вторник, 7 мая 2019 г.

Ашмянская лесапільня

Уладальнікам лесапільні быў ашмянскі мешчанін Механіцкі Хонан Іцкавіч. Заснаваны завод быў у 1897 г. і праіснаваў як мінімум да канца 1930-ых гг. Знаходзілася лесапільня каля Гальшанскай дарогі.

Фрагмент карты 1915 г. Пазначана як "Пильн."
Але ў некаторых крыніцах пазначаны іншыя месцараспалажэнні (Казначэйская вул. і Школьны двор, а таксама Барунская вул.).

Акрамя лесапільні Механіцкі быў уладальнікам паравога млына.

Дакладнае распалажэнне лесапільні можна вызначыць па польскай карце. Знаходзілася яна на перакрыжаванні Гальшанскага тракта і дарогі з Казлінкаў у Повішні:
Пазначана як "T." (пол. tartak "лесапільня")
У міжваенных тэлефонных даведніках пазначаны адрас лесапільні і млына Хонана Механіцкага - засценак Акмянеі, 3.
Дарэчы ў міжваенны часы апроч Механіцкага, лесапільню ў Ашмянах меў яшчэ і Стругач.

Спадарожнікавы здымак 2007 г. Тэрыторыя лесапільні пазначана чырвоным колерам
На супрацьлеглым баку дарогі ад лесапільні да нашых дзён захавалася два старых драўляных будынка. Магчыма яны маюць нейкае дачыненне да лесапільні.


Статыстыка па ашмянскай лесапільне з кніжках "Обзор Виленской губернии":
год
колькасць
працаўнікоў
прадукцыйнасць,
руб.
1899
6
2032
1900
6
17000
1901
6
3150
1902
8
4070
1903
12
5000
1905
10
15000
1906
11
15000
1907
11
15000
1908
15
25000
1909
16
18000
1910
35
36290
1911
35
33000

Паводле дадзеных за 1938 г. на лесапільне працавала 17 чалавек і мелася 2 лакамабілі, а на паравым млыну было 13 працаўнікоў (саўладальнік Заблоцкі, хутчэй усяго зяць Механіцкага).