пятница, 11 октября 2013 г.

Галоўная сінагога Ашмянаў

У Ашмянах толькі 2 аб'екта знаходзяцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адзін з іх - будынак былой сінагогі.


Дакладны час пабудовы сінагогі не вядомы, часцей у апошнія гады сустракаецца - 1912 год. Але раней больш папулярным быў - канец XIX ст.

Храм узведзены у стылі классіцызму. Фасады аздоблены цагляным гзымсам пад дахам пабудовы. Прамавугольны аб'ём цэнтральнага памяшкання (рытуальнай залы), перакрыты трохступенчатым дахам чатырохсхільнай формы. Як і ў іншых сінагогах Беларусі, адлюстравана ўвасабленне стылізаванага і пераасэнсаванага вобразу жылля, каўчэга. З-за значных памераў і канструкцыйных патрэб дах мае ступенчатую будову (абумоўлена двух'яруснай будовай кроквеннай сістэмы). Такія дахі былі шырока вядомы ў замках, палацах, цэрквах і касцёлах.
Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення:  пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паўарачныя завяршэнні праёмаў.
Ашмянскага сінагога дастаткова добра захавала свой першапачатковы інтэр'ер (які можна паглядзець вось тут). Выкарыстоўваецца для патрэб райспажыўтаварыства.

На плане Ашмянаў 1898 г. у цэнтры горада адназана дзве каменныя сінагогі. Паводле ўспамінаў жыхароў Ашмянаў, у 1920-30-я гг. у горадзе налічвалася 3 (2 невялікія) сінагогі. У 1941-1942 гг. у сінагозе і на прылягаючых да яе вуліцах размяшчалася яўрэйскае гета.

Сінагога на старых здымках:
1950 г.
Малюнак сінагогі, 1963 г., А.А. Наліваеў
Сучасны выгляд сінагогі: