцэнта Ленартовіча і Анэлі Лыскойць. Для Анэлі Лыскойць гэта быў другі шлюб, першым яе мужам быў Францішак Дабравольскі (1835-1871). Анэля таксама паходзіла з Навасядаў, нарадзілася яна ў 1842 г. у вялікай сям'і Лыскойця Мацея і Марцыяны Сінкевіч (або Шынкевіч). А вось вызначыць паходжанне Вінцэнта Ленартовіча складаней, але хутчэй усяго ён быў пазашлюбным сынам рэкруткі Марцыяны Ленартовіч і нарадзіўся ён у 1844 у Берніках.

Таксама вядома, што прыблізна да 1909 г. Анэля памерла, так як у спісе парафіянаў ашмянскага касцёла за гэты год Вінцэнт Ленартовіч пазначаны як удавец.

Пахаваны Міхал Ленартовіч, яго жонка і трое іх дзяцей (у тым ліку і Станіслаў) ва Ўроцлаве.

Фотаздымак з Mogily.pl

пятница, 22 ноября 2024 г.

Самуіл Кравец

Самуіл Кравец - савецкі архітэктар, па яго праектах былі пабудаваны шматлікія будынкі ў Маскве, Ленінградзе і Харкаве. Найбольш ён вядомы тым, што з'яўляўся галоўным архітэктарам Метрапраекта. А самы важны спраектаваны ім будынак (у суаўтарстве) - Дзяржпром у Харкаве.

Дзяржпром

Самуіл Кравец нарадзіўся 27 жніўня (8 верасня) 1891 г. у Вільне ў сям'і ашмянскіх мяшчанаў Мэера Копелевіча і Басі Зэвелевны Кравец.

Запіс аб нараджэнні Самуіла (спасылка)

Да 1-ай сусветнай вайны сям'я Самуіла жыла ў Вільне на Аляксандраўскім бульвары (Algirdo gatvė) дом №57. Бацька Самуіла Мэер быў купцом другой гільдзіі і валодаў крамай мануфактурнай тавараў на вуліцы Вялікая Стэфанаўская (Šv. Stepono gatvė) дом №2.

Дом старавераў Галаўлёвых у Вільне, дзе месцілася крама Мэера Краўца

Сям'я Кравец сапраўды адносілася да ашмянскага кагала, што пацвярджаецца запісамі ў рэвізіях. Першы вядомы продак Самуіла - Шлёма Мэеравіч (нар. 1809) быў далучаны да ашмянскага кагала па дадатковай рэвізіі 1818 г. Пры гэтым першапачаткова яго прозвішча было Шэр. Ён ажаніўся на дачцэ Шмуйлы Моўшавіча Краўца, у доме якога яны і жылі. Шмуйла Кравец сыноў не меў, магчыма таму яго зяць і перайшоў на яго прозвішча. Каля 1838 у Шлёмы нарадзіўся сын Копель - дзед Самуіла. Нягледзічы на тое, што Краўцы належылі да ашмянскага кагала, дакладна невядома ці жылі яны ў саміх Ашмянах або ў ваколіцах. У 1888 сям'я Копеля Краўца ўзгадваецца ў вёсцы Мікуцяны (каля чыгуначнай станцыі Ашмяны), а месцам нараджэння яго сына Мэера (бацька Самуіла) ў адной з крыніц пазначана мястэчка Солы (Ашмянскі павет).

среда, 9 октября 2024 г.

Ашмянская важніца

На аэраздымку 1944 г. у пачатку вуліцы Барунскай звяртае на сябе ўвагу невялікі будынак з шатровым дахам.

