Показаны сообщения с ярлыком Каталіцкія могілкі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Каталіцкія могілкі. Показать все сообщения

вторник, 9 апреля 2024 г.

Магіла сястры Антонія Эдварда Адынца

Недалёка ад ашмянскай каталіцкай капліцы ёсць стары помнік. Металічны крыж, як і на многіх іншых магілах, не захаваўся. Тэкст на камне складана прачытаць, але галоўнае разабраць можна. Тут пахавана Анеля з Адынцоў Аганоўская.

Памерла яна 12 лістапада 1846 г. ва ўзросце 35 гадоў ад ліхаманкі у Мажэйкаве.

Яе мужам быў адстаўны капітан Людвік Аганоўскі з фальварка Равы. Шлюб яны ўзялі ў гальшанскім касцёле 23 мая 1836 г. Бацькамі яе былі Адынец Тадэвуш і Тэрэза з Гнатоўскіх. Атрымліваецца, гэта малодшая сястра вядомага паэта і перакладчыка Антонія Эдварда Адынца (1804-1885).
Людвік і Анеля жылі ў Лэйлубке, тут у іх нарадзілася 5 дзяцей: Людвіка-Марыя (1837-1839), Антаніна (1839), Альфонс (1841), Уладзіслаў-Пётр (1842) і Мячыслаў-Раман (1844).

Пасля смерці Анелі Людвік ажаніўся 2 мая 1848 г. у крэўскім касцёле з Вікторыяй Міхалоўскай, якая ў Мажэйкаве нарадзіла яму яшчэ трох дзяцей: Юзэфу-Валерыю (1849), Антонія-Апалінарыя (1850-1855) і Баляслава-Марціна (1852).

суббота, 6 апреля 2024 г.

Акрэйц

На ашмянскіх каталіцкіх могілках захаваўся помнік Даніэля Акрэйца. Памёр ён ва ўзросце 73 гады 31 мая 1877 г. у Ашмянах ад рака страўніка. Быў ён адстаўным капітанам корпуса ляснічых (корпус быў сфарміраваны ў 1839 г.).

Магіла Акрэйца
Яго жонкай была Мальвіна з Качаноўскіх, якая значна перажыла свайго мужа, яна яшчэ ўзгадваецца ў спісе парафіян ашмянскага касцёла 1909 г., на той момант ёй было каля 80 гадоў. Шлюб яны узялі ў ашмянскім касцёле 15 кветня 1851. Даніэлю было 45 гадоў, а Мальвіне усяго 18. Бацькамі Даніэля былі Юзаф і Барбара з Яроцкіх, а Мальвіны - Діонізій і Ганна з Печараў.
Запіс аб смерці Акрэйца
Пасля сябе Даніэль заставіў трох сыноў: Валерыяна, Аляксандра і Казіміра і трох дачок: Станіславу, Стэфанію і Ядвігу. Малодшыя з іх - Казімір (нар. 1859), Стэфанія (р.1860) і Ядвіга (р.1862) былі ахрышчаны ў ашмянскіх касцёле. Валерыян і Ядвіга (удава па Шаблоўскаму) ёсць ў спісе парафіян ашмянскага касцёла 1909 г. У розных крыніцах узгадваецца Аляксандр Акрэйц, які меў жонку Аляксандру Гарасімовіч. Напэўна, гэта быў сын Даніэля. У Аляксандра быў сын Мячыслаў, які стаў ксяндзом (спасылка).

З Ашмянамі таксама быў звязаны лёс сястры Даніэля Юзэфы, якая выйшла замуж за Вінцэнта Бернацкага. А іх сын Юзаф, адзначыўся тым, што быў агентам трэцяга аддзялення і актыўна даносіў на ашмянцаў у 1860-ых гг. Яшчэ адна сястра Даніэля Антаніна мела мужа Францішка Навасельскага, ім належыў маёнтак Сільвестрава каля Ашмянаў.

пятница, 14 апреля 2023 г.

Ксёндз Казімір Сайкоўскі. Паходжанне

У гэтым артыкуле разгледжана некалькі фактаў з біяграфіі ксяндза Казіміра Сайкоўскага, які быў пробашчам ашмянскага касцёла больш за 30 гадоў (1870-1901).

