понедельник, 21 октября 2013 г.

Карта Ашмянскага павета (Расійская імперыя)

Ашмянскі павет у такіх межах праіснаваў з 1795 па 1920 гг.
Знаходзіўся ў складзе:
  • Віленская губерня (1795-97 гг., 1840-1920 гг.)
  • Літоўская губерня (1797-1801 гг.)
  • Літоўска-Віленская губерня (1801-40 гг.)
Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003. Аўтар арыгінальнай карты В.Л. Насевіч.

пятница, 18 октября 2013 г.

Карта Ашмянскага раёна

Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003.

понедельник, 14 октября 2013 г.

"Віленская" карчма

Назва карчмы "Віленская" умоўнае, у артыкуле яна так названа, бо знаходзілася на вул. Віленская.

Ацыфраваная аўтарам схема карчмы (аснова ўзятая з артыкула "Заезжая корчма в Беларуси", 2005, Сергачоў С.А.):


Тэкст з артыкула А.М.Кулагіна (Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. 1986):
Карчма на вул. Чырвонаармейская, 25. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з дрэва. Складаецца з П-падобнага ў плане будынка карчмы і прамавугольнай у плане гаспадарчай пабудовы, якія ўтвараюць унутраны заезны двор. Будынак карчмы - аднапавярховы, на бутавым фундаменце, накрыты паўвальмавым дахам. Сцены звонку ашаляваны, расчлянёны вертыкальнымі сцяжкамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі аконнымі праёмамі з ліштвамі і аканіцамі. Памяшканні перакрыты плоскай дашчанай столлю на бельках. Быў падзелены на 2 часткі (пасля планіроўка зменена). У інтэр'еры захаваліся грубкі, абліцаваныя арнаментаванай кафляй. Карчма - помнік традыцыйнай грамадзянскай пабудовы, у архітэктуры якой выкарастаны прыёмы народнага драўлянага дойлідства.

Таксама ёсць версія, што карчма была пабудавана ў 1903 г. ("Памяць. Ашмянскі раён"). Але трэба заўважыць, што наконт гэтай карчмы магчымы памылкі, так як яе часам блытаюць з яшчэ адной ашмянскай карчмой т.зв. "напалеонаўскай", якая знаходзілася на скрыжвані сучасных вуліц Савецкая і Піянерская (цяпер там брацкая магіла з помнікам).

Карчма на фотаздымках :
Фота з РусАрх
Фота з globus.tut.by
Карчма на паштоўцы 1916 г. (трэці будынак з левага боку):
Доўгі час выкарыстоўвалася як жылы дом (жылі 2 сям'і). Знесена прыкладна ў 2011 г.
Пазней з'явіцца артыкул пра іншыя корчмы горада.

пятница, 11 октября 2013 г.

Галоўная сінагога Ашмянаў

У Ашмянах толькі 2 аб'екта знаходзяцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адзін з іх - будынак былой сінагогі.


Дакладны час пабудовы сінагогі не вядомы, часцей у апошнія гады сустракаецца - 1912 год. Але раней больш папулярным быў - канец XIX ст.

Храм узведзены у стылі классіцызму. Фасады аздоблены цагляным гзымсам пад дахам пабудовы. Прамавугольны аб'ём цэнтральнага памяшкання (рытуальнай залы), перакрыты трохступенчатым дахам чатырохсхільнай формы. Як і ў іншых сінагогах Беларусі, адлюстравана ўвасабленне стылізаванага і пераасэнсаванага вобразу жылля, каўчэга. З-за значных памераў і канструкцыйных патрэб дах мае ступенчатую будову (абумоўлена двух'яруснай будовай кроквеннай сістэмы). Такія дахі былі шырока вядомы ў замках, палацах, цэрквах і касцёлах.
Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення:  пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паўарачныя завяршэнні праёмаў.
Ашмянскага сінагога дастаткова добра захавала свой першапачатковы інтэр'ер (які можна паглядзець вось тут). Выкарыстоўваецца для патрэб райспажыўтаварыства.

На плане Ашмянаў 1898 г. у цэнтры горада адназана дзве каменныя сінагогі. Паводле ўспамінаў жыхароў Ашмянаў, у 1920-30-я гг. у горадзе налічвалася 3 (2 невялікія) сінагогі. У 1941-1942 гг. у сінагозе і на прылягаючых да яе вуліцах размяшчалася яўрэйскае гета.

Сінагога на старых здымках:
1950 г.
Малюнак сінагогі, 1963 г., А.А. Наліваеў
Сучасны выгляд сінагогі:

среда, 2 октября 2013 г.

Гароднікі

Капліца Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль
Пабудавана ў 1864 г. з дрэва. З'яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Н. Орды 1876 г.
Адрэстаўрыравана ў 1990 г.
Помнік народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з 3-граннай апсідай, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны 4-граннай вежачкай. Ашалямаваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр'еры над уваходам - хоры.


Магіла Андрэя Снядэцкага
Андрэй Снядэцкі - знакаміты хімік, урач, філосаф і асветнік.
Надмагілле з белага мармуру пастаўлены ў 1839 г. па заказу сына. Адноўлены ў 2013 г. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Недалёка ад вёскі за 1 км у паўночна-усходнім напрамку, знаходзіцца Вялікі камень, які магчыма з'яўляецца самым вялікім валуном на тэррыторыі Ашмянскага раёна.

У кніге Янкоўскага "Powiat Oszmiański" узгадваецца, што на месцы сённяшняй вёскі ў старажытнасці знаходзіўся славянскі горад (паводле Хадакоўскага). Аб чым і сведчыць тапонім Гароднікі.

Тэкст з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003