Недалёка ад ашмянскай каталіцкай капліцы ёсць стары помнік. Металічны крыж, як і на многіх іншых магілах, не захаваўся. Тэкст на камне складана прачытаць, але галоўнае разабраць можна. Тут пахавана Анеля з Адынцоў Аганоўская.
Памерла яна 12 лістапада 1846 г. ва ўзросце 35 гадоў ад ліхаманкі у Мажэйкаве.
Яе мужам быў адстаўны капітан Людвік Аганоўскі з фальварка Равы. Шлюб яны ўзялі ў гальшанскім касцёле 23 мая 1836 г. Бацькамі яе былі Адынец Тадэвуш і Тэрэза з Гнатоўскіх. Атрымліваецца, гэта малодшая сястра вядомага паэта і перакладчыка Антонія Эдварда Адынца (1804-1885).
Людвік і Анеля жылі ў Лэйлубке, тут у іх нарадзілася 5 дзяцей: Людвіка-Марыя (1837-1839), Антаніна (1839), Альфонс (1841), Уладзіслаў-Пётр (1842) і Мячыслаў-Раман (1844).
Пасля смерці Анелі Людвік ажаніўся 2 мая 1848 г. у крэўскім касцёле з Вікторыяй Міхалоўскай, якая ў Мажэйкаве нарадзіла яму яшчэ трох дзяцей: Юзэфу-Валерыю (1849), Антонія-Апалінарыя (1850-1855) і Баляслава-Марціна (1852).
Комментариев нет:
Отправить комментарий