Подпіс кс. Сайкоўскага
На ашмянскіх каталіцкіх могілках ёсць магіла Сайкоўскага. Помнік захаваўся ў добрым стане, але, на жаль, страчаны медальён з выявай ксяндза.
Інфармацыя з помніка: кс. Казімір Сайкоўскі (ашмянскі дэкан) памёр 21 лістапада 1901, меў 64 гады. Значыць нарадзіўся ён каля 1837 г.
Побач з ім пахавана Марыя Сайкоўскага, якая памерла 21 верасня 1897 г., мела 86 гадоў (нарадзілася каля 1811 года). Гэта, як зразумела з яе ўзросту, напэўна, маці Казіміра.
Як звалі бацьку Казіміра, можна даведацца з "Памятнай кніжкі Віленскай губерніі за 1899 год". Ва ўсіх астатніх кніжках імя па бацьку ў ксяндзоў звычайна не пазнчалася, і толькі ў гэтай адмечана, што Казімір быў Георгіевіч. Значыць бацьку яго звалі Георгій (Юрый/Ежы).
Урывак з Памятнай кніжкі за 1899
На сайце geneteka.genealodzy.pl індэксаваны запіс аб нараджэнні нейкага Казіміра Сайкоўскага, які якраз нарадзіўся ў 1837 г. і меў бацькоў Ежы і Марыю (Марыяну). Усё як у вышейзгаданых звестках, таму з вялікай верагоднасцю гэты запіс можна аднесці да ашмянскага дэкана. Нарадзіўся ён 1 мая 1837 г. у Вільні, меў двайное імя - Казімір-Каетан. Бацькі - дваране Сайкоўскія Ежы і Марыяна (Шостак). Ахрышчаны ў касцёле Св. Яна 9 чэрвеня 1837 г.. Хросныя бацькі: Мікалай Маліноўскі (пракуратар мапы? Радзівілаўскай) і Марыя Гуттава (з Рэферув); асістэнты: Эмануэль Глюксберг (сакратар пракуратарскі) і Ганна Маліноўская (з Гуттаў).
Хросны бацька Казіміра Сайкоўскага - Мікалай Маліноўскі (1799-1865). Гэта вядомы гісторык і археограф. Яго жонка Ганна (асыстэнка на хросце) была дачкой знакамітага віленскага фармацэўта Ежы Гутта (1769-1836). Хросная маці - Марыяна-Марыя-Габрыеля Рэфероўска (1810-1846) была жонкай Аляксандра Гутта (брата Ганны Маліноўскай). Асыстэнт Генрык Эмануэль Глюксберг (1802-1870) - вядомы кнігагандлёвец.
Мікалай Маліноўскі
Таксама індэксаваны запіс шлюбу бацькоў Казіміра Сайкоўскага. 29 чэрвеня 1836 г. у віленскім касцёле Св. Яна ўступілі ў шлюб дваране Ежы Сайкоўскі (41 год, сын Ежы С. і Ганны Скараход) і Марыяна Шымакувна (23 гады, дачка Казіміра Ш. і Кацярыны Дабравольскай). Сведкі: Аўгустын Клуцэвіч, Тамаш Шчуроўскі, Юстын Нарвойш, Адам Зенкевіч.
Атрымліваецца, Марыяна нарадзілася каля 1813, што блізка да гадоў з надмагільнага помніка (каля 1811).

среда, 22 марта 2023 г.

Фелікс Сабалеўскі. Некралог

Паведамленне аб смерці ашмянскага ўрача Фелікса Сабалеўскага ў газеце "Kurjer Warszawski" №80 ад 8 кветня 1862 г. (спасылка).

"У павятовым горадзе Ашмяна 3-га сакавіка памёр святой памяці Фелікс Сабалеўскі доктар медыцыны і хірургіі, надворны саветнік, студэнт былога Віленскага універсітэта, улюбёнец тагачаснага прафесара Анджэя Снядэцкага. Ён быў ашмянскім павятовым доктарам на працягу 29 гадоў. Усё сваё жыццё ён прысвяціў на карысць чалавецтва, заваяваў сэрца кожнага, усе яго шкадуюць. І бедны клас людзей Ашмяны і ваколіц аплаквае яго смерць, з болем успамінаючы, як ён, не аднойчы ўначы, выкліканы да хворага, без усякай прыкрасці, не зважаючы на карысць, спяшаўся аказаць медыцынскую дапамогу. А лепшым доказам таго, як любілі яго людзі, было тое, што калі мінулай вясной здароўе доктара Сабалеўскага пачало пагаршацца, грамадзяне, якія сабраліся на выбары павятовага маршалка ў Ашмяне, склаліся значнай сумай грошай, атрымалі дазвол ад урачэбнай улады і пашпарт ад Урада, і неадкладна адправілі яго на замежныя мінеральныя воды, дзе святой памяці Сабалеўскі правёў усё лета, а ўвосень вярнуўся да сям’і. На жаль! Толькі на выгляд здавалася, што здароўе яго палепшылася, але сiлы вiдавочна пачалi пакiдаць яго, усё больш узмацнялiся болi ў грудзях, з якiмі нічога не атрымалася зрабіць за усю мінулую суровую зiму. Ён памёр, пакінуўшы мілую памяць пра сябе для тых, хто ведаў яго, ён быў найлепшым мужам і бацькам, быў таварыскім і добрым. Яго заўчасная смерць пакідае ў няўцешным горы яго шаноўную жонку і дзвюх дачок. – К."

Дапаўненне да некралога:
Запіс аб смерці Фелікса Сабалеўскага
З запісу аб смерці таксама можна даведацца, што Феліксу было 56 гадоў, пасля сябе пакінуў удавой  Елену з Казакевічаў і дзвюх дачок Алімпію і Стэфанію. Пра Алімпію вядома, што яна нарадзілася ў 1836, яе мужа быў, напэўна, Ігнацы Жараўскі. Другая дачка Стэфанія-Эдуарда нарадзілася ў 1841, выйшла за Зыгмунта Марціноўскага. У Фелікса і Елены яшчэ было некалькі памерлых дзяцей: Эмілія-Паўліна (нар. 1838), Уладзіслава (нар. 1839), Напалеон-Ян (нар. 1843) і Ядзвіга-Габрыеля (нар. 1846). Жонка Фелікса Елена памерла ў 1865, пахавана ў Ашмянах. А з Памятных кніжак вядома як звалі бацьку Фелікса - Мацей.

