На сайце igrek.amzp.pl ёсць буйнамаштабная карта Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі 1939 года з Ашмянамі. Па ёй, можна даведацца, якімі былі межы горада ў пачатку ХХ ст., так як яна з'яўляецца копіяй паўверставой карты 1903 года.
На карце лічбамі адзначаны некаторыя аб'екты, на якія хацелася бы звярнуць увагу:
1) Касцёл Святога Міхала Арханёла. Будаўніцтва якога, на момант стварэння карты, яшчэ было не скончана.
2) Васкрэсенская царква.
3) Сінагога. Хутчэй усяго гэта сінагога, якая захавалася да нашых дзён. Але, так як ёсць розныя звесткі пра год яе пабудовы, магчыма гэта і папярэдні храм, які месціўся на тым самым месцы.
4) Царква Богаяўлення Гасподняга (не захавалася).
5) Былы францішканскі касцёл.
6) Капліца на каталіцкіх могілках.
7) Турэмная каплічка. Пабудавана ў 1892 г. на прыватныя ахвяраванні.
8) Каплічка на праваслаўных могілках. Дакладных звестак пра яе няма, можа яе і не было.
9) Яўрэйскія могілкі. У паўночнай частцы пазначаны будынак пры ўваходзе на могілкі, пра які ўзгадавалася ў адным з пастоў.
10) Паштова-тэлеграфная кантора. Як бачна з карты, знаходзілася яна на вуліцы Гальшанская. Каля 1912 года на вуліцы Жупранскай быў пабудаваны новы вялікі будынак пошты і тэлеграфа.
11) Гарадскі млын. Пазней на яго месцы пабудавана ГЭС.
12) Млын Міхала Купрэля ў Францішканах (Старой Ашмяне).
13) Гарадскі сад. Сёння тут таксама знаходзіцца гарадскі парк.
14) Вінакурня Стругача. Доўгія гады з'яўлялася самай вялікай фабрыкай у горадзе.
15) Сядзіба Стругача ў Панавелішках. Побач пазначана яшчэ і нейкая невядомая вінакурня.
16) Бойня. З'явілася якраз каля 1903 года. Зараз гэта найбуйнейшая ашмянскае прадпрыемства - мясакамбінат.
17) Вінны склад. Пабудаваны ў 1890-ых гг. Пасля ператвораны ў адзяленне турмы.
18) Казлінкі. Магчыма гэта быў касцёльны фальварак. На некаторых іншых картах Казлінкі пазначаны ў іншым месцы (там дзе на гэтай карце знаходзіцца ф. Маргоўка).
19) Будынак Стругачэй. Цяпер гэта аўташкола.
20) Казначэйства. Зараз у гэтым будынку мэблявая крама.
Таксама на карце пазначана шмат гарбарняў.
Фрагмент карты |

Комментариев нет:
Отправить комментарий