четверг, 26 декабря 2013 г.

Уселюбскі касцёл 3D

Гэты артыкул не зусім па тэме блога. Проста я зрабіў 3D мадэль уселюбскага касцёла і не ведаў дзе яе змясціць. Магчыма каго-небудзь зацікавіць.

Уселюбскі касцёл магчыма самы стары захаваўшыся да нашых дзён каталіцкі храм на тэррыторыі Беларусі.
Дарэчы, архітэктура уселюбскага касцёла магчыма мела агульныя рысы з гатычным храмам, рэшткі якога захаваліся ў Ашмянах.
Мадэль зроблена на падставе схемы з кнігі Габрусь "Саборы помняць усё":

понедельник, 23 декабря 2013 г.

Корчмы Ашмянаў

У блоге ўжо быў артыкул аб адной ашмянскай карчме - "Віленскай".

1) Яшчэ адна з самых вядомых  корчм горада - так званая "напалеонаўская", якая знаходзілася на месцы срыжавання сучасных вуліц Савецкай (раней Жупранская, Пілсудскага) і Піянерскай (Янкоўскага). У архітэктурным плане яна вельмі падобна на "Віленскую". Па адной з легенд, у гэтай карчме ненадоўга спыняўся Напалеон падчас адступлення яго войск, таму яе часам і называюць "напалеонаўская".
Малюнак з кнігі "Гісторыя Беларусі. 3 том, 2007.
Цікава, што гэта карчма была дастаткова папулярнай сярод даваенных фатографаў:
У 1967 г. на месцы карчмы паставілі помнік барацьбітам за савецкую ўладу (на ўшанаванне памяці 40 чалавек, якія загінулі 1939-47 гг.):
Скульптурная кампазіцыя: воін і партызанка
2) У кніге Янкоўскага Powiat Oszmiański, ч.1 узгадваецца старосцінская карчма. Яна знаходзілася на вуглу Рыначнай плошчы, на месцы, дзе пачынаюцца Барунская і Першамайская (Казначэйская) вуліцы. Назва карчмы сведчыць, што доўгі час яна належыла ашмянскім старостам. Потым, як бачна з плана, нейкі час належыла яўрею Гурвічу. У канцы XIX ст. карчма развалілася.

"Nietylko Oszmianie, ale, ba, całemu powiatowi imponowała karczma starościńska osiadła od wiek wieków na tem mniej więcej miejscu, gdzie dziś stoi murowany dom Abelowicza, tj. u rynku samego, opodal nowej cerkwi, wzniesionej na fundamentach byłego Dominikańskiego kościoła. Kiedy lat temu około trzydziestu rozwalać ją przyszło, ledwie radę sobie z tem dano, tak olbrzymiemi były brusy drzewa, tak mocnemi żelaznych sztab związania..."
месца дзе была карчма
3) У кніге Сергачова С.А. "Белорусское народное зодчество" узгадваецца яшчэ адна ашмянская карчма, якая знаходзілася на вул. Камсамольскай (Папярэчнай) д. 5. Яна была пабудавана па прынцыпу вяночнкага двара: шынок і пакоі для пастаяльцаў аддзяляліся ад жылля карчмара, кухні і кладовак скразным праездам са стайняй.

Фота з кнігі Сергачова:
Месцараспалажэнне корчмаў на спадарожнікавым здымку:
1 -"Віленская"; 2 - "Напалеонаўская"; 3 - "Старосцінская"; 4 - карчма на Папярэчнай вуліцы
Вось яшчэ здымак адной невядомай карчмы ў Ашмянах (а магчыма гэта адна з вышэй узгаданых корчмаў):

суббота, 21 декабря 2013 г.

Міхайлоўшчына (фота)

Царква Св. Ільі-прарока (1876 г.)
Бровар (1907 г.)
Фота 2012 г.

четверг, 5 декабря 2013 г.

Граўжышкі (фота)

Званіца былога касцёла

Сучасны касцёл
Алея і брукаванка
Усе фотаздымкі жніўня 2013 г., акрамя апоншняга - жнівень 2012 г.

среда, 4 декабря 2013 г.

Барунскі касцёл (фота)

Фота 2011 і 2012 гг.

суббота, 23 ноября 2013 г.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Інфармацыя станам на 2009 г.
18 аб'ектаў у Ашмянскім раёне занесена ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Аб'екты адносяць да катэгорый: 0, 1, 2, 3 (чым меньш лічба, тым большая значнасць каштоўнасці). У Ашмянскім раёне няма толькі каштоўнасцей 1 катэгорыі.


