Станіслаў Ленартовіч (1921-2010) - польскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Не блытаць з іншым Станіславам Ленартовічам (1939-2023), які быў рэжысёрам анімацыйных фільмаў.
Станіслаў Ленартовіч |
Нарадзіўся ён у Ніжагародскай вобласці, дзе яго бацька працаваў на чыгунцы, але дзіцячыя і маладыя гады ён правёў у Ляндварове каля Вільні. Яго маці паходзіла з Крыма, а вось яго бацька Міхал Ленартовіч нарадзіўся каля Ашмянаў.
Міхал Ленартовіч з дзецьмі (Станіслаў сядзіць першы злева). Фотаздымак з фільма "Wędrowiec z Wilna. Stanisław Lenartowicz" (2013). |
Міхал Ленартовіч нарадзіўся 21 кастрычніка (2 лістапада) 1879 г. у вёсцы Навасяды ў сям'і сялян Вінцэнта Ленартовіча і Анэлі Лыскойць. Для Анэлі Лыскойць гэта быў другі шлюб, першым яе мужам быў Францішак Дабравольскі (1835-1871). Анэля таксама паходзіла з Навасядаў, нарадзілася яна ў 1842 г. у вялікай сям'і Лыскойця Мацея і Марцыяны Сінкевіч (або Шынкевіч). А вось вызначыць паходжанне Вінцэнта Ленартовіча складаней, але хутчэй усяго ён быў пазашлюбным сынам рэкруткі Марцыяны Ленартовіч і нарадзіўся ён у 1844 у Берніках.
Таксама вядома, што прыблізна да 1909 г. Анэля памерла, так як у спісе парафіянаў ашмянскага касцёла за гэты год Вінцэнт Ленартовіч пазначаны як удавец.
Пахаваны Міхал Ленартовіч, яго жонка і трое іх дзяцей (у тым ліку і Станіслаў) ва Ўроцлаве.
Фотаздымак з Mogily.pl |
Комментариев нет:
Отправить комментарий