На вуліцы Савецкай д. 64 ёсць незвычайны будынак, фасад якога зроблены з бутавага камення. Зараз тут знаходзіцца ашмянскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Дакладную інфармацыю пра час будаўніцтва і пра першапачатковае назначэння гэтага будынка я нідзе не сустракаў. Але па асобным фактам, можна выказаць здагадку, што гэты будынак быў узведзены ў 1938 г. і знаходзілася тут страхавая кампанія PZUW (гэтая кампанія дзейнічая ў Польшчы і сёння).З газеты Kurjer Wilńeski мы можам даведацца, што у студзені 1938 г. у Ашмянах было скончана будаўніцтва новага будынка страхавой кампаніі PZUW (Powszechny Zakład Ubezpieczeń Wzajemnych). 23 сакавіка ён быў уведзены ў эксплуатацыю. Будаўніцтва ажыццяўлялась, на той час, па сучаснай тэхналогіі і каштавала 70 тыс. злотых.
Kurjer Wileński №10 11.01.1938 |
Kurjer Wileński №84 26.03.1938 |
У тэлефонных даведніках таго часу, можна знайсці месцазнаходжанне PZUW. У даведніку за 1939 г. адрас кампаніі быў ul. Piłsudskiego 47a Да ўвода ў эксплуатацыю новага будынка, PZUW знаходзіўся на ul. Święduska 10, что вядома з папярэдніх тэлефонных даведнікаў.
Да будаўніцтва PZUW участак па адрасе ul. Piłsudskiego 47a належыў Апалоніі Рыгораўне Чарнаруцкай.
Wileński Przegląd Prawniczy 1937 №1 |
Улічваючы, што паліцыя знаходзілася па адрасу ul. Piłsudskiego 55, то будынак цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прыкладна і мог мець нумар 47а.
У газеце Kurjer Wileński адзначана, што будынак узведзены па сучасным тэхналогіям. І сапраўды, у той час пабудовы з бутавага каменя былі папулярнымі. Для прыклада можна ўзгадаць будынак пажарнай аховы, узведзены ў 1938 г. ў вёсцы Аславеняты (у той час знаходзілася на тэрыторыіі Ашмянскага павета).
Пажарнае дэпо ў Аславенятах, пераробленае ў касцёл (фотаздымак Сяргея Яраховіча, globustut.by) |
Комментариев нет:
Отправить комментарий