Мяшкуці - самая вялікая зніклая вёска Ашмянскага раёна.
У 1903 г. у ваколіцы Мяшкуці (Гальшанская воласць) налічвалася 99 жыхароў (48 муж. і 51 жан.). У 1931 г. у Мяшкуцях (ok. Mieszkucie, Гальшанская гміна) было 23 двары, дзе пражывала 111 чалавек.
А ўжо ў 1997 г. у вёсцы быў 1 двор з 1 жыхаром. На сённяшні дзень у вёсцы няма нават закінутых будынкаў. Засталося толькі некалькі падмуркаў і могілкі.
Зніклі і амаль усе суседнія фальваркі, засценкі, вёскі: Курапатаўшчына, Мацуты, Анджэева, Машолы, Белы Гай, Гай, Падбалванішкі, Расанішкі, Нікрышкі, Пабедзіншчына, Шыманава, Ажышкі, Валкаўшчына, Залескаўшчына, Нівкі, Ленкаўшчына і інш.
Комментариев нет:
Отправить комментарий