пятница, 30 марта 2018 г.

Фотамайстэрні Ашмянаў

Першыя звесткі пра фотамайстра ў Ашмянах можна знайсці ў зборніках "Вся Россия" за 1900,  1902 і 1912 гг. У той час фотаздымак можна было зрабіць у Цюлкевіча Антона Гаўрылавіча.

Пра яшчэ аднаго з першых ашмянскіх фатографаў вядома з артыкула Віктара Шукеловіча "Знойдзена адна з найстарэйшых вядомых фатаграфій, якія былі зроблены ў Ашмянах" апублікаванаму ў газеце "Ашмянскі веснік". У артыкуле ёсць здымак з пячаткай "Фотографія В.А.Францысона г. Ошмяны".
Фотаздымак з артыкула Віктара Шукеловіча
Уладзімір Адамавіч Францысон, дарэчы, быў загадчыкамі ашмянскага віннага склада.

Інфармацыю аб ашмянскіх фотамайстэрнях у міжваенны час можна адшукаць у Адрасных кніжках (Fotograficzne zakłady: Amasowicz L., Żeligowskiego – Szugol I.).

Дзе знаходзілася фотамайстэрня Л. Амасовіча (па іншых звестках З. Амасовіч) вядома дакладна, дзякуючы фотаздымку з кнігі Oshmana Memorial Book, 1969 г. Адрас гэтага будынка - вул. Жалігоўскага, 30.
Будынак гэты, хоць і ў перабудаваным выглядзе, але захаваўся да нашых часоў.
Фотаздымак з пячаткай майстэрні Амасовіча:
з osh.by
Фотамайстэрня Ізака Шугаля знаходзілася на вуліцы Пілсудскага 29, што вядома з подпіса да вось гэтага фотаздымка ашмянскага павятовага агранома Вітольда Перапечкі:
Пячатка фотамайстэрні Ізака Шугаля
Магчыма, адрас Пілсудскага 29 меў дом, дзе зараз знаходзіцца кафэ "Стары горад", або нейкі з суседніх будынкаў:
Магчымае месца фотамайстэрні Шугаля (фотаздымак 2011г.)

2 комментария:

Анонимный комментирует...

Świetny tekst :)
Drobna ciekawostka:
Izaak Szugol (moim zdaniem podane nazwisko Szugo wynika z błędnego odczytania pieczątki - może ostatnia litera się niewyraźnie odcisnęła) w roku 1928 używał pieczątki o treści: ZAKŁAD FOTOGRAFICZNY SZUGAL IZAK OSZMIANA, ul. Piłsuudskiego 29 (tak w oryginale - dwa razy litera u !!)

Pawel комментирует...

Dziękuję