Магіла Фелікса і яго жонкі знаходзіцца недалёка ад увахода на могілкі, побач ад магілы Аўгуста Рэнарда (спасылка).

вторник, 20 декабря 2022 г.

Вінцэнт Славецкі

Вінцэнт Славецкі - адзін з першых літографаў Літвы. Паходзіў ён з ашмянскай мяшчанскай сям'і.
Вінцэнт Славецкі. Аўтапартрэт (limis.lt)
У артыкуле  Ўладзіміра Іванавіча Рынкевіча "Літографы Віленскай мастацкай школы" (2004) пра Славецкага ўзгадваецца наступнае:
"Найбольш актыўнае засваенне новай графічнай тэхнікі ва універсітеце выпадае на 1820-1826 гг., калі друкаром і кіраўніком літаграфічнай майстэрні становіцца Вінцэнт Славецкі (1794-1844), ураджэнец Ашмянскага павета, вучань Ю. Саўндэрса. Яшчэ студэнтам ён набыў вопыт працы прасаўшчыка ва ўніверсітэцкай гравёрнай майстэрні. У 1817-1820 гг. як стыпендыят універсітэта ён не без поспеху ўдасканальваў сваё майстэрства ў гравіраванні па сталі і камяні ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля вяртання ў Вільню за два гады ён прафесійна абсталяваў літаграфічную майстэрню і наладзіў вытворчасчь друкаванай прадукцыі на патрэбу універсітэта. Добра валодаючы малюнкам і разнастайнымі графічнымі тэхнікамі, ён сам рысаваў, рэзаў і друкаваў станковыя творы (партрэт прафесара універсітэта Э.Снядецкага, 1822; партрэт пісьменніка С.Трэмбецкага, 1822, партрэт князя Віталда; “Падарожжа ў Егіпет”), таксама ілюстрацыі да кніг (A.MaczuskiO pryjaźniach i przyaciołach” (Wilno, 1817), J.StrumiłłyOgrody północne” (Wilno, 1820)). У апошнія гады жыцця (з 1836) з-за пагаршэння зроку Славецкі прыпыніў занятак графікай, служыў настаўнікам малявання і каліграфіі ў Дынябурскай гімназіі (зараз г. Даўгаўпілс, Латвія)".

Некалькі літаграфій Вінцэнта Славецкага, якія можна адшукаць у інтэрнэце:
Партрэт паэта Станіслава Трамбецкага (polona.pl)
Партрэт Вітаўта (limis.lt)

Алегарычная кампазіцыя (polona.pl)
Віньетка часопіса "Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej z wiadomościami ku wydoskonaleniu jej służącemi" (polona.pl)

Віньетка часопіса "Dzieje dobroczynności krajowej i zagranicznej z wiadomościami ku wydoskonaleniu jej służącemi" (polona.pl)
Вокладка да кнігі O pryjaźniach i przyaciołach”, Анджэй Мачускі, Вільня, 1817 (limis.lt)
Некалькі ілюстрацый Славецкага з кнігі Юзафа Струмілы Ogrody północne”, Вільня, 1820 (polona.pl):
У розных крыніцах пазначана, што Вінцэнт быў з Ашмянскага павета, але дзякуючы рэвізіям і метрычным кніжкам можна дакладна вызначыць месца яго паходжання - гэта горад Ашмяны.
Рэвізія 1795
Славецкія даўні ашмянскі род, яны яшчэ ўзгадваюцца ў інвентары за 1668 г. Бацька Вінцэнта Францішак с. Ежы Славецкі быў возны. Маці - Вікторыя з дому Кубіловіч. Яны пакінулі пасля сябе трох сыноў: Юзафа, Вінцэнта і Міхала. Міхал памёр у 1831 г. у 23 гады, улічваючы год смерці і малады ўзрост, напэўна яго забілі падчас задушэння паўстання ("ашмянская разня"). А Юзаф ажаніўся с Кацярынай Валчацкай і меў шмат дзяцей і ўнукаў, яго нашчадкі і сёння жывуць у ваколіцах Ашмянаў.

У рэвізіі за 1834 Вінцэнт сын Францішка Славецкі ўзгадваецца як ганаровы грамадзянін г. Вільні, ён жыў на вуліцы Партовой у доме Вульфа Якубсона, таксама адзначана, што ён займаецца жывапісам і быў ён халасты.
Подпіс Славецкага з рэвізіі 1834
На ашмянскіх могілках захавалася магіла бацькоў Вінцэнта. Надпіс на крыжы: "TU LEƵA, Rodice FRANCISZEK SŁAWECKI. lenerał, w.p.o. miał lat 70. umarł 1824; WIKTORYA lat 50. um. 1827; syn Wincenty Postawił."
У надпісе ёсць недакладнасці: 
1) маці Вінцэнта Вікторыя Славецкая насамрэч памерла 19 студзеня 1828. У метрычнай кніжцы пазначана, што ёй было 55 гадоў. А калі верыць рэвізіям, то яе ўзрост быў 58 гадоў.
2) з бацькам Вінцэнта Францішкам Славецкім больш пытанняў. З рэвізій вядома, што ён нарадзіўся каля 1765. Ёсць запіс аб смерці нейкага Францішка Славецкага 11.11.1821 у Ашмянах. У гэтым запісе пазначана, што ён быў селянін ("працавіты") і яму было 85 гадоў, але насамрэч ён быў мешчанін і меў каля 56 гадоў. Але пра іншых Славецкіх з Ашмянаў невядома, таму мне здаецца, што запіс за 1821 адносіцца да бацькі Вінцэнта, толькі там перавелічанны ўзрост памералага. А ў рэвізіі за 1816 адзначана, што Францішак Славецкі памёр у 1813. Але хутчэй усяго гэты запіс памылковы, магчыма Францішак удзельнічаў у вайне 1812 г. на баку Францыі і пасля хаваўся ад уладаў і родныя запісалі яго памерлым.

Крыж на магіле бацькоў Славецкага
Памёр Вінцэнт сын Францішка Славецкі 30 жніўня 1872 г. у Ашмянах. У запісе аб смерці аднзначана, што Вінцэнт быў халасты, меў чын калежскага сакратара (Х клас) і некалі з'яўляўся настаўнікам малявання Дынабургскай школы. Пазначана, што яму было 90 гадоў і памёр ён ад старасці, але насамрэч яму было каля 78 гадоў (перабольшванне ўзроста ў метрычных кніжках сустракаецца часта). Пахаваны праз 3 дня на ашмянскіх парафіяльных могілках.
Запіс аб смерці і пахаванні Вінцэнта Славецкага
Магіла Вінцэнта знаходзіцца каля яго бацькоў. Усе надпісы складана прачытаць. Крыж, магчыма, не першапачатковы.
Магіла Вінцэнта Славецкага
За наводку на Славецкага дзякуй Алене Жастковай

воскресенье, 7 апреля 2019 г.

Ян Тарчэўскі. Некралог

Магіла Яна Тарчэўскага на ашмянскіх каталіцкіх могілках..
Магіла Тарчэўскага знаходзіцца непадалёку ад каплічкі
Надпіс на крыжы - Jan Tarczewski 1880-1929 Pokój jego duszy (заўвага - насамрэч ён нарадзіўся ў 1881)
Некралог, які быў апублікваны ў віленскай газеце "Народ" №3 1929 г.


29-га сакавіка сёлета памёр Ян Тарчэўскі з Асінаўкі пад Ашмяной. Памёр яшчэ ў маладым веку, маючы толькі 46 год; захварэў двойчы на запаленьне лёгкіх, просьле чаго схапілі пасьпешныя сухоты і за некалькі дзён згас у бальніцы ў Ашмяне.
Нябошчык Ян Тарчэўскі належа да першых беларускіх адраджэнцаў; ад 1905 году ён стаяў на варце беларускіх гонеў як заўсёды сьвядомы рабачай у беларускім руху. Як сьвядомага Беларуса й дзеяча знаў Я. Тарчэўскага ўвесь Ашмянскі павет разам із утвораным нядаўна паветам Валожынскім; але знала яго й шыршае беларускае грамадзянства. З асобных мамэнтаў працы Я. Тарчэўскага ўспомнім некалькі нядаўніх. Гэтак асабліва карыснай была ягоная праца беларуская ў Ашмяне ў 1920 г., калі там былі бальшавікі і калі некаторыя іншыя Беларусы ад іх прымушаны былі хавацца; знаходзілі яны схоў і ў самога Я. Тарчэўскага. У тым-жа 1920 і 21 годдзе Я. Тарчэўскі загадуе Беларускай Кнігарняй у Ашмяне (была ля Жупранскай вул.), закладзенай Я. Станкевічам. У яго тады ў Кнігарні знаходзіла гасьцінны прыпынак беларускае вучыцелства цяперашніх Ашмянскага, Валожынскага і часткава Маладэчанскага павету. Вучыцелства гэтае прыяжджала ў розных справах да школьнага інспэктара, паміж іншым такжа па свой запрацаваны грош, каторы школьны інспэктар ня выплачаваў акуратна і наагул нягодна адносіўся да беларускага вучыцелства, як і да беларускіх школаў. У гэтым-жа часе ён ёсьць сябром Беларускай Народнай Партыі, папярэдніцы, цяперашняй Беларускай Сялянскай Партыі. У 1928 і 1929 г.г. ён падзьдзержуе Беларускі Гаспадарскі Зьвяз у Ашмяне, будучы ягоным сябром, і Беларускую Кнігарню ў Ашмяне, закладзенаю Зьвязам у 1928 г.
Нябошчык Я. Тарчэўскі быў чуткі на людзкое гора, патрэбы, рад быў кожнаму памагчы ў бядзе.
Сьмерць Я. Тарчэўскага – гэта вялікая шкода для беларускай справы ў Ашмянскім павеце. Няма дзіва, што за дамавінай ягонай (хавалі 2 красавіка) ішла цэлая працэсыя ягоных сяброў, прыяцелеў і знаёмых. Ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу быў паложаны на магілу Я. Тарчэўскага вялікі вянок з надпісам “Сябру-Патрыёту Яну Тарчэўскаму ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу”. Надпіс на крыжы так сама зроблены пабеларуску. Пахавалі Я. Тарчэўскага на ашмянскім могільніку. Просьле жалобных песьнеў над сьвежай магілай былі сказаны прамовы. Грам. Міхал Галяс сказаў прамову ад Беларускага Гаспадарскага Зьвязу; ён падчыркнуў у сваёў прамове працу Я. Тарчэўскага як беларускага грамадзяніна, прыяцеля й суседа. Пасол др. Я. Станкевіч сказаў гэт’каю прамову:
“Паважаныя сябры й грамадзяне! мы спраўляем сягодня жалобнаю ўрачыстасьць: пахавалі дарагога чалавека дарагога ня толькі нам, але таксама ўсяму нашаму беларускаму Народу, усёй нашай Бацькаўшчыне Беларусі. Каго-ж запраўды мы пахавалі? У Евангельлі кажацца што няма лепшай любасьці, як тая, калі чалавек душу свю аддасьць за бліжніх сваіх. “Душу свю” – гэта значыцца жыцьцё сваё аддасьць за бліжніх сваіх. Бліжнімі нашымі ўсе людзі, але бліжшымі бліжнімі ёсьць наш народ. Дык жэ нябошчык Ян Тарчэўскі быў тым чалавекам, каторы жыцьцё сваё пасьвяціў на працу дзеля свайго Народу ўпорна й безупынку на працягу блізка 30-ёх год. І трэба адцеміць, што праца гэтая была ня ў тыя часы, калі наш народ быў магутны й слаўны, калі аб ім ведаў і лічыўся зь ім увесь сьвет, але тады, калі гэты народ ўпаў, быў пакрыўджаны й паняволены, калі дурань і нягоднік зьдзекаваўся на гэтым народам, калі навет сам народ пачаў чурацца й стыдацца самога сябе. У тым, што ён працаваў для свайго народу у найцяжшаю часіну для гэтага народу, вялікшая заслуга сьв. памяці Яна Тарчэўскага.
Любоў бліжняга павінна выражацца ў добрых учынках на карысьць нашых бліжніх, а працуючы для свайго народу, мы гэтым самым працуем для ўсяе людзкасьці, тым балей, што пакрыўджаны й паняволены народ найбалей патрабуе працы ё любові для сябе. Дык пасьвяціўшы сябе свайму народу, нябожчык гэтым самым споўніў Божы загад любові бліжняга і гэта яму бяссумлеву залічыцца такжа на тым сьвеце.
За гэтаю любоў і працу наш народ памяць аб нябожчыку вячне захавае ў сэрцы сваім”.
Просьле пахову Беларускі Гаспадарскі Зьвяз арганізаваў жалобнаю акадэмію ў залі Народнага Тэатру ў Ашмяне.
На Акадэміі сказаў харошаю прамову, пранікнутаю гарачым пачуцьцём грам. Міхал Галяс, а др. Я. Станкевіч прачытаў рэфэрат на тэму:
“Гісторыя народу, для каторага пасьвяціў жыцьцё сьв. п. Ян Тарчэўскі”. Канчаючы навейшай парой гісторыі Беларусі, рэферэнт адзначыў учасьце ў Беларускім Адраджэньню вялікіх сыноў Ашмяншчыны (Пр. Багушевіч) і закончыў ізноў успамінам аб дзейнасьці беларускай Я. Тарчэўскага. “Нябожчык Я. Тарчэўскі – сказаў рэферэнт – не змарнаваў вялікага скарбу любасьці свайго народу, скарбу ўложанага прыродай у душу кожнага чалавека, але гэты скарб разьвіў і ўдасканаліў. За гэта яму належыцца вялікая ўдзячнасьць. За гэта яму належыцца вялікая ўдзячнасьць ад цяпер і потым будучых”.
Народу на акадэміі была паўнюсенкая заля.


Таксама пасмертны ўспамін быў напісаны ў газеце "Беларуская крыніца" №20 1929 г.

