Спасылка на падрабязную біяграфію Зыгмунта Нагродскага на польскай мове.
![]() |
| Нагродскі разам з Францішкам Багушэвічам |
Зыгмунт Нагродскі больш вядомы як актыўны грамадска-палітычны дзеяч. Але акрамя гэтага ён быў яшчэ і прадпрымальнікам. У міжваенны часы ён трымаў у Вільне свой склад і магазін машын, сельскагаспадарчых прылад і насення.
| Дом Нагродскага на вул. Завальнай 11а у Вільне (здымак з Google Street View) |
І што цікава, Нагродскі таксама прадаваў ровары польскай вытворчасці "Лучнік", якія ён часта рэкламаваў ў газеце "Kurjer Wileński".
Некалькі рэкламных аб'яў за 1930 год:
Ровары маркі Лучнік ("Łucznik") выраблялі ў 1929-39 гг. на Зброевай фабрыцы ў Радаме (Fabryka Broni w Radomie), якая ўваходзіла ў склад PWU (Państwowe Wytwórnie Uzbrojenia).
Улічваючы той факт, што радамская фабрыка была адзіным вытворцам ровараў у міжваеннай Польшчы, з вялікай верагоднасцю можна казаць, што і ў Ашмянах большасць шчаслівых ўладальнікаў ровара маглі ездзіць менавіта на польскіх "Лучніках", набытых ў Зыгмунта Нагродскага.
| Ашмянскія раварысты на плошчы Касцюшкі (фрагмент фотаздымка з ашмянскага краязнаўчага музея) |

1 комментарий:
Отправить комментарий