среда, 7 января 2015 г.

Пячатка ашмянскага касцёла

На сайце бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы ёсць шмат рукапісаў у лічбавым фармаце. У адным з іх можна знайсці выгляд пячаткі ашмянскага касцёла Міхала Арханёла. Дакумент 1873 года. Таксама там ёсць пячатка касцёла ў Мураванай Ашмяне.
ПЕЧАТЬ ОШМЯНСКАГО Р.К. КОСТЕЛА
ПЕЧ. МУРОВАНООШМЯНСКОВСКАГО Р,К, КОСТЕЛА
На пячатцы - Св. Міхал Арханёл з мячом і шалямі ў руках. Можна таксама выказаць здагадку, што на гербе Ашмянаў 1792 г. (ён жа і сучасны) рука с шалямі ўзята менавіта як элемент Міхала Арханёла. Шалі - гэта знак таго, што на Страшным Судзе Міхал Арханёл будзе ўзважваць благія і добрыя учынкі кожнага чалавека.

Комментариев нет: