Паводле Catalogus Ecclesiarum et Cleri Archidioecesis Vilnensis
вторник, 26 декабря 2023 г.
воскресенье, 17 сентября 2023 г.
Ксёндз Ян Курчэўскі. Паходжанне
Ян Курчэўскі (1854-1916) - святар і гісторык. На беларускай Вікіпедыі (спасылка на артыкул) адзначана, што ёсць дзве версіі месца яго паходжання - Данюшава і Солы. Як звалі яго бацькоў звестак няма.
![]() |
| Ян Курчэўскі (polona.pl) |
З дапамогай метрычных кніжак, якія ёсць на FamilySearch.org гэтую інфармацыю можна адшукаць. Прозвішча Яна ў запісе аб хросце напісана з памылкай - Крушэўскі. Магчыма гэта і было прычынай таго, што былі сумненні ў месцы яго нараджэння. Нарадзіўся ён у Солах. Яго бацькамі былі Марцін і Ганна (з Хацілоўскіх).
![]() |
| Спасылка на запіс |
Памылка ў прозвішчы пацвярджаецца тым, што ёсць іншыя запісы з яго бацькамі. Так, у 1851 годзе ў Данюшаўскім касцёле ахрысцілі яго брата Гіпаліта.
![]() |
| Спасылка на запіс |
![]() |
| Спасылка на запіс |
У рэвізіі за 1834 г. (спасылка на запіс) яго дзед Караль сын Бартламея ўзгадваецца ў вёсцы Данюшава, але адзначана, што ён туды перамясціўся з суседняй вёскі Заблоцце.
Трэба яшчэ звярнуць увагу на хросных бацькоў Яна. Гэта былі шляхцічы Тадэвуш Стэльніцкі і Канстанцыя Свенціцкая, што не зусім звычайна, так як яго бацькі былі сяляне. А сярод прысутных на хросце ўзгадваецца нават пробашч Сольскага касцёла кс. Пётр Жылінскі. Цікава, што пасля, на пачатку служэння Яна Курчэўскага ў Вільні Пётр Жылінскі якраз ўзначальваў Віленскую дыяцэзію.
![]() |
| Пётр Жылінскі (спасылка на артыкул у Вікіпедыі) |
Прычынай таго, што Ян нарадзіўся ў Солах, а не ў Данюшаве, адкуль быў яго бацькі, а таксама значнасць асоб прысутных на яго хросце была ў тым, што бацька Яна Марцін быў арганістам. Напэўна яго бацьку запрасілі ў нядаўна пабудаваны касцёл у Солах на працу. Аб тым, што Марцін быў арганістам вядома з яго характарыстыкі, якую яму выдалі ў Ашмянскім касцёле, дзе ён працаваў не менш чым 9 год.
![]() |
| З фондаў Бібліятэкі Врублеўскага Літоўскай акадэміі навук (elibrary.mab.lt) |
Тэкст характарыстыкі:
"Свидетельство
Дано сие от настоятеля Ошмянского
Р.К. приходского костела и декана органистому сего костела крестьянину
Свенцянского уезда Данюшевской волости Мартину Карловичу Курчевскому в том:
что, он Курчевский в продолжении девяти лет должность органиста исполнял
усердно и акуратно поведения был хорошего и вел себя чрез все время трезво и
честно. В чем подписом и с приложением казенной печати удостоверяю. Апреля 22
дня 1867 года г. Ошмяна.
И. д. Ошмянского настоятеля и декана викарный
Ошмянского костела Кс. Коссовский"
Улічваючы той факт, што бацька Яна быў арганістам, можна і невыпадкова, што ксёндз Курчэўскі пасля набыў для Данюшаўскага касцёла арган.
![]() |
| Арган Данюшаўскага касцёла. Фота з Argany.by |
І арган гэты не абы-які, а з капліцы Вострай брамы. Дзе, дарэчы, доўгі час пробашчам быў ужо ўзгаданы Пётр Жылінскі.
![]() |
| Арган капліцы Вострай брамы. Малюнак з "Віленскага альбома" (polona.pl) |
вторник, 12 сентября 2023 г.
Аптэчны склад на вуліцы Жалігоўскага
У артыкуле Сяргея Сергачова "Деревянная архитектура Ошмян и Гольшан (по материалам ошмянского БТИ конца 1940 - начала 1960-ых гг.)" ёсць фотаздымак і апісанне будынка, які адметны сваімі невялікімі памерамі.
![]() |
| Фота 1948 г. |
Тэкст з артыкула:
Знаходзіўся гэты будынак на вуліцы Савецкая (у 1920-30-ых гг. - Жалігоўскага) непадалёку ад магазіна "Пачастунак".
Таксама, дзякуючы відэа Арана Бароўскага, можна вызначыць чые крамы знаходзіліся ў гэтым будынку.
"...Торговая лавка
(Советская, 139) является небольшим квадратным в плане сооружением под
двускатной крышей. Уклон рельефа потребовал возведения каменного фундамента и
трехступенчатого крыльца перед входом. Высота фундамента позволила организовать
подвал, о чем свидетельствует окно в подвал справа от входа. Здание деревянное,
рублено из брусьев. Главный фасад обшит широкими досками: верхняя часть
горизонтально, нижняя – вертикально. Стена главного фасада практически
полностью занята дверью и большим окном со ставнями. Окно разделено на 8
крупных частей. Треугольный фронтон крыши имел небольшое окошко и украшен
резным декором ветровых досок. В целом архитектурное решение этого торгового
сооружения основано на противопоставлении главного фасада, насыщенного активными
деталями и резным декором с достаточно укрупненными элементами растительного
орнамента, простым формам небольшого объема здания..."
Убачыць гэты будынак можна яшчэ на адным здымке прыкладна канца 1940-ых гг., які быў апублікаваны на старонцы "Ашмянскага весніка" ў VK. Дзякуючы яму можна дакладна вызначыць месца, дзе знаходзілася гэтая гандлёвая лаўка.
![]() |
| Будынак справа |
![]() |
| Месца пазначана чырвоным |
![]() |
| Кадр з відэа 1930-ых гг. |
На гэтым кадры справа крыху бачны гэты будынак. Можна разгледзіць нават частку шыльды. На ёй напісана "APT...". Не складана здагадацца, што хутчэй усяго гэта быў аптэчны склад. З дапамогай адрасных кніг і гандлёвага рэестра можна даведацца, што быў гэта, напэўна, аптэчны склад Соры Матук (вул. Жалігоўскага, 3). Таксама па гэтым адрасе ўзгадваецца спажывецкая крама Рахель Мельцер.
| Запісы ў гандлёвым рэестры за 1928 г. |
![]() |
| Будынак у цэнтры. Бачна толькі крыху дзверы і аканіцу |
Пра ўладальніцу аптэчнай крамы Сору-Двэйру Матук яшчэ вядома, што нарадзілася яна 2 красавіка 1896 г. у Ашмянах у сям'і Файвуша і Хаі-Бэйлы. 9 сакавіка 1930 г. у Вільне яна выйшла замуж за Шэвеля Баркіна з мястэчка Дунілавічы. Станам на 1938 г. яны жылі па адрасе вуліца Жалігоўскага, 1.
Спасылка на яшчэ адзін будынак з артыкула С.Сергачова - Будынак пры ўваходзе на яўрэйскія могілкі.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)






.jpg)



.jpg)




