пятница, 14 марта 2014 г.

Былыя населенныя пункты на тэрыторыі Ашмянаў

Насельніцтва Ашмянаў павялічвалася не толькі ў выніку натуральнага прыроста і міграцый, але таксама і за кошт таго, што да яго далучаліся суседнія населенныя пункты.

На жаль, калі знікалі населенныя пункты, то забываліся і іх назвы. Але трэба памятаць, што тапонімы маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць.

Ніжэй прыведзена карта горада Ашмяны 1931 г. (складзеная з двух тапаграфічных карт), дзе чырвоным колерам памзначаны сучасныя межы горада (станам на 2007 г.):

З дапамогай гэтай і іншых карт можна знайсці населенныя пункты, якія былі далучаны да Ашмянаў:
Старая Ашмяна, або Францішканы (wieś Stara Oszmiana / Franciszkany). Найбольш старажытная частка Ашмянаў. Падзел Ашмянаў на новыя і старыя адбыўся не пазней чым у 2-гой пал. XV ст. Некаторыя і да сённяшняга дня так называюць гэту частку Ашмянаў (вул. Францішканская, а ў савецкі час - Кастрычніцкая). 
Панавелішкі (zaśc. Panawieliszki). Былы маёнтак Стругачоў (захавалася іх сядзіба). Пасля 2-гой сусветнай вайны тут доўгі час знаходзілася школа-інтэрнат для глухіх дзяцей. Працяглы час гэта мясцовасць адносілася да пасёлка Школьны (у межах горада). Сёння - гэта вуліца Л.Д. Стругача.
Казлінкі (zaśc. Koźlinki). Засценак знаходзіўся прыкладна на месцы скрыжавання сучасных вуліц Кірава і Баўмана. Раней у Ашмянах таксама мелася вуліца Казлінская, якая хутчэй за ўсё вяла да засценка.
Малыя Павяжы (wieś Małe Powiaże). На месцы гэтай вёскі сёння сельскагаспадарчае поле. Знаходзілася яна на шляху ў Павяжы. Вуліца якая вяла да яе называлася Павяжская (пераназвана ў Страленка). Цікавым з'яўляецца тое, што ў гэтай невялікай вёсцы пражывалі яўрэі - сем'і Аланскіх і Перскіх.
Загураўшчына (folw. Zagórowszczyzna). Знаходзілася паблізу сучасных ашмянскіх электрычных сетак.
Шэйкі (folw. Szejki). Фальварак месціўся паміж сучаснымі вуліцамі Чкалава і Піянерскай. У канцы 30-ых гг. належыў Буткевічам
Акмяней (zaśc. Okmienieje). Вёска з такой назвай існуе і сёння, але галоўная яе частка раней знаходзілася ў раёне сучасных вуліц Сярогіна, Горкага і завулка Сонечнага.

Таксама можна ўзгадаць некалькі населеных пунктаў, якія знаходзіліся паблізу ад горада, але зніклі:
Моргі (zaśc. Morgi). Старая назва Маргувка (Morgówka). На больш старых нямецкіх і расійскіх картах населены пункт прыкладна на месцы гэтага засценка таксама меў назвы Pautele і Слабада.
Відэтка (folw. Widetka). Знаходзіўся паміж Ашмянамі і Кракоўкай.
Сухая (osada Sucha). Сам населены пункт захаваўся, але сваю назву ён страціў. Затое гэты тапонім перайшоў да назвы зоны адпачынку.

понедельник, 3 марта 2014 г.

Даваенная архітэктура Ашмянаў (Частка IV)

Вул. Жупранская (Пілсудкага)


Сёння на месцы гэтых будынкаў знаходзіцца пляцоўка перад Універмагам:
Жоўты колер - будынкі з гэтага артыкула, чырвоны - з папярэдніх

Пры рэканструкцыі выкарыстоўваліся фотаздымкі з папярэдніх артыкулаў, а таксама ніжэй прыведезнныя здымкі:
У будынку №13 пад час першай сусветнай вайны знаходзілася нямецкае афіцэрскае казіно:
Будынкак №13
Будынак №14
Будынак №15
Пры рэканструкцыі будынка №16 (тут у 1918 г. знаходзіўся Ашмянскі павятовы рэвалюцыйны камітэт) выкарыстоўваліся больш новыя здымкі:
Будынак №16
Усе 16 будынкаў з артыкулаў "Ашмяны да 1939 г.":

понедельник, 24 февраля 2014 г.