Гэты будынак таксама можна адшукаць і на відэазапісах Арана Бароўскага 1937 г. (спасылка). На першым відэа, якое здымалася з вуліцы Пілсудскага, бачны Бабскі рынак (спасылка на артыкул пра рынкі ў Ашмянах), а на заднім плане - невялікі будынак з двух'ярусным дахам.
У другім відэа ёсць фрагмент, які здымаўся з плошчы Касцюшкі (Рынак), дзе можна разгледзіць цукерню Каўшыніса, бензакалонку, агараджу царквы, а таксама будынак з мезанінам (напэўна належыў Бэкерам) перад якім стаіць той самы невялікі будынак.
Ніжэй на карце пазначаны месцы адкуль здымаліся відэа.
Для чаго быў прызначаны гэты будынак можна даведацца з кнігі "Pamiętnik Zjazdu Gospodarczego w Oszmianie w dniu 11 października 1931 r.", у якой ёсць табліца, дзе пералічана маёмасць ашмянскага магістрата. Магістрату належыў плац пры вуліцы Барунскай №1, дзе месцілася пажарная ахова, а таксама знаходзіўся драўляны будынак з гарадскімі шалямі. З вялікай верагоднасцю гэта і ёсць той самы будынак з шатровым двух'ярусным дахам. Але магчыма гэта і студня, якая таксама ўзгадваецца па гэтым адрасе.
Спасылка
Яшчэ трэба адзначыць, што ў гэтага будынка, у адрозненне ад большасці іншых, пазначаны кошт з дакладнасцю да грошаў - 1874,87 Zł. Таксама дакладны кошт ёсць і ў сямікласнай школы і гідраэлектрастанцыі, якія былі пабудаваны незадоўга перад гаспадарчым з'ездам. Таму і важніца (будынак з гарадскімі шалямі), напэўна, была пабудавана у канцы 1920 - пачатку 1930 гг.

воскресенье, 1 сентября 2024 г.

Будынак ашмянскага музея

Вялікая верагоднасць, што будынак, у якім зараз месціцца ашмянскі краязнаўчы музей ім. Ф.К.Багушэвіча і аптэка, быў пабудаваны сям'ёй Стругач.

У фондах ашмянскага музея, у звестках пра Давіда Стругача, ужо ўзгадвалася што "он владел зданием, где теперь нынешняя аптека (продал его Химичевскому, который её и основал)", але нядаўна апублікавалі яшчэ адзін матэрыял, які гэта пацвярджае.

У артыкуле Таццяны Валянцінаўны Даўгач "Горадабудаўніцтва Ашмянаў у канцы ХVIII - пачатку ХХ ст." (зборнік навуковых артыкулаў "Ашмяншчына. Штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х - ХХІ стст.", 2024) узгадваецца гісторыя таго, як Лейба Стругач справабаў адкрыць у доме бацькі сваёй жонкі Майсея Франк-Камянецкага гарэлачный завод. Гэта гісторыя ўжо неаднаразова публікавалася, але дадаткова да артыкула ва ўклейке быў апублікаваны план 1878 г. плаца і дома Майсея Франк-Камянецкага.

План на пабудову гарэлачнага завода ў Ашмянах (з "Ашмяншчына. Штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х - ХХІ стст.")

Нягледзячы на тое, што план ахоплівае не вельмі вялікі ўчастак горада, інфармацыі з яго дастаткова, каб адшукаць гэта месца.

Драўляны дом знаходзіўся ў месцы, дзе Віленская вуліца пачыналася ад гарадской плошчы, а на захад ад дома праходзіў школьны завулак. Гэта месца, таксама можна адшукаць на плане Ашмянаў 1866 г. (спасылка на план).

На гэтым месцы зараз знаходзіцца будынак ашмянскага музея. Мураваны будынак злева быў напэўна знесены яшчэ ў канцы ХІХ ст., бо на старых малюнках і фотаздымках яго няма, а на аэраздымку 1944 добра бачна, што завулак, які ішоў да яўрэйскай школы значна пашырыўся.

Цікавыя звесткі пра гэты дом, яшчэ ёсць у зборніке навуковых артыкулаў "Ашмяны і Ашмянскі раён", 2015. У артыкуле Алены Акушкі "Исторические усадьбы: путь к возрождению. Усадьба Будёновка начала ХХ в." пра гарэлачны завод у гэтым месцы адначана наступнае "Это маломощное предприятие (водочный завод) действительно начало функционировать. Но это была лишь стартовая площадка. Водочный завод Стругача функционировал только до 1880 г. Вместо завода в доме Каменецкого был открыт оптовый склад (оптовая продажа простой водки). Позже этот дом перешел в собственность жены Стугача Гинды", а таксама "О больших прибылях Стругача говорит тот факт, что в 1888 г. он построил на городской площади двухэтажный жилой каменный дом, начал строительство усадьбы в деревне Будёновка".

Трэба адзначыць, што дом, напэўна, належыў менавіта Гіндзе Стругач, якая атрымала яго ад бацькі Майсея Франк-Камянецкага (памёр у 1881 у Вільні). Напрыклад, менавіта яна адназачана як уладальніца дома ў 1894 г.

з сайта jewishgen.org

А таксама пасля смерці Гінды ў 1923 г адзначана, што ёй належыў будынак на вуліцы Жалігоўскага (спасылка). Напэўна, гэта як раз і ёсць згадка пра будынак, дзе зараз музей, бо ў 1920-ых гг. яго адрас быў вул. Жалігоўскага дом 2.

Такім чынам, найбольш верагодна наступная гісторыя. На месцы музея раней знаходзіўся драўляны будынак Майсея Франк-Камянецкага, яго зяць Лейба Стругач на кароткі час адкрыў тут гарэлачны завод, а пасля таго як ён пабудаваў новую вялікую фабрыку на Барунскай вуліцы тут месціўся гарэлачны склад і крама. Пасля смерці Майсея будынак атрымала ў спадчыну яго дачка і жонка Лейбы Стругача Гінда. У 1888 г. сям'я Стругач пабудавала на гэтым месцы вялікі мураваны будынак. Частку гэтага будынка арандавалі пад аптэку Хамічэўскія. Пасля смерці Гінды ў 1923 г. яе сыны прадалі будынак Уладзіміру Хамічэўскаму.

вторник, 9 апреля 2024 г.

Магіла сястры Антонія Эдварда Адынца

Недалёка ад ашмянскай каталіцкай капліцы ёсць стары помнік. Металічны крыж, як і на многіх іншых магілах, не захаваўся. Тэкст на камне складана прачытаць, але галоўнае разабраць можна. Тут пахавана Анеля з Адынцоў Аганоўская.

Памерла яна 12 лістапада 1846 г. ва ўзросце 35 гадоў ад ліхаманкі у Мажэйкаве.

Яе мужам быў адстаўны капітан Людвік Аганоўскі з фальварка Равы. Шлюб яны ўзялі ў гальшанскім касцёле 23 мая 1836 г. Бацькамі яе былі Адынец Тадэвуш і Тэрэза з Гнатоўскіх. Атрымліваецца, гэта малодшая сястра вядомага паэта і перакладчыка Антонія Эдварда Адынца (1804-1885).
Людвік і Анеля жылі ў Лэйлубке, тут у іх нарадзілася 5 дзяцей: Людвіка-Марыя (1837-1839), Антаніна (1839), Альфонс (1841), Уладзіслаў-Пётр (1842) і Мячыслаў-Раман (1844).

Пасля смерці Анелі Людвік ажаніўся 2 мая 1848 г. у крэўскім касцёле з Вікторыяй Міхалоўскай, якая ў Мажэйкаве нарадзіла яму яшчэ трох дзяцей: Юзэфу-Валерыю (1849), Антонія-Апалінарыя (1850-1855) і Баляслава-Марціна (1852).

суббота, 6 апреля 2024 г.

Акрэйц

На ашмянскіх каталіцкіх могілках захаваўся помнік Даніэля Акрэйца. Памёр ён ва ўзросце 73 гады 31 мая 1877 г. у Ашмянах ад рака страўніка. Быў ён адстаўным капітанам корпуса ляснічых (корпус быў сфарміраваны ў 1839 г.).

Магіла Акрэйца
Яго жонкай была Мальвіна з Качаноўскіх, якая значна перажыла свайго мужа, яна яшчэ ўзгадваецца ў спісе парафіян ашмянскага касцёла 1909 г., на той момант ёй было каля 80 гадоў. Шлюб яны узялі ў ашмянскім касцёле 15 кветня 1851. Даніэлю было 45 гадоў, а Мальвіне усяго 18. Бацькамі Даніэля былі Юзаф і Барбара з Яроцкіх, а Мальвіны - Діонізій і Ганна з Печараў.
Запіс аб смерці Акрэйца
Пасля сябе Даніэль заставіў трох сыноў: Валерыяна, Аляксандра і Казіміра і трох дачок: Станіславу, Стэфанію і Ядвігу. Малодшыя з іх - Казімір (нар. 1859), Стэфанія (р.1860) і Ядвіга (р.1862) былі ахрышчаны ў ашмянскіх касцёле. Валерыян і Ядвіга (удава па Шаблоўскаму) ёсць ў спісе парафіян ашмянскага касцёла 1909 г. У розных крыніцах узгадваецца Аляксандр Акрэйц, які меў жонку Аляксандру Гарасімовіч. Напэўна, гэта быў сын Даніэля. У Аляксандра быў сын Мячыслаў, які стаў ксяндзом (спасылка).

З Ашмянамі таксама быў звязаны лёс сястры Даніэля Юзэфы, якая выйшла замуж за Вінцэнта Бернацкага. А іх сын Юзаф, адзначыўся тым, што быў агентам трэцяга аддзялення і актыўна даносіў на ашмянцаў у 1860-ых гг. Яшчэ адна сястра Даніэля Антаніна мела мужа Францішка Навасельскага, ім належыў маёнтак Сільвестрава каля Ашмянаў.

среда, 3 апреля 2024 г.

Успаміны аб Адрыяне Снадскім

Артыкул з газеты "Kurjer Wileński" №20 25.01.1933 (спасылка). Тэкст дапоўнены ілюстрацыямі з іншых крыніц.

Edward Wł. Szczerbicki

Wspomnienie o Adrjanie Snadzkim

(Epizod z walk 1863 r. w powiecie oszmiańskim).

Jest ogrodzone miejsce tuż za murem prawosławnego cmentarza w Oszmianie, z krzyżem mogilnym, na którym widnieje napis: „Tu stracony został bohater Adrjan Snarski 17.VIII 1863 r.” Miejsce znane dobrze wszystkim mieszkańcom miasta, jako miejsce pielgrzymek i podniosłych uroczystości w każdą rocznicę powstania styczniowego, z którem miejscowa tradycja wiąże jeden z momentów walki o wolność i niepodległość Polski w 1863 r.

Mogiła Adrjana Snarskiego (заўвага: прозвішча напісана з памылкай) straconego 17/VIII 1863 r. w Oszmianie. Фотаздымак з кнігі "Pomniki bojowników o niepodległość 1794-1863" (спасылка)

Plan orjentacyjny położenia krzyża na mogile powstańców z 1863 r. w Oszmianie (спасылка

Jakoż o samym bohaterze przechowała się garść wspomnień, żywa wśród bardzo nielicznych już i sędziwych starców oraz szczupłe wiadomości w urzędowych aktach rosyjskich, dzięki czemu można poniżej podać garstke wiadomści o osobie bohatera.

W księgach metrykalnych kościoła graużyskiego napisano iż Adrjan Jan Snadzki (nie Snarski) szlachcic z pochodzenia, urodził się 8 marca 1841 roku w Ignacynowie, gm. graużyskiej, syn Joachima i Katarzyny z Rodkiewiczów, posiadających niewielki majątek Ignacynowo, którego część przypadła w udziałe Adrjanowi. Należy przypuszczać, że warunki życiowe zmusiły go już we wczesnej młodości pracować dla chłeba, skoro w 20 roku życia Adrjan jest urzędnikiem powiatowej Kasy Skarbowej w Oszmianie, jak i jego brat Włodzimierz, skąd w 2 lata później wstępuje w szeregi powstańcze. Nie ulega wątpliwości, że w okresie przedpowstaniowym, w czasie gorących manifestacyj, należał z bratem do ścisłego koła niepodległościowców i pozostawał w bliższych stosunkach z Fulgentym Okuszką, Hipolitem Chądzyńskim i innymi, którzy bądź z bronią w ręku jak Chądzyński i inni, bądź jak Okuszko pracowali w tajnej organizacji niepodległościowej w Oszmianie, która istniała od r. 1857, a wykryta została przez Rosjan pod koniec 1863 r. (Bibloteka Młodzieży Oszm.).

