Недалёка ад царквы, побач з аўтастанцыяй, раней знаходзіўся грамадскі туалет. Акрамя свайго распалажэння, быў ён яшчэ адметны тым, што знаходзіўся ніжэй узроўню зямлі. І таму, некаторыя людзі, якія першы раз прыязджалі ў Ашмяны, жартавалі: "Гэта ў вас што? Метро?".
Фотаздымак з суполкі VK "Ошмяны news" |
Цікава, што якраз прыблізна на гэтым месцы, калісьці знаходзіўся кляштар ксяндзоў-дамініканцаў.
План цэнтра Ашмянаў 1866 г. (фотаздымак Таццяны Лаўрыновіч) |
А напярэдадні Другой сусветнай вайны, у варшаўскай газеце "Iskra" была апубліквана навіна, што ў горадзе Ашмяны былі знойдзены старыя муры кляштара дамініканцаў.
З газеты "Iskra" 19.08.1939 (polona.pl) |
Можна выказаць здагадку, што менавіта гэтыя знойдзеныя муры пазней і былі прыстасаваны пад прыбіральню.
Комментариев нет:
Отправить комментарий