Paśmiertny ŭspamin ab Janu Tarčeŭskim.
Jan Tarčeŭski, wiedamy ŭsiamu biełaruskamu hramadzianstwu Zachodniaj Biełarusi jak dziejny Biełarus, pamior 29.III. s. h. Niaboščyk, jak b. stały žychar zaśc. Asinaŭki kala Ašmiany, za žyćcia swajho prajawiŭ dziejnaść najbolš u Ašmianskim pawiecie.
Jak stary pracaŭnik na biełaruskaj niwie jašče z časoŭ našaniŭskaj pary, niaboščyk Tarčeŭski znaŭ adno-Biełaruś i da hetaha praz usio žyćcio swajo jmknuŭsia. Majučy zdarowy biełaruski rozym, nia lubiŭ i ŭwažaŭ za škodnuju prajawu padzieł biełaruskaha adradženskaha ruchu na partyi, nie chacieŭ farmalna naležać da niwodnaje biełaruskaje palityčnaje partyi i adnosiŭsia da ich na hetulki prychilna, na kolki danaja partyja stajała na hryncie orjentacyi – Biełaruś, Budučy sapraŭdnym biełaryskim patryjotam, staraŭsia zaŭsiody abjednywać jak biełaruskija palityčnyja arhanizacyi, tak i paasobnyja adzinki, nie bajučysia publična skazać praŭdy ŭ wočy i najbližešamu nawat asabistamu pryjacielu, kali bačyŭ škodnaść jahonaj dziejnaści dla sprawy biełaruskaj Ab hetaj pierawazie pačućcia patryjatyzmu nad suwiaziaj asabistaj prjaźni ŭ Jana Tarčeŭskaha, mocna świedčyć Jaho adkryty list, źmieščany ŭ „Biłaruskaj Krynicy” №22/1928 h., nastupnaha źmiestu –

Adkryty list Janku Stankiewiču.
Dziela Wašaj nietaktoŭnaści ŭ wybarnaj akcyi ahułam i ŭ sprawie Wyb. Kamitetu ŭ asobnaści, - hetym zdymaju swoj podpis z zajawy Wami zredahawanaj ab prychilnaści da Wašaj wybarnaj akcyi.
Prymicje słowy pašany
Ašmiana 22.II.28 (–) Janka Tarčeŭski.

Jak bačym, Jan Tarčeŭski, nie zwažajučy na toje, što Janka Stankiewič byŭ jahonym asabistym pryjacielam, ubačyŭšy nietaktoŭnaść apošniaha, aŭterytetu swajho jamu admowiŭ i nia daŭ.
Jan Tarčeŭski byŭ šyroka znany nasielnictwu Ašmianskaha i susiedzkich pawietaŭ jak čaławiek dobraj dušy i biełaruski dziajač. Na pachowiny niaboščyka Jana Tarčeŭskaha byłu zyšoŭšysia i zjechaŭšysia šmat sialan z akaličnych wiosak i z samaj Ašmiany.
Jan Tarčeŭski pamior pražyŭšy tolki 46 hadoŭ i pachawany na Ašmianskim mahilniku. Na mahile pastaŭleny kryž z nadpisam pabiełarusku. Pamiać ab niabščyku ŭ biełaruskim narodzie astaniecca na doŭchija časy.
y.

пятница, 5 апреля 2019 г.

Ашмянскія мяшчане. Валканоўскія

-- 1/х Юзеф
------------------------------------------------------------------
2/1 Игнатий (р.~1784, ум.1.01.1870, Михалкони, брак 23.01.1810, Лейлубка, жена – Анна Синикевич)
свид.: Михаил Павловский, Андрей Александрович
------------------------------------------------------------------
3/2 Томаш (бургомистр, р.6(16).11.1813, Ошмяны, ум.13.01.1904, Михалкони, 1-я жена – Юзефа Горид р.~1821, ум.10.04.1853, Михалкони, 2-я жена – Антонина Круликовская)
к/р: Тадеуш Горский и Анна Будай
------------------------------------------------------------------
4/3 Юлия (р.12(22).09.1840, Михалкони, ум.7.04.1841, Михалкони)
к/р: Онуфрий Комар и Катерина Буйницкая; Антон Подгайский и Виктория Горид
5/3 Викентий (р.10(12).01.1842, Михалкони)
к/р: Онуфрий Комар и Юстина Комар (жена Казимира); Казимир Комар и Агата Горид (жена Яна)
6/3 Эмилия (р.7(9).01.1844, Михалкони)
к/р: Франциск Гродковский и Пульхерия Флядржинская; Андрей Соболевский и Виктория Горид
7/3 Ян (р.24(29).06.1846, Михалкони)
к/р: Андрей Соболевский и Юстина Горид (жена Юзефа); Юзеф Буткевич и Бенигна Завадская (жена Игнатий), Игнатий Завадский Анна Пашель (жена Антона)
8/3 Каролина (р.30.06(1.07).1848, Михалкони)
к/р: Франциск Гродковский и Антонина Матусевич (жена Юзефа)
9/3 Аполония (р.9(21).01.1851 Михалкони)
к/р: Юзеф Янушкевич и Екатерина Подгайская (жена Яна)
10/3 Адам (р.10(11).04.1853, Михалкони, жена – Барбара Хеймер-Адамкович ум.23.12.1933)
к/р: Ян Горвич и Екатерина Подгайская
11/3 Рафаил-Ян (р.23(30).10.1855, Ошмяны, ум.7.11.1855, Ошмяны)
к/р: Фелициан Томашевич и Кунегунда Соболевская
12/3 Юзеф-Томаш-Болеслав (р.17(25).03.1858, Михалкони)
к/р: Болеслав Гринцевич и Антонина Розвадовская; Франциск Соболевский и Анеля Буйницкая, Викентий Круликовский и Марианна Ходорович
13/3 Антонина-Тереса (р.15.10(1.11).1859, Ошмяны)
к/р: Станислав Розвадовский и Кристина Дмитриевская (вд.)
14/3 Юзефа-Стефания (р.18(24).03.1862, Ошмяны)
к/р: Франциск Соболевский и Анеля Стрибуць
15/3 Гертруда-Елена (р.17.03(3.04).1865, Михалкони)
к/р: Витольд Круликовский и Эмилия Буйницкая
16/3 Михаил (р.1(17).09.1867, Михалкони)
к/р: Павел Пашкевич и Эмилия Буйницкая
17/3 Стефан-Фульгенций (р.23.02(14.04).1870, Михалкони, ум.23.09.1875, Михалкони)
к/р: Казимир-Игнатий Новицкий и Агафья Локуциевская (жена Яна); Адольф Круликовский и Эмилия Соболевская (дев.)
18/3 Бронислава-Текля (р.23.09.1873(11.02.1874), Ожалеи)
к/р: Юзеф Буйницкий и Людвика Локуциевская (жена Яна)
19/3 Станислава-Екатерина (р.30.04(17.06).1876, Михалкони, ум.19.06.1876, Михалкони)
к/р: Болеслав Гринцевич и Викентий Скворчинская (жена Фердинанда); Якуб Кохановский и Екатерина Данишевская (дев.)
Магіла Барбары Валканоўскай

воскресенье, 12 августа 2018 г.

Ашмянскія мяшчане. Высоцкія

"Ашмянскія мяшчане" - гэта серыя пастоў, якая будзе прысвечана генеалогіі найбольш значных мяшчанскіх каталіцкіх сем'яў. Інфармацыя збіралася з метрычных кніжак ашмянскага касцёла, якія можна паглядзець на сайце FamilySearch.org. Каб пазбегнуць вялікай колькасці памылак пры перакладзе імёнаў, генеалагічная інфармацыя будзе падавацца на рускай мове.

Пачынаецца серыя з дзвюх сем'яў Высоцкіх. Хутчэй усяго яны не былі роднымі, але яны парадніліся праз шлюб Марыаны і Юзэфа Высоцкіх.

Каб зразумець наколькі значнымі і ўплывовымі былі Высоцкія, дастаткова прывесці той факт, што два прадстаўнікі гэтага роду ўзначальвалі ашмянскае самакіраванне амаль усю 2-ю палову ХІХ ст. Ілья Высоцкі быў бургамістрам Ашмянаў (у 40-60-ых гг.), а яго сын Адам быў кіраўніком ашмянскага гарадскога самакіравання больш за 30 год (1871-1903). 
Вядома, што Высоцкія мелі дом на Жупранскім завулку і таксама ім належыў фальварак Альхоўка каля Ашмянаў. Яшчэ Адам Высоцкі валодаў гарбарняй.

