Аўгуст-Вільгельм Іванавіч Рэнард на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў быў гарадавым урачом Ашмянаў.
Нарадзіўся каля 1808 г., лютэранін па веравызнанні, напэўна немец па паходжанні. Магчыма яго бацькам быў аптэкар Іван Рэнард, а маці звалі Рэгіна таксама Рэнард. Здагадка аб бацьках зроблена на аснове запісу аб шлюбу нейкай Стэфаніі Рэнард (спасылка).
З кнігі "Stan nauk lekarskich za czasów Akademii Medyko-Chirurgicznej Wileńskiej, bibliograficzne przedstawiony" |
Адукацыю атрымаў у Вільне. Лекарам стаў у 1833 г. Адразу быў вайсковым урачом.
З "Памятных кніжак" вядома, што гарадавым урачом Ашмянаў Рэнард стаў не пазней 1845 г., і знаходзіўся на гэтай пасадзе да канца свайго жыцця (1878 г.). Але з невялікім перарывам, у 1863-66 гг. гарадавым урачом быў Адольф Вікенцьевіч Шарскі.
Даслужыўся да калежскага саветніка (чын VI класа). Тут трэба дадаць, што з усіх чыноўнікаў якія служылі ў Ашмянах, на год смерці Рэнарда, вышэйшага чына ніхто не меў. Толькі ашмянскі ўездны спраўнік Андрэй-Ігнацій Андрэевіч Спонці таксама быў калежскіх саветнікам. Яшчэ Рэнард быў узнагароджаны медалью ў памяць аб вайне 1853-56 гг.
Дзякуючы плану цэнтра Ашмянаў 1866г., таксама вядома дзе месціўся дом Рэнардаў. Яму належыў вялікі пляц і ўчастак паміж вуліцамі Барунскай і Жупранскай. Бачна, што на гэтым месцы знаходзіўся будынак, які быў знесены ў 2010-ых гг. У міжваенны час у гэтым доме жыў мастак Вінцэнт Мешкуць.
Жонка Аўгуста - Іоанна (дзявоцкае прозвішча таксама Рэнард). Меў двух сыноў: Уладзіслава і Альгерда. Напэўна, у яго быў брат Вітольд-Аўгуст, які памёр ва ўзросце 26 гадоў у 1860 г. у Вільне (спасылка: старонка 188).
Пра Альгерда-Зыгмунда Рэнарда можна дадаць, што нарадзіўся ён 17 сакавіка 1849 г. у Ашмянах. Ахрышчаны быў праз 10 дзён пасля нараджэння, хроснымі бацькамі былі Франц Закржэўскі (сакратар ашмянскай дваранскай апекі) і Анастасія Мендоза (жонка ашмянскага гараднічага графа Аляксандра Мендозы дэ Батэлла). У 1870 г. скончыў 1-ю Віленскую гімназію, пасля навучаўся ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Адукацыю атрымаў у 1876 г. У 1925 г. ён уздагданы як лекар у Брушніцы (Віленска-Троцкі павет). Яго жонкай была Ванда-Францішка Раманоўская. Вядома пра двух іх дзяцей: Станіслаў (нар. 1881; старонка 209) і Сафія-Казіміра (нар. 1883; старонка 15).
Запіс аб хросту Альгерда Рэнарда |
Запіс аб смерці Аўгуста Рэнарда |
Комментариев нет:
Отправить комментарий