Запіс аб нараджэнні Адрыяна Снадскага (спасылка)

W żywej tradycji Oszmiany zachowała się pamięć o Adrjanie Snadzkim jako jednostce niezłomnego charakteru i silnej woli, umiejącym zachować godność osobistą i narodową w obliczu śmierci kiedy szedł na stracenie; najlepsze świadectwo tego wystawili sami Rosjanie. 24 maja (st. st.) 1863 r. porzuca urząd i wraz z bratem, Chądzyńskim i kolegą z urzędu Połońskim (zabitym pod Rosoliszkami), wstępuje w szeregi oddziału oszmiańskiego, który zdołał się zorganizować pod dowództwem Zygmunta Minejki (Borowy) na Boże Ciało 1863 r. za Holszanami, pomiędzy Krasnogórką a Michałowszczyzną, w sile 70 kilku ludzi. Tu otrzymał Adrjan jak i inni dubeltówkę, pas z ładow nicami, czamarkę, rogatywkę i dzieli odtąd losy oddziału, który przeszedł do lasów wiszniewskich, przechodząc tu z miejsca na miejsce, znajdując oparcie w uroczyszczach i zaściankach szlachty puszczańskiej, jak Wielki i Mały-Gast, Borsukowa Hrada, Lawina i i.

Rosjanie dość szybko wpadli na trop oddziału; wysłana rota piechoty pod dowództwem sztabskapitana Józefowicza w dniu 3 czerwca 1863 r. o godz. 2 p. p. napadła znienacka, w odległości 6 km. od Rosolinek, na oddział oszmiański w czasie marszu do nalibockich lasów, szukający tam potrzebnego narazie bezpieczeństwa i spokoju. Oddział rozprószył się, tracąc 1 zabitego i kilkunastu jeńców między innymi i dowódcę Zygmunta Minejkę.

Dalsze losy Adrjana Snadzkiego wiążą się z pobytem uszczuplonego oddziału oszm. pod d-twem Karoła Jesiewicza w wiszniewskich lasach do połączenie się z resztkami oddziału święciańskiego pod dowództwem kapitana Ostoi (Zygmunt Czechowicz) około Krewa w końcu lipca, skąd Ostoja, objąwszy dowództwo nad połączonemi oddziałami, ruszył forsownym marszem do lasów powiatu wileńskiego pod Dubniki, ponieważ wojska rosyjskie niemal już deptały po piętach powstańcow i dalszy pobyt w wiszniewskich i krewskich lasach był już niemożliwy. Noc z 31 lipca na 1 sierpnia zmęczony i głodny Oddział Ostoi spędzał obok zaścianka Wielka Kraska w lasach jakientańskich pod Sniegianami, niedaleko Sół. Z rozkazu naczelnika wyruszył Adrjan Snadzki z 4 innymi powstańcami po żywność dla oddziłu do lasu, którą miano dostarczyć z majątku Michałowskiego.

Po drodze zaszli do karczmy śniegiańskiej, ażeby zaspokoić głód i zasięgnąć języka, lecz wieść o ich pobycie dotarła szybko do Sół, gdzie stała rota piechoty gwardyjskiej. Sztabskapitan Wołkow rozesłał gęste patrole, które w ciemną noc krążyły po lasach a jeden z nich w sile 20 piechurów i 10 kozaków prawie że natknął się na obóz powstańców i został ostrzelany silnym ogniem z lasu o godz. 1 w nocy. Snadzki z towarzyszami broni transportował już żywność do obozu nad ranem, lecz na miejsce strzałów ruszyła załoga rosyjska z Sół i debuszowała lasy, gdzie obozowali powstańcy.

Po wymianie strzałów z patrolem rosyjskim powstańcy natychmiast zwinęli obóz i nie czekając Snadzkiego i pozostałych z żywnością pomaszerowali dalej, wiedząc dobrze, że pobyt dalszy w dotychczasowym obozie jest niemożliwy, ci zaś, nie wiedząc o tam szli z żywnością do obozu. Słysząc gwar, nie przypuszczali, że na miejscu obozowiska i wpobliżu znajduje się już piechota rosyjska i natknęli się na nią. Snadzkiego, który nie chciał się poddać i strzelał do Rosjan, z bronią w ręku i żywnością Rosjanie schwytali 1 sierpnia nad ranem, a pozostali zdołali uciec.

