Спасылка на падрабязную біяграфію Зыгмунта Нагродскага на польскай мове.
Нагродскі разам з Францішкам Багушэвічам |
Зыгмунт Нагродскі больш вядомы як актыўны грамадска-палітычны дзеяч. Але акрамя гэтага ён быў яшчэ і прадпрымальнікам. У міжваенны часы ён трымаў у Вільне свой склад і магазін машын, сельскагаспадарчых прылад і насення.
Дом Нагродскага на вул. Завальнай 11а у Вільне (здымак з Google Street View) |
І што цікава, Нагродскі таксама прадаваў ровары польскай вытворчасці "Лучнік", якія ён часта рэкламаваў ў газеце "Kurjer Wileński".
Некалькі рэкламных аб'яў за 1930 год:
Ровары маркі Лучнік ("Łucznik") выраблялі ў 1929-39 гг. на Зброевай фабрыцы ў Радаме (Fabryka Broni w Radomie), якая ўваходзіла ў склад PWU (Państwowe Wytwórnie Uzbrojenia).
Улічваючы той факт, што радамская фабрыка была адзіным вытворцам ровараў у міжваеннай Польшчы, з вялікай верагоднасцю можна казаць, што і ў Ашмянах большасць шчаслівых ўладальнікаў ровара маглі ездзіць менавіта на польскіх "Лучніках", набытых ў Зыгмунта Нагродскага.
Ашмянскія раварысты на плошчы Касцюшкі (фрагмент фотаздымка з ашмянскага краязнаўчага музея) |
1 комментарий:
Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!
Giaonhan247 chuyên dịch vụ mua hàng mỹ từ dịch vụ order hàng mỹ hay nhận mua nước hoa pháp từ website nổi tiếng hàng đầu nước Mỹ mua hàng ebay ship về VN uy tín, giá rẻ.
Отправить комментарий