На жаль, я не знайшоў месцазнаходжанне вёскі Курганы. Магчыма тут маюцца на ўвазе Курганы, якія знаходзяцца ў Літве каля самай мяжы.

Аб'ект
Час стварэння
Месцазнаходжанне
Катэгорыя
1
Гарадзішча перыяду жалезнага веку
III-IV ст. н. э.
в. Шчапановічы
3
2
Гарадзішча перыяду сярэднявечча
XII-XIV ст., XV-XVIII ст.
в. Гальшаны, 1,5 км на ўсход ад вёскі
3
3
Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча
XII-XIV ст.
в. Клявіца, 0,5 км на поўнач ад вёскі, 5 км на паўночны захад ад вёскі, 0,2 км на поўдзень ад курганнага могільніка
3
4
Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча
XIV-XVI ст.
в. Дукелі
3
5
Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча
XIV-XVI ст.
в. Жодаўка
3
6
Былая сінагога
XIX ст.
г. Ашмяны
3
7
Руіны былога замка Сапегаў з фрагментамі абарончых збудаванняў
XVI-XVII ст., пачатак XVIII-XX ст.
в. Гальшаны
2
8
Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай
XVI-XVIII ст., пач. XIX ст.
в. Гальшаны, на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай
2
9
Капліца з драўлянай скульптурай
XVIII ст.
в. Гальшаны
2
10
Каменны могільнік 
XVI-XVIII ст.
в. Курганы, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі
3
11
Касцёл Дзевы Марыі: галоўны і два бакавыя алтары
Другая пал. XVIII ст.
в. Мураваная Ашмянка
2
12
Петрапаўлаўскі касцёл: арнаментальны роспіс інтэр'ера
Другая пал. XIX ст.
в. Жупраны
2
13
Ансамбль былога манастыря базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі, дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера царквы: тры алтары, амбон, жылы корпус, капліца
Другая пал. XVIII ст.
в. Баруны
2
14
Тэрыторыя, дзе размяшчаўся Георгіеўскі касцёл
Пач. XIX ст.
в. Граўжышкі, у межах агароджы былога касцёла
3
15
Помнік на магіле Анджэя Снядэцкага
1839 г.
в. Гароднікі
2
16
Магіла Ф.Багушэвіча
1900 г.
в. Жупраны
3
17
Брацкая магіла
1944 г.
г. Ашмяны, вул. Савецкая, у парку
3
18
Геадэзічная дуга Струве:
XIX ст.

0
пункт "Лойцы"
0,6 км на паўднёвы захад ад в. Лойці
пункт "Тупішкі"
0,6 км на паўднёвы захад ад в. Цюпішкі
пункт "Дэйбісі"
0,5 км на паўночны ўсход ад в. Дэбесі

У блоге ўжо былі артыкулы пра некаторыя аб'екты з гэтага спіска:

четверг, 21 ноября 2013 г.

Карта Ашмянскага павета (ВКЛ, Рэч Паспалітая)

Афіцыйнае ўтварэнне Ашмянскага павету адбылося па адміністрацыйна-тэрытарыальнай рэформе 1565-66 гг. Павет уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.
У 1791 г. з Ашмянскага вылучылі Завілейскі павет (цэнтр - Паставы).
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) да Ашмянскага далучылі ўсходнюю частку Менскага павета.
З 1795 г. павет у складзе Расійскай імперыі.
Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003.

Пра абшары вобласці з цэнтрам у Ашмянах да 1565 г. можна даведацца ў кнізе "Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі" (артыкул Алега Дзярновіча "Абашары Ашмянскага павета перад рэформай 1565-1566 гг.: Фарміраванне тэрыторыі і адміністарцыйнае значэнне").

воскресенье, 17 ноября 2013 г.

Марцін Тэадор Аскерка

Marcin Teodor Oskierka
Марцін Аскерка - адзіны за ўсю гісторыю кашталян ашмянскі.

Пасада ашмянскага кашталяна была намінавана на Гарадзенскім сейме 1793 г. дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ.  Марцін Аскерка, як павятовы марашалак ашмянскі, атрымаў прывілей на гэту пасаду 26 кастрычніка 1793 г., але ужо ў канцы таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай ашмянская кашталянія была скасавана. Ашмянскі кашталян захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.

Нарадзіўся каля 1720 г. у сям'і навагародскага кашталяна Аскеркі Антоні (1670?-1734) і яго другой жонкі Ганны з роду Грабоўскіх (1692?-?). Герб Аскеркаў - Мурдэліо. Таксама Марцін Тэадор меў двух зводных братоў: Гервазі Людвік і Рафал Алаізі.

Дэбютаваў у палітычным жыцці як пасол мазырскі на сейм 1738 г. Пасля смерці свайго цесця пісара літоўскага Юзэфа Бжастоўскага атрымаў у пасаг у 1746(7) г. мядзельскае староства ў ашмянскім павете. Але па іншым звесткам гэта староства утварылася толькі у 1766 г. Яму таксама належылі Кабыльнік (сёння Нарач) і шмат іншых вёсак каля яго.

Працяглы час з'яўляўся маршалкам ашмянскім (прыкладна 1765-86, 1793 гг.). Кавалер ордэна Св. Станіслава. 

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі (імя невядома) меў дачку (таксама імя невядома), якая пазней выйшла замуж за апошняга ашмянскага старосту Тадэвуша Коцела. Пазней ажаніўся з Тэрэзай Бжастоўскай (1730?-?), стрыечны брат якой Міхал Бжастоўскі быў перадапошнім старостам ашмянскім. Ад Тэрэзы меў 9 дзяцей: Юзеф (п. 1777), Антоні, Ігнацы, Маріанна (жонка Каетана Козелла), Хелена (жонка Тадэвуша Пузыны) Фларэнцыя, Мехтыльда, Мацільда, Леанарда, Фрэміота Францішка.

Памёр у 1796 г.

понедельник, 21 октября 2013 г.

Карта Ашмянскага павета (Расійская імперыя)

Ашмянскі павет у такіх межах праіснаваў з 1795 па 1920 гг.
Знаходзіўся ў складзе:
  • Віленская губерня (1795-97 гг., 1840-1920 гг.)
  • Літоўская губерня (1797-1801 гг.)
  • Літоўска-Віленская губерня (1801-40 гг.)
Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003. Аўтар арыгінальнай карты В.Л. Насевіч.

пятница, 18 октября 2013 г.

Карта Ашмянскага раёна

Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003.

понедельник, 14 октября 2013 г.

"Віленская" карчма

Назва карчмы "Віленская" умоўнае, у артыкуле яна так названа, бо знаходзілася на вул. Віленская.

Ацыфраваная аўтарам схема карчмы (аснова ўзятая з артыкула "Заезжая корчма в Беларуси", 2005, Сергачоў С.А.):


Тэкст з артыкула А.М.Кулагіна (Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. 1986):
Карчма на вул. Чырвонаармейская, 25. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з дрэва. Складаецца з П-падобнага ў плане будынка карчмы і прамавугольнай у плане гаспадарчай пабудовы, якія ўтвараюць унутраны заезны двор. Будынак карчмы - аднапавярховы, на бутавым фундаменце, накрыты паўвальмавым дахам. Сцены звонку ашаляваны, расчлянёны вертыкальнымі сцяжкамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі аконнымі праёмамі з ліштвамі і аканіцамі. Памяшканні перакрыты плоскай дашчанай столлю на бельках. Быў падзелены на 2 часткі (пасля планіроўка зменена). У інтэр'еры захаваліся грубкі, абліцаваныя арнаментаванай кафляй. Карчма - помнік традыцыйнай грамадзянскай пабудовы, у архітэктуры якой выкарастаны прыёмы народнага драўлянага дойлідства.

Таксама ёсць версія, што карчма была пабудавана ў 1903 г. ("Памяць. Ашмянскі раён"). Але трэба заўважыць, што наконт гэтай карчмы магчымы памылкі, так як яе часам блытаюць з яшчэ адной ашмянскай карчмой т.зв. "напалеонаўскай", якая знаходзілася на скрыжвані сучасных вуліц Савецкая і Піянерская (цяпер там брацкая магіла з помнікам).

Карчма на фотаздымках :
Фота з РусАрх
Фота з globus.tut.by
Карчма на паштоўцы 1916 г. (трэці будынак з левага боку):
Доўгі час выкарыстоўвалася як жылы дом (жылі 2 сям'і). Знесена прыкладна ў 2011 г.
Пазней з'явіцца артыкул пра іншыя корчмы горада.