Адзін з выдаўцоў паштовак: Kunstanstalt Gg. Schneider Berlin-Schöneberg.
Як сёння выглядае панарама горада з гэтага пагорка можна ўбачыць у фотапраекце Елены Апанэль. Бачна, што да нашых дзён акрамя касцёла і царквы, захавалася і некалькі драўляных будынкаў.
2. Рака Ашмянка каля Францішканаў.
На заднім плане: драўляны млын, касцёл Св. Міхала Арханёла і Васкрасенская царква.
3. Панарама Ашмянаў з праваслаўных могілак.
На малюнку на пярэднім плане бачны вуліца Віленская (сучасная Чырвонаармейская), паўднёвая частка праваслаўных могілак і "Віленская" карчма. На заднім плане: касцёл Св. Міхала Арханёла і Богаяўленская царква.
4. Гарадская студня на Віленскай вуліцы.
Цэнтральный аб'ект малюнка студня на Віленскай вуліцы (сучаснае перакрыжаванне Савецкай і Чырвонаармейскай вуліц). Іншыя цікавыя будынкі: Васкрасенская царква і карчма на Папярэчнай.
5. Вуліца Барунская.
На малюнку самы цікавы аб'ект - дражджавая фабрыка Стругачоў. Таксама можна ўбачыць р. Ашмянку з Барунскім мастом і дах драўлянага млына.
6. Васкрасенская царква.
Для сучаснікаў будзе цікавым убачыць як выглядалі першапачатковыя брама і агароджа царквы, а таксама аўтэнтычныя вежа і "цыбуліны", якія былі знішчаны ў савецкі перыяд (яны адноўлены, але крыху ў іншым выглядзе), калі будынак царквы выкарыстоўваўся ў якасці склада.
7. Вуліца Зарэчная.
Месца з якога зроблены малюнак знаходзіцца на сучасным перакрыжаванні вуліц Зарэчнай і Камсамольскай (на той момант дарогі на месцы вуліцы Камсамольскай яшчэ не існавала). Да нашых дзён захаваліся амаль усе намаляванныя будынкі, акрамя самага левага і дамоў з правага боку вуліцы. Таксама ў пачатку вуліцы Зарэчная захавалася студня, адкуль магчыма нясе ваду намаляванная жанчына.
8. Рака Ашмянка каля Гальшанскага маста.
На малюнку бачны вежы касцёла Св. Міхала Арханёла і Богаяўленскай царквы, а таксама Гальшанскі мост і будынак, які належыў Стругачам (зараз аўташкола).
На малюнку бачны вежы касцёла Св. Міхала Арханёла і Богаяўленскай царквы, а таксама Гальшанскі мост і будынак, які належыў Стругачам (зараз аўташкола).
На карце пазначаны месцы з якіх мастак маляваў Ашмяны:
1 комментарий:
Отправить комментарий