понедельник, 2 сентября 2013 г.

Гандлёвыя рады Ашмянаў

У дасавецкія часы гандлёвыя рады былі неад'емнай часткай гарадоў і мястэчак. Яны размяшчаліся часцей на цэнтральнай плошчы населенага пункта. Ашмянскія гандлёвыя рады таксама знаходзіліся на цэнтральнай Рыначнай плошчы (сёння - плошча 17 верасня). Раней у цэнтры плошчы знаходзілася драўлянная ратуша (хутчэй за ўсё была знішчана ў пач. XIX ст.). Мураваныя гандлёвыя рады з'явіліся ў Ашмянах прыкладна ў другой палове XIX ст., так як на плане цэнтра Ашмянаў 1866 г. яны адсутнічалі, а іх функцыю  выконвалі сталыя і пераносныя гандлёвыя лаўкі (месціліся каля дамініканскага касцёла).

Гандлёвыя рады можна сустрэць на некаторых фотаздымках горада:
Фотаздымак часоў 1-й Сусветнай вайны

Але найбольш дэталёва рады можна разгледзіць на відэа 30-ых гг.: (1) і (2)

На аснове здымкаў і відэа я паспрабаваў зрабіць мадэль радоў:





Вядомы ўладальнікі крамаў, якія знаходзіліся ў радах за 1880-е гг. (паводле газеты  "Виленскія губернскія вѣдомости"). Усе яны былі яўрэямі. За кожны сажань гандляры плацілі гораду па 1 рублю.

Спіс уладальнікаў крамаў за 1884-89гг.
1
Іцка Саладуха
7р.10к.
2
Іцка Крэмер
5р.20к.
3
Аўсей Гейман
5р.20к.
4
Абрам Шрыр
4р.55к.
5
Юдэль Вакс
4р.55к.
6
Мэер Меламед
4р.80к.
7
Данііл Крэмер
5р.25к.
8
Лэйзер Гурвіч
5р.25к.
9
Іцка Шварц
5р.90к.
10
Абрам Піктушанскі
5р.90к.
11
Блюм Баран
4р.85к.
12
Шая Рабіновіч
4р.85к.
13
Шымель Гурвіч
4р.85к.
14
Звулін Зысковіч (1884-86)
4р.85к.
Рівка Каган (1887-89)
15
Шымель Богад
4р.85к.
16
Эстэр Левін
5р.90к.
17
Хаім Гурвіч
10р.40к.
18
Цымбаліст
4р.50к.
19
Лейба Вакс
4р.80к.
20
Блоштэйн
5р.20к.
21
Юдэль Вакс
5р.20к.
22
Бэйкінштад
5р.20к.
23
Гірша Эпель (1884)
5р.20к.
Аран Агніст (1885-89)
24
Іцка Саладуха (з 1886)
10р.00к.

Разам
134р.64к.

Рады мелі дзве шырэнгі, не падобныя адна на другую, так як усходняя шырэнга была пабудавана ў канцы XIX ст., а заходняя - у міжваены час.

У пасляваенныя гады гандлёвыя рады былі знішчаны, а на іх месцы з'явіўся сквер.

У Беларусі гандёвыя рады захаваліся ў Пружанах, Навагрудку, Барысаве і інш. Таксама ёсць рады і ў Гальшанах.