Пачатак вул. Жупранскай (Пілсудскага)
Былая вул. Жупранская (цяпер частка вул. Савецкай, а у польскі час вул. Пілсудскага) пачыналася ад Рыначнай плошчы (Плац Тадэвуша Касцюшкі) і ішла далей у напрамак Жупран. Сёння, як і некалькі стагоддзяў таму (праз яе праходзіў шлях з Вільні ў Мінск), гэта вуліца з'яўляецца адной з галоўных у горадзе.
На аснове старых здымкаў і відэа, я паспрабаваў зрабіць рэканструкцыю фасадаў 4 першых будынкаў вуліцы:
4 першых будынка вул. Жупранскай (Пілсудскага) на сучасным цотным баку |
Спадарожнікавы здымак (жоўтым колерам выдзелены месцы, дзе прыкладна знаходзіліся будынкі):
Пасля на іх месцы быў пабудаваны Ўнівермаг (сёння гэта крама "Кулінарыя"+ кафэ "Лаванда"):
Пры рэканструкцыі выкарыстоўваліся ніжей прыведзенные фотаздымкі і відэа:
|
Каля гандлёвай плошчы галоўным чынам жылі рамеснікі і гандляры (большасць якіх былі яўрэі).
У будынку №2, як сведчыць шыльда з відэа (3), ў час Польскай Рэспублікі знаходзілася аптэка і касметычная крама, якая належыла Н. Данішэўскаму (магчыма сваяк Беркі Данішэўскага, які валодаў заводам мінеральных вод у канц. ХІХ - пач. ХХ стст.). На шкле дзвярэй таксама добра бачны надпіс Rinso (магчым гэта сусветна вядомы брэнд мыла, якім тут гандлявалі).
Будынак №1
|
Будынак №2
|
Шыльда будынка №2
|
У будынку №3 знаходзілася цырульня і абутковая крама (на шыбе ёсць надпіс на польскай мове FRYZJER, а над брамай шыльда OBUWIA). Крама абутку належыла Фрэйдзе Розэнцвейг (або Розе Комп), а цырульнікам тут быў Зэлік Шрыра.
Будынак №3
|
Будынак №4
|
У будынку №4 была кнігарня братоў Камень.
На відэа і фотаздымках цяжка распазнаць чым займаліся у будынке №1, але улічваючы, што над дзвярыма ў іх ёсць шыльды, хутчэй за ўсё тут таксама знаходзіліся якія-небудзь крамы або майстэрні.