Вядома, што аўтарамі сучаснага герба горада Ашмяны (зацверджаны 17.07.2006), які распрацаваны на аснове герба 1792 года, з'яўляюцца Марына Міхайлаўна Ялінская (аўтар) і Віктар Аляксандравіч Ляхар (мастак).
Сучасны герб
|
Герб 1792 г.
|
Але больш справядліва было б дадаць да аўтараў герба яшчэ аднаго чалавека - Тадаса Даўгірдаса (Tadas Daugirdas, 1852 - 1919). Гэта літоўскі мастак, археолаг і краязнаўца. Даўгірдас у 1910-ых гг. намаляваў гербы шматлікіх літоўскіх гарадоў, сярод якіх быў і герб Ашмянаў. Пазней (у 1920-ых гг.) малюнкі гэтых гербаў былі выдадзены ў выглядзе паштовак Бронюсам Шаляморасам (Bronius Šaliamoras). Таксама цікава паглядзець і на герб горада Шаўляй, які вельмі падобны на ашмянскі:
Герб Ашмянаў
|
Герб Шаўляй
|
А калі паглядзець на малюнак у кніге Povilas Karazija "Ašmenos miestas ir apskritis" (1933), то шмат якіх пытанняў наконт аўтарства герба знікаюць. Нажаль, хто намаляваў гэты герб знайсці не ўдалося. Улічваючы, што ў той час Ашмяны знаходзіліся ў складзе Польшчы, то магчыма гэты герб быў распрацаваны не літоўскімі, а польскімі мастакамі. Але канцэпцыя гэтага варыянта хутчэй усяго ўзята ад малюнка Даўгірдаса.
Відавочна, што сучасны герб - поўная копія малюнка, які быў зроблены амаль сто гадоў назад. Магчыма і галоўныя колеры (чырвоны і блакітны), хоць і выкарастаныя ў іншых палях, узяты ад Даугірдаса.
Герб Ашмянаў з кнігі "Ašmenos miestas ir apskritis" |
Яшчэ адзін варыянт ашмянскага герба, 1920 (limis.lt) |
Герб Ашмянаў мае цікавы лёс зацверджаны ў Рэчы Паспалітай, скасаваны Расійскай імпэрыяй, намаляваны ў Літве, адроджаны ў Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий