У сеціве ўжо даўно быў змешчаны фотаздымак часоў ІІ сусветнай вайны, які быў зроблены ў Ашмянах. На першым плане здымка бачны нямецкія грузавікі, якія стаяць на абочыне, а побач з імі вайскоўцы, магчыма сувязісты.
![]() |
| На здымку быў вадзяны знак з капірайтам KLUVIK ARCHIVES. Але ён быў выдалены з дапамогай dewatermark.ai, каб лепей разгледзіць фота |
Не адразу, але ўсё ж такі атрымалася вызначыць, што за месца на здымку. На заднім плане справа можна разгледізць уваход у будынак былога казначэйства.
| Былое казначэйства (зараз тут мэблевая крама). Паштоўка часоў І сусветнай вайны з кнігі Ўладзіміра Ліхадзедава "Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе" |
А ў цэнтры фотаздымка бачны бляшаны дах гаспадарчай пабудовы, якая захавалася да нашых гадоў.
Атрымліваецца на фотаздымку Конскі рынак.
На аэраздымку 1944 г. жоўтым колерам пазначана месца, адкуль быў зроблены фотаздымак.



