![]() |
Wileński Przegląd Prawniczy №2 01.02.1937 |
Раней на сайце ўжо публікавалася 3D рэканструкцыя гэтага будынка (гл. спасылку). Гэта была непрыкметная аднапавярховая драўляная хата. Але сам участак быў вялікага памера і займаў больш чым 1/4 гектара.
На аэраздымку 1944 г. бачна, што там знаходзілася два вялікіх будынка, некалькі невялікіх (напэўна гаспадарчых) пабудоў, а з боку сучаснай вуліцы Міцкевіча быў вялікі агарод. Насупраць гэтага дома знаходзіўся так званы "дом пані Пляўгавай" (гл. артыкул пра гэты дом) У савецкія часы на гэтым месцы быў пабудаваны Ўнівермаг.
Адэля-Катажына з Герберскіх Гедгаўд нарадзілася ў 1886 г. у сям'і Вітольда-Юліана Герберскага (4.05.1855, Ашмяны - 22.09.1900, Вільна) і Анэлі фон Кек. Вітольд памёр раней чым яго маці Францішка з Навасельскіх Герберская (1.07.1824, Ашмяны - 9.05.1904, Вільна), таму Адэля Гедгаўд атрымала гэты дом менавіта ад сваёй бабкі. Францішка Герберская была старшай дачкой у вялікай сям'і Францішка Навасельскага і Антаніны Акрэйц (усяго ў іх нарадзілася 10 дзяцей, палова з іх памерла ў маленстве), якія пазней валодалі маёнткам Сільвестрава каля Ашмянаў. У 1844 г. Францішка выйшла за Юліана Герберскага з Латыголі Данюшаўскай парафіі, а ў 1851 г. яна атрымала ад сваіх бацькоў у пасаг гэты дом, якім яна валодала больш за паўстагоддзе, а пасля больш за 30 гадоў ён налыжыў яе ўнучцы Адэле Гедгаўд.
![]() |
Санктпетербургские сенатские объявления по судебным, распорядительным, полицейским и казенным делам №50 от 21.06.1851 |
Адэля з Герберскіх Гедгаўд памерла у 1938 г. Некралог ёй быў змешчаны ў адной з віленскіх газет.
![]() |
Некралог з газеты Kurjer Wileński №24 25.01.1938 |