Tegoż dnia jeniec stanął w Oszmianie i został osadzony w więzieniu. Komisją pod przewodnictwem podpułkownika Tyzenhauzena prowadziła żmudne śledztwo od 3 do dnia 14 sierpnia, a 15 sprawę Snadzkiego z rozkazu naczelnika wojennego, pułkownika Pachomowa, przekazała sądowi polowemu, powolanemu z oficerów 1 brygady artylerji. Tak w Komisji śledczej jak i przed sądem polowym zachował się godnie, nie szczędząc wrogom ironji i wzgardy. W wynurzeniach swoich był bardzo wstrzemięźliwy, o osobach biorących udział w powstaniu, organizacji cywilnej i współdziałających z powstaniem nie wspomniał ani słowem, nie wymieniając nawet nazwiszka naczelnika oddziału. Informacje o ruchach oddziału podawał do tego stopnia niewiarogodne, że komisja śledcza mimo różnych prób i bolesnych szykan zrezygnowała z możliwości wydobycia jakichkolwiek wartościowych informacyj o powstanij od delikwenta.

Najdosadniej scharakteryzował Snadzkiego sąd polowy w słowach: „zakoreniełyj i upornyj w złobie protiw prawitielstwa miatieżnik, on po swojej razwitości, energji i dowieriu, katorym polzowałsia w szajkie, buduczi w niej 2 miesiaca, możet znat mnogija obstojatielstwa, no po swojemu uporstwu niczego nie chotieł skazat, w ironiczeskich że jego otwietach niskolko nie widno serdecznago rozkajanija i sożalenija w postupkie jego”.

Sąd polowy zawyrokował: Adrjana Snadzkiego z ojca Joachima, lat 22, za dobrowolne wstąpienie do oddziału powstańczego, wziętego do niewoli z bronią w ręku, upartego i nieprzejdnanego wroga państwowości rosyjskiej, ukarać śmiercią przez rozstrzelanie i skonfiskować majątek na rzecz skarbu, na podstawie art. 605. I tomu karnej procedury wojskowej i przepisów z dnia 11 maja 1863 r. o buntownikach. Ow wyrok zatwierdzil 16 sierpnia 1863 r. wojenny naczelnik powiata oszmiańskiego pułkownik Pachomow, na podstawie pełnomocnictwa udzielonego mu przez Murawjewa, polecając o godzinie 9 rano. 17 sierpnia 1863 r. (nowego stylu 29 sierpnia) wykonać wyrok.

Na krótko przed śmiercią zażądał w celi więziennej spowiednika, który przybył i przygotował go na śmierć. Smukły, długowłosy blondyn, z dziwnym spokojem i odwaga szedł na smierć, ani chwili wahania najmniejszego załamania duchowego nie okazał w ostatnich chwilach życia. Pytany o ostatnią swoją wolę kazał się podobno pocałować w pewna część ciała, i nie pozwolił sobie nalożyć zasłony na twarz, gdy stanął przywiązany do słupa przed otwartym grobem i przed lufami karabinów, a obok niego o kilkadziesiąt kroków na prawo i lewo staneło dwóch kozaków z pistoletami w rękach w należytej odleglości.

Za chwilę ozwał się głuchy warkot bębnów i przygłuszona komenda, trzask karabinów i zalany krwią oparł się martwy na słupie, kładąc swe młode życie za Polskę. Ociekające krwią zwłoki wrzycono do mogilnego dołu i zasypano ziemią, a oddział piechoty czas jakiś potem maszerował i deptał miejsce stracenia, aż wszelkie ślady stracenia i miejsce pogrzebania zwłok zatarły się zupełnie. Tegoż dnia pułkownik Pachomow przesłał raport do Murawjewa, w którym donosi, że powstaniec Adrjan Snadzki 17 sierpnia o godzinie 9 rano został rozstrzelany niedaleko za Oszmianą, na mocy zatwierdzonego przez niego wyroku sądu polowego.

Sędziwy starzec, opowiadając o ostatnich chwilach Adrjana Snadzkiego, gniewał się na to, że nie w tem miejscu, gdzie należało ustawiono krzyż. Miejsca pogrzebania zwłok wskazać już nie można, w każdym razie leżą one 300-500 kroków dalej od traktu gudogajskiego w kierunku zachodnim i południowym od miejsca, na którem stoi dzisiejsza mogiła Snadzkiego *).

*) Szczególów z ostatnich chwil życia Snadzkiego udzielił łaskawie p. Laszyński i p. Stefan Wygonowski, profesor gimnazjum im. Słowackiego w Wilnie, który je otrzymał od nieznanego z nazwiska starca Żyda, mieszkańca m. Oszmiany.

Materjał źródłowy: Sztab. wil. Okr. d. 10 k 141 Pachomow do Murawjewa 3 sierpnia 1863 i Wydział Osobowy Sztabu r-k. p. 593 1863 r. Rok 1863 Wyroki śmierci. Wilno – 1923.


вторник, 26 декабря 2023 г.

Ашмянскі касцёл у міжваенны час

Паводле Catalogus Ecclesiarum et Cleri Archidioecesis Vilnensis



воскресенье, 17 сентября 2023 г.

Ксёндз Ян Курчэўскі. Паходжанне

Ян Курчэўскі (1854-1916) - святар і гісторык. На беларускай Вікіпедыі (спасылка на артыкул) адзначана, што ёсць дзве версіі месца яго паходжання - Данюшава і Солы. Як звалі яго бацькоў звестак няма.
Ян Курчэўскі (polona.pl)
З дапамогай метрычных кніжак, якія ёсць на FamilySearch.org гэтую інфармацыю можна адшукаць. Прозвішча Яна ў запісе аб хросце напісана з памылкай - Крушэўскі. Магчыма гэта і было прычынай таго, што былі сумненні ў месцы яго нараджэння. Нарадзіўся ён у Солах. Яго бацькамі былі Марцін і Ганна (з Хацілоўскіх). 
Спасылка на запіс
Памылка ў прозвішчы пацвярджаецца тым, што ёсць іншыя запісы з яго бацькамі. Так, у 1851 годзе ў Данюшаўскім касцёле ахрысцілі яго брата Гіпаліта.
Спасылка на запіс
А шлюб яго бацькі ўзялі ў Смаргонях, адкуль была яго маці.
Спасылка на запіс
У рэвізіі за 1834 г. (спасылка на запіс) яго дзед Караль сын Бартламея ўзгадваецца ў вёсцы Данюшава, але адзначана, што ён туды перамясціўся з суседняй вёскі Заблоцце.

Трэба яшчэ звярнуць увагу на хросных бацькоў Яна. Гэта былі шляхцічы Тадэвуш Стэльніцкі і Канстанцыя Свенціцкая, што не зусім звычайна, так як яго бацькі былі сяляне. А сярод прысутных на хросце ўзгадваецца нават пробашч Сольскага касцёла кс. Пётр Жылінскі. Цікава, што пасля, на пачатку служэння Яна Курчэўскага ў Вільні Пётр Жылінскі якраз ўзначальваў Віленскую дыяцэзію.
Пётр Жылінскі (спасылка на артыкул у Вікіпедыі)
Прычынай таго, што Ян нарадзіўся ў Солах, а не ў Данюшаве, адкуль быў яго бацькі, а таксама значнасць асоб прысутных на яго хросце была ў тым, што бацька Яна Марцін быў арганістам. Напэўна яго бацьку запрасілі ў нядаўна пабудаваны касцёл у Солах на працу. Аб тым, што Марцін быў арганістам вядома з яго характарыстыкі, якую яму выдалі ў Ашмянскім касцёле, дзе ён працаваў не менш чым 9 год.
З фондаў Бібліятэкі Врублеўскага Літоўскай акадэміі навук (elibrary.mab.lt)
Тэкст характарыстыкі:
"Свидетельство 
Дано сие от настоятеля Ошмянского Р.К. приходского костела и декана органистому сего костела крестьянину Свенцянского уезда Данюшевской волости Мартину Карловичу Курчевскому в том: что, он Курчевский в продолжении девяти лет должность органиста исполнял усердно и акуратно поведения был хорошего и вел себя чрез все время трезво и честно. В чем подписом и с приложением казенной печати удостоверяю. Апреля 22 дня 1867 года г. Ошмяна. 
И. д. Ошмянского настоятеля и декана викарный Ошмянского костела Кс. Коссовский"

Улічваючы той факт, што бацька Яна быў арганістам, можна і невыпадкова, што ксёндз Курчэўскі пасля набыў для Данюшаўскага касцёла арган.
Арган Данюшаўскага касцёла. Фота з Argany.by
І арган гэты не абы-які, а з капліцы Вострай брамы. Дзе, дарэчы, доўгі час пробашчам быў ужо ўзгаданы Пётр Жылінскі.
Арган капліцы Вострай брамы. Малюнак з "Віленскага альбома" (polona.pl)