четверг, 18 января 2018 г.

Ашмянскі вінны склад

У 1894 г. у Расійскай імперыі была ўведзена дзяржаўная манаполія на гандль моцнымі спіртнымі напоямі (па ініцыятыве міністра фінансаў С.Ю. Вітэ). Вінакурні маглі належыць прыватным прадпрынімальнікам, аднак вырабляны імі спірт набываўся казной, праходзіў ачыстку на дзяржаўных складах і прадаваўся ў дзяржаўных вінных крамах.
У Віленскай губерні рэформа набыла моц з 1 чэрвеня 1897 г. 

У "Обзоре Виленской губернии за 1896 год" паведамляецца, што ў Віленскай губерні было пабудавана 10 вінных складоў (у гарадах Вільня, Ашмяны, Ліда, Трокі, Свянцяны, Дзісна, Вілейка і мястэчках Глыбокае, Маладзечна, Араны).


Усе вінныя склады Віленскай губерні былі аднатыпнымі.
У "Памятных книжках Виленской губернии за 1899, 1900 и 1901 гг." можна знайсці інфармацыю пра гэтыя склады. Усе яны былі пранумераваны, толькі не ўзгадваецца вінны склад №6, але метадам выключэння можна зрабіць здагадку, што знаходзіўся ён у Вілейцы. Пры гэтым, вінныя склады ў Троках і Дзісне ўзгадваюцца толькі ў кніжцы за 1899 г.

Віленскі вінны склад №1 на вул. Палтаўская, (Vilnius, Panerių g. 47/2) 
Ашмянскі вінны склад №2
Лідскі вінны склад №3

Глыбоцкі вінны склад №4 (Дзісенскі ўезд)
Свянцянскі вінны склад №5
Вілейка (? вінны склад №6) з globus.tut.by
Аранскі вінны склад №7 (Трокскі павет)
Маладзечанскі вінны склад №8 (Вілейскі павет) з globus.tut.by
У Троках быў вінны склад №9, але яго фотаздымак і месцараспалажэнне я не знайшоў.

Дзісенскі вінны склад №10

Звесткі па Ашмянскаму віннаму складу з Памятных кніжак:
1899
1900
1901

Але паступова вінныя склады ліквідаваліся і ўжо ў 1909 г. у Віленская губерні было толькі 4 вінных склада (паводле "Список фабриков и заводов Российской Империи")


Былы Ашмянскі вінны склад пасля скасавання быў прыстасаваны пад часовае выпраўленчае адзяленне ашмянскай турмы. Будынак быў перададзены турэмнаму ведамству Акцызным Упраўленнем па распараджэнні міністра фінансаў 17 жніўня 1906 года. Пасля праведзеных неабходных рамонтных прац адзяленне распачало сваю дзейнасць у лістападзе 1908 года. Разлічана на ўтрыманне 175 зняволеных.
Загадчыкамі адзялення былі: Мікалай Адольфавіч Пугаўка (былы начальнік ашмянскай турмы), Якаў Якаўлевіч Крыніцкі і Міхаіл Пятровіч Рудакоў.

Пасля у гэтым будынку месцілася гімназія імя Яна Снядэцкага, затым педагагічнае вучылішча. Зараз тут школа-інтэрнат.


3 комментария:

Анонимный комментирует...

Bardzo ciekawe :)
Jedna poprawka - Gimnazjum oszmiańskie imieniem Jana a nie Jędrzeja.

Pawel комментирует...

Dziękuję. To tak, imieniem Jana

Unknown комментирует...

У "Обзоре Виленской губернии за 1910 год" адзначана, што на выкананне работ па прыстасаванню былога казённага віннага склада ў г.Ашмянах пад уездную турму было выдаткавана 46 383руб. 45кап.
Для параўнання. У гэтым жа годзе на пабудову царквы ў в.Іжа Вілейскага ўезда было выдаткавана 22 764руб. 45кап., а на пабудову касцёла ў в.Богін Діснейскага ўезда - 28 773руб. 70кап.
Уладзімір Прыхач