-- 1/х Антон (ум. до 1859, жена – Кристина Лашинская р.~1769, ум.24.11.1859 от старости, Ошмяны)
-------------------------------------------------------------------
2/1 Кристина-Барбара (р.13(14).10.1809, Ошмяны)
к/р: Симон Василевский и Катерина Мядюльская
3/1 Марьяна (р.25(27).08.1811, Ошмяны, ?муж – Иосиф Высоцкий)
к/р: Викентий Сидорович и Анеля Шиманская
4/1 Анеля (р.9(11).08.1814, Ошмяны, ум.14.12.1827, Ошмяны)
к/р: Адам Бартошевич и Анна Гергинова
5/1 Ева (р.14(22).02.1817, Ошмяны)
к/р: Казимир Чекановский и Анна Ивашкова
6/1 Илья-Матвей (р.6(9).03.1819, Ошмяны, ум.2.02.1883, брак 15.11.1842, Ошмяны, жена – Анеля Масальская р.1823, ум.1901. Родители жены – Франц М. и Катерина Голенбевская)
к/р: Томаш Лашинский и Марьяна Сидорович?
свид.: Михаил Чекановский, Иосиф Андрулкевич, Михаил Ходорович, Томаш Леневич
-------------------------------------------------------------------
7/6 Антон (р.20(20).11.1843, Ошмяны, ум.3.01.1844, Ошмяны)
к/р: Михаил Ходорович и Магдалена Уссова
8/6 Адам (р.23(26).05.1845, Ошмяны, жена – Марьяна Чекановская р.1848. Родители жены – Михаил Ч. и Элеонора Мицкевич)
к/р: Валерий Малиновский и граф. Анастасия Мендоза
*учился в Свентянской гимназии
9/6 Катерина (р.19(30).11.1847, Ошмяны, брак 2.03.1869, Ошмяны, муж – Иван Яцкевич р.1843. Родители мужа – Франц Я. и Марьяна Церашкевич)
к/р: Михаил Чекановский и Анеля Ходорович (жена Андрея); Иосиф Буткевич и Каролина Церашкевич (жена Андрея), Викентий Окушко и Каролина Буткевич (жена Юрия), Викентий Лашинский и Матрона? Квятковская (жена Николая)
свид.: Павел Яцкевич, Адольф Гурский, Иван Стишевский, Адам Высоцкий, Иван Ивашкевич
10/6 Иосиф (р.10(17).03.1850, Ошмяны, ум.14.11.1850, Ошмяны)
к/р: Станислав Разводовский и Антонина Ходорович (жена Михаила)
11/6 Анна (р.15(16).02.1852, Ошмяны, брак 13.11.1879, Ошмяны, муж – Иосиф Пашкевич р. ~1847. Родители мужа – Юрий П. и Розалия Буткевич)
к/р: Франц Игнатович и Марьяна Сидорович (жена Станислава)
свид.: Адам Высоцкий, Иван Яцкевич, Леонард Андриевский
12/6 Франтишка (р.28.09(9.10).1854, Ошмяны, брак 12.02.1878, Ошмяны, муж – Иосиф Мацкойць р.1853. Родители мужа – Франц М. и Богумила Шпиглинская)
к/р: Антон Куницкий и Марьяна Игнатович
свид.: Михаил Чекановский, Болеслав Гринцевич, Адам Высоцкий, Леопольд Андриевский, Викентий Высоцкий, Андрей Андреевский, Иван Стельман
13/6 Каролина (р.18.04(19.05).1857, Ошмяны, брак 27.01.1880, Ожалеи-Ошмяны, муж – Марцеллий Пашкевич р.1839. Родители мужа – Семен П. и Агата Кроликовская)
к/р: Андрей Каминский и Изабела Савицкая; Михаил Ходорович и Франтишка Лашинская
свид.: Адам Высоцкий, Фома Волкановский, Валерий Круликовский
-------------------------------------------------------------------
14/8 Мария-Юзефа (р.8(10).03.1877, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Эмилия Радванская (дворянка, жена Иосифа)
15/8 Чеслав (р.19(19).04.1879, Ошмяны)
к/р: Михаил Чекановский и Анеля Высоцкая
16/8 Феликс (р.30(31).05.1880, Ошмяны)
к/р: Леонард Волчаский (городской врач) и Эмилия Радванская (дворянка)
17/8 Ядвига (р.15(20).09.1881, Ошмяны, муж – Игнатий Хашковский (ошм. гор. судья))
к/р: Илья Высоцкий и Юлиана Волчаская (жена Казимира отст.полковника.)
18/8 Петр (р.6(7).07.1884, Ошмяны)
к/р: Адам-Петр Жебровский (надв.сов., бывш. бухгалтер ошм. казначейства) и Эмилия Гаврилкевич (жена Казимира)
*врач в Ошмянах (диплом получил в 1913), арестован в 1944, как социально-опасный элемент.
Возможно имел сына Адама (выпускник ошмянской гимназии, тоже был врачем).
19/8 Чеслава (р.~1887)

Помнік з магілы Ільі і Анэлі Высоцкіх

-- 1/х Иосиф (р.~1805, ум.12.05.1850, Ошмяны, жена – Марьяна Высоцкая)
-------------------------------------------------------------------
2/1 Яков (р.18(24).07.1832, Ошмяны)
к/р: Осип Пашкевич и Розалия Голенбевская
3/1 Викентий (р.4(13).02.1834, Ошмяны, брак 5.05.1859, Ошмяны, жена – Анна Данишевская р.1835. Родители жены – Франц Д. и Анеля Кубилович)
к/р: Томаш Лашинский и София Володкевич; Антон Андриевский и Катерина Данишевская
свид.: Томаш Волкановский, Антон Винцкевич, Михаил Ходорович, Андрей Андриевский
4/1 Виктория (р.1(8).11.1836, Ошмяны)
к/р: Матвей Стефанский и Дорота Адкачинова; Яков Томялойть и Схоластика Пашкевич
5/1 Каетана (р.2(13).08.1839, Ошмяны, ум.13.03.1841, Ошмяны)
к/р: Томаш Лашинский и Дорота Адкачинова; Яков Данишевский и Анеля Шиманская
6/1 Доминик (р.31.06(2.07).1842, Ошмяны)
к/р: Яков Буткевич и Анеля Шиманская; Антон Лашинский и Анна Анксова?
7/1 Казимир (р.7(8).03.1851, Ошмяны)
к/р: Томаш Локуциевский и Розалия Лашинская (жена Антона)
-------------------------------------------------------------------
8/3 Антон (р.23(23).02.1860, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Антонина Ходорович; Андрей Андриевский и Розалия Андриевская
9/3 Иосиф (р.31.05(10.06).1862, Ошмяны, ум.20.07.1862, Ошмяны)
к/р: Илья Высоцкий и Констанция Андриевская
10/3 Ян (р.11(17).06.1863, Ошмяны)
к/р: Викентий Окушко и Анеля Высоцкая
11/3 Яков (р.1(7).05.1867, Ошмяны, ум.23.08.1930)
к/р: Георгий Мястовский и Антонина Савицкая (жена Юстина)
12/3 Барбара (р.4(7).12.1869, Ошмяны)
к/р: Адам Высоцкий и Марьяна Волк (жена Арсения); Иван Яцкевич и Паулина Мястовская