пятница, 10 октября 2014 г.

Земская пячатка Ашмянскага павета

Пячатка з кнігі Чэслава Янкоўскага "Powiat oszmiański: materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1. 1896" (стар. 164)
На пячатке наступны тэкст:
PIECZEC ZIEMSKA POWIATU OSZMIANSKIEGO REPARTYCYI OSZMIANSKI. ZA PISARSTWA W IOZEFA SOROKI PISAZIEM P.OSZM 1783
Таксама адлюстраваны гербы Пагоня і Ляліва (з ініцыяламі I.S.)

Гэта пячатка належыла Юзафу Сароке (Józef Soroka) герба "Ляліва". Адразу ён займаў пасаду ашмянскага мечніка. А ў 1783 г. быў назначаны на пасаду ашмянскага земскага пісара замест памерлага Ігнацыя Валодзькі (Ignacy Wołodźko). Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі. Яго бацьку звалі Бенедыкт. Памёр Юзаф прыкладна ў 1793 г.

Яшчэ адзін з прадстаўнікоў роду Сарокаў Ежы (каля 1750-1831) з'яўляўся адным з кіраўніком паўстання ў 1831 г. у Ашмянах:

вторник, 2 сентября 2014 г.

Тапаніміка (1 частка)

На 2012 г. з 361 населенага пункта Ашмянскага раёна 53 мелі назвы, якія сканчаліся на суфіксы -ішкі і -ышкі, што складае 14,7%. Гэта найбольш распаўсюджаны канчатак айконімаў (назва населенага пункта) Ашмянскага раёна.

Размеркаванне айконімаў Ашмянскага раёна з суфіксам -ішкі і -ышкі:
Існыя населеныя пункты пазначаны чырвоным колерам, зніклыя - аранжавым. Некаторыя з пазначаных вёсак сёння маюць іншую назву (Балванішкі - Зялёны Бор, Мал. Даўкшышкі - Аляксандраўка, Труханішкі - Труханы).


пятница, 8 августа 2014 г.

Могілкавая капліца ў Ашмянах

Знаходзіцца ў паўднёвай часцы ашмянскіх каталіцкіх могілак.


Першапачатковая капліца была пабудавана намагяннямі ашмянскага бурмістра Эльяша Высоцкага і дзекана кс. Казіміра Сайкоўскага пасля 1872 г. з матэрыялаў ліквідаванага дамініканскага касцёла (на месцы ягога пасля была пабудавана праваслаўная царква). Могілкавая капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Капліца ў стылі классіцызм уяўляла сабой прамавугольны ў плане аб'ём, які складаўся з малітоўнай залы, амаль квадратнага прэзбітэрыя і дзвюх сакрыстый, перакрыты адзіным двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў пазначаны чатырохкалонным порцікам. Пры савецкай уладзе капліца была зачынена і з часам ператварылася ў руіны. Яе рэстаўрацыя пачалася ў маі 2004 г. (паводле www.slowo.grodnesis.by).

Дарэчы Эльяш Высоцкі і кс. Казімір Сайкоўскі пахаваныя на гэтых могілках.

Магіла кс. Казіміра Сайкоўскага
Надмагільны помнік Эльяша Высоцкага

Адбудова капліцы зроблены пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.

Рэшткі капліцы на 2003 г. (фота К. Шастакоўскага з www.radzima.org):
Сучасны выгляд: