З 1865 у зборніках "Расійскі медыцынскі спісак" пачалі змяшчасць інфармацыю пра аптэкі, дзякуючы чаму можна даведацца каму належыла, хто арандаваў і хто кіраваў аптэкай у Ашмянах.
Будынак, у якім ужо больш за стагоддзе знаходзіцца аптэка |
1865-1887
Аптэка належыла Анышкевічу Герману Сцяпанавічу.
Акрамя таго, што ён быў правізарам, яшчэ вядома, што ён меў чын калежскага рэгістратара і ўваходзіў у склад ашмянскай гарадской думы першага склікання. Герман Сцяпанавіч трымаў аптэку ў Ашмянах з 1832 г. (спасылка на запіс у рэвізіі). Таксама ён узгадваецца ў дадатковай рэвізіі за 1837 г. (спасылка). А з рэвізіі за 1850 г. вядома, што яму належылі Асаны каля Крэва (спасылка).
Анышкевіч часта здаваў аптэку ў арэнду: Шулевічу (1865-67), Шрэйберу (1873), Вярблоўскаму (1874-77), Рубіновічу (1878), Сявруку (1879-81), Айзенштату Ілье Ўладзіміравічу (1882-87).
Жонкай Германа была Юзэфа з дому Гольцман (нар. каля 1824, памерла 10.08.1874 у Ашмянах). У запісе аб смерці Юзэфы адзначана, што ў яе была дачка Марыя.
У 1887 пазначана, што аптэка належыла спадчыннікам Анышкевіча, з чаго можна зрабіць вывад, што да гэтага года ён ужо памёр.
1888-1904
Аптэкай валодаў Тарулевіч Вікенцій Казіміравіч.
Літовец па паходжанні. Нарадзіўся ў 1847 або ў 1852, памёр 2 студзеня 1912.
Літовец па паходжанні. Нарадзіўся ў 1847 або ў 1852, памёр 2 студзеня 1912.
Аптэкарскую практыку распачаў з 1871.
Да Ашмянаў працяглы час кіраваў аптэкай ў Відзах, якая належыла спадчыннікам Кіпке.
У 1888 аптэку ў Тарулевіча арэндаваў Манчынскі Ўладзіслаў Фадзеевіч, таксама літовец, які да гэтага быў правізарам у Дзевянішках. Пасля Манчынскі да 1904 працаваў у сельскай аптэцы ў мястэчку Куранец.
Каля 1905 Тарулевіч набыў гомеапатычную аптэку ў Вільне па вуліцы Благавешчанская дом №7 (у Вільне было ўсяго 2 гомеапатычных аптэкі). Да Тарулевіча гэтай аптэкай каля 40 гадоў кіраваў Людвіг Зэйдлер. Пасля смерці Вікенція аптэка яшчэ некалькі гадоў належыла яго жонцы Анзэлме (кіраваў аптэкаў Здзіслаў Храсціцкі). Пасля аптэка перайшла да Адольфа Немянтоўскага.
Магіла Тарулевіча і яго жонкі на могілках Росы ў Вільні (падрабязней) |
1905-1916
Уладальнікамі аптэкі былі браты Хамічэўскія Вацлаў-Эдмунд і Ўладзімір Пятровічы.
Палякі па паходжанні.
Палякі па паходжанні.
З 1905 па 1908 уладальнікам аптэкі быў Вацлаў-Эдмунд, з 1909 па 1913 - Уладзімір. З 1914 Уладзімір узгадваецца ўжо як кіраўнік аптэкі, а яго брат Вацлаў-Эдмунд зноў пазначаны ўладальнікам.
Вацлаў-Эдмунд Хамічэўскі нарадзіўся каля 1876, памёр 15 верасня 1925. Распачаў аптэкарскую дзейнасць у 1901.
Да набыцця ашмянскай аптэкі ён кіраваў аптэкарскім аддзяленнем у прадмесці Сніпішкі (дом №1) горада Вільні, якое належыла спадчыннікам Мікутовіча (арандаваў Банькоўскі).
У 1909-1916 Вацлаў-Эдмунд арандаваў аптэку Казіміра Стэфаноўскага ў Вільне (вул. Вялікая Пагулянка дом №19). Адметна, што дом, дзе месцілася аптэка, належыў Браніславу Вітольдавічу Хандзыньскаму, які паходзіў з Ашмяншчыны. Хутчэй усяго, у гэтай аптэцы Вацлаў працаваў да самай смерці.
Паведамленне аб смерці Вацлава Хамічэўскага (Dziennik Wileński 1925 r. №212) |
Аптэка Вацлава Хамічэўскага ў Вільне, 1923 (спасылка) |
Уладзімір Хамічэўскі нарадзіўся у 1877. Навучаўся у Маскве, аптэкарскую практыку распачаў з 1906.
Да Ашмянаў ён кіраваў аптэкай удавы Станіслава Фейертага ў мястэчку Глыбокае.
Цікава, што Ўладзімір Хамічэўскі быў прадстаўніком Ашмяншчыны на Сойме Сярэдняй Літвы ў 1922.
Уладзімір Хамічэўскі валодаў ашмянскай аптэкай ажно да 1939.
Да Ашмянаў ён кіраваў аптэкай удавы Станіслава Фейертага ў мястэчку Глыбокае.
Цікава, што Ўладзімір Хамічэўскі быў прадстаўніком Ашмяншчыны на Сойме Сярэдняй Літвы ў 1922.
Уладзімір Хамічэўскі валодаў ашмянскай аптэкай ажно да 1939.
Яшчэ, напэўна, у іх быў брат Андрэй (нар. у 1879), які таксама быў правізарам. Ён распачаў практыку ў 1907, навучаўся ў Маскве. У 1909-1911 ён пазначаны як кіраўнік аптэкі Людвіга Бішафа ў Бранску, з 1912 ён уладальнік аптэкі ў Туле, а з 1916 яму належыла аптэка ў Нявіннамыску Кубанскай губерні. У міжваенны перыяд ён быў фармацэўтам у Брэсце, а пасля ў Варшаве.
Комментариев нет:
